ХІГРЫ́Н Барыс Львовіч (14.8.1909, г. Орша Віцебскай вобл. — 5.7.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Маскоўскае артыл. вучылішча (1933). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ў 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Артыл. дывізіён на чале з капітанам Х. вызначыўся 5.7.1941 каля г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. ў баі з танк. групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Х. падбіў 4 танкі ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі Х. пастаўлена гармата з мемар. дошкай.