САЛО́ДКАЯ Святлана Аляксандраўна (н. 7.12.1958, в. Дудзічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спявачка (лірычнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Жонка У.І.Салодкага. Скончыла Баранавіцкае муз. вучылішча (1978). З 1978 салістка Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1985 — ансамбля нар. музыкі «Свята» і Дзярж. ансамбля танца Беларусі, адначасова спявае ў дуэце з Салодкім, захоўваючы арыгінальную нар. манеру выканання. З 1994 адна са стваральніц і салістка ансамбля нар. песні «Вяселле». Валодае яркім голасам сакавітага тэмбру, выкананню ўласцівы выразнасць, задушэўнасць. У рэпертуары пададзеныя ў рэгіянальных традыцыях спеваў бел.нар. песні, у т. л. «Пасею гурочкі», «Грачанікі», «А й на дварэ дробен дождж ідзе» (вясельная). Сярод бел.нар. песень, выкананых у дуэце, «Цячэ вада ў ярок», «Ой, хадзім, хадзімо», «Із-за лісу-гаю вода прыбувае». Пра С. і яе мужа зняты кінафільм. Лаўрэат міжнар. фестывалю ў Паўн. Карэі (г. Пхеньян, 1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАБА́НДА (ісп. zarabanda),
1) старадаўні танец ісп. паходжання. Вядомы з 16 ст. як хуткі, свавольны, тэмпераментны песня-танец любоўнага характару. З 17 ст. пашырыўся ў Англіі і Францыі і ператварыўся ў павольны прыдворны танец урачыстага характару.
2) З сярэдзіны 17 ст. — частка інстр.сюіты. Жанравыя прыкметы: тэмп павольны, памер 3/4 або 3/2 з акцэнтам на 2-й долі такта, развітае гарманічнае суправаджэнне, шырокае выкарыстанне арнаментыкі; характар урачысты або журботна-засяроджаны, часам жалобны. Лепшыя ўзоры створаны І.С.Бахам і Г.Ф.Гендэлем. У 20 ст. кампазітары выкарыстоўваюць С. ў творах неакласічнай арыентацыі (сюіта «Для фартэпіяна» і фп. «Вобразы» К.Дэбюсі, балет «Агон» І.Стравінскага). У бел. музыцы выкарыстана Я.Глебавым для стварэння вобраза Філіпа ў балеце «Тыль Уленшпігель», У.Дарохіным у сімф. сюіце «Мемарыял», у якой кампазітар пераасэнсоўвае прынцыпы будовы класічнай сюіты, В.Войцікам як частка «Сюіты ў старадаўнім стылі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЕ́ТАЧ»
(«Swietač»),
грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага кірунку. Выдавалася з 1(14).11 да 31.12.1916 (13.1.1917) у Петраградзе на бел. мове лацінкай штотыднёва. Рэдактар-выдавец Э.Будзька. Прызначалася для беларусаў-католікаў. Прапагандавала ідэі культ.-нац. адраджэння Беларусі з клерыкальна-каталіцкім ухілам. Выступала за пашырэнне кааперацыі, школ на роднай мове, газет, культ.-асв. гурткоў. Інфармавала пра падзеі 1-йсусв. вайны, дзейнасць Бел.т-ва ў Петраградзе па аказанні Дапамогі пацярпелым ад вайны, паведамляла пра бел. вечарынку, на якой ставіліся п’есы М.Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і А.Валодзьскага «Як яны жаніліся». Друкавала творы А.Паўловіча, А.Зязюлі, высока цаніла творчасць Г.Сянкевіча, падкрэслівала, што ён выводзіў «свае тыпы з нашага краю». У арт. «Думкі да граматыкі» Будзькі (пад псеўд. Акцуб) адзначалася неўнармаванасць бел. мовы ў выданнях «Нашай нівы» і суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», прапаноўваліся нормы правапісу. Выйшла 7 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКАЯ ВО́ЛАСЦЬ,
буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у нізоўі р. Свіслач (прыток Бярэзіны) у 14—18 ст. Першапачаткова ўяўляла сабой, напэўна, цэнтр. частку Свіслацкага княства, далучанага да ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. У 15 ст., верагодна, мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв. У 1-йпал. 16 ст. ўваходзіла ў Віленскае ваяв. У 1560 у С.в., як і ў інш.дзярж. маёнтках, праведзена зямельная рэформа, уведзена новая адзінка абкладання — служба. Паводле інвентара, складзенага з гэтай нагоды, у воласці (акрамя мястэчка і замка Свіслач) было 18 сёл з 484 дварамі, у якіх намерана 137 службаў. Паводле адм. рэформы 1565—66 тэр. С.в. на З ад р. Бярэзіна ўключана ў Мінскі пав., рэшта — у Аршанскі пав. У 1568 свіслацкі намеснік М.Б.Гарабурда атрымаў ад вял.кн.ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілей на падараванне яму воласці, якая засталася за яго нашчадкамі як прыватны маёнтак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫШЛЯ́ЕЎ Валянцін Сяргеевіч (27.3.1891, г. Н. Ноўгарад, Расія — 3.10.1936),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Засл. арт. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1912—17). З 1915 акцёр і рэжысёр у 1-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, у 1924—31 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры другім. Паставіў спектаклі «Утаймаванне свавольніцы» (1923), «Гамлет» (1924) У.Шэкспіра, «Арэстэя» Эсхіла (1926) і інш. У 1925—31 узначальваў тэатр. студыі, з 1933 Маскоўскі драм. т-р. У 1922—26 маст. кіраўнік Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, дзе паставіў спектаклі «Цар Максімілян» (нар. драма ў апрацоўцы А.Рэмізава і М.Міцкевіча, 1924), «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра (1925), «Вакханкі» Эўрыпіда (1926, з К.Саннікавым) і інш. Яго рэжысуры ўласцівы пошукі новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, выкарыстанне прыёмаў гратэску і буфанады. Аўтар кн. «Тэхніка апрацоўкі сцэнічнага відовішча» (ч. 1—2, 2-е выд. 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДУ́БСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства ў ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Утворана ў 1454 як удзел Івана Андрэевіча Мажайскага (гл.Мажайскія), уцекача ад вял. маскоўскага кн. Васіля II. У 1499 яго сын Сямён, які пачаў звацца кн. Старадубскім, атрымаў ад вял.кн.ВКЛ Аляксандра пацвярджэнне на вотчыну, у якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаў, Хоцімль. Вясной 1500 Сямён і ўладальнік Ноўгарад-Северскага княства В.І.Шамяціч перайшлі на бок вял. маскоўскага кн. Івана III. Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час унутр. аўтаномію. У 1-й чвэрці 16 ст. існаванне гэтых буферных утварэнняў, якія разам з Разанню засланялі ўласна маск. тэрыторыю ад тат. набегаў, з тактычных меркаванняў дапускалася Масквой. У 1518 С.к. перайшло да вял. маскоўскага кн. Васіля III. Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЖЭ́ВІЦКІЯ МАНЕ́ТНА-РЭ́ЧАВЫЯ СКА́РБЫ.
Знойдзены ў 1898 і 1903 каля в. Стражэвічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.Скарб 1898 складаўся з 207 цэлых і абломкаў манет (48 куфіцкіх манет і 159 зах.-еўрап. дэнарыяў), 5 сярэбраных манетападобных пласцінак, 14 зліткаў і 50 інш. рэчаў. Агульная маса скарбу каля 781, у т. л. рэчавай часткі 527 г. Ухаваны каля 1040. Частка скарбу захоўвалася ў Музеі Магілёўскага губ. стат. к-та. Скарб 1903 складаўся з 319 манет (46 куфіцкіх і 273 зах.-еўрап.), 2 цэлых і 4 кавалкаў зліткаў серабра, 1 залатога палачкападобнага злітка з абсечаным канцом і адтулінай, 6 сярэбраных і 2 залатых рэчаў. Агульная маса рэчавай часткі 461 г. Ухаваны каля 1015. Частка скарбу перададзена ў Эрмітаж (С.-Пецярбург), астатнія рэчы і манеты — у Музей Магілёўскага губ. стат. к-та і Музей Варшаўскага ун-та, дзе яны зніклі ў час 2-йсусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКЕНІ́ЦКІ (Sukiennicki) Віктар (25.7.1901, каля г. Каўнас, Літва — крас. 1983),
польскі гісторык. Д-р права (1927). Вучыўся ў Віленскім і Парыжскім ін-тах. Дацэнт НДІУсх. Еўропы пры Віленскім ун-це. З 1934 на навук. стажыроўцы ў СССР. У 1941 арыштаваны органамі НКУС і сасланы ў Краснаярск. У 1942 вызвалены, працаваў у польскім пасольстве ў СССР. З 1943 у Вялікабрытаніі, выкладаў у польскім ун-це ў г. Оксфард. З 1952 рэдактар на радыёстанцыі «Свабодная Еўропа». З 1959 у ЗША, працаваў у Гувераўскім ун-це пры Станфардскім ун-це. Аўтар прац: «Эвалюцыя ладу Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік...» (т. 1—3, 1938—39), «Сучасныя ідэі і палітычныя і грамадскія рухі» (ч. 1—2, Лондан, 1951—54), «Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны, 1919—1921» (Лондан, 1963), «Усходне-Цэнтральная Еўропа ў час 1-й сусветнай вайны» (т. 1—2, ЗША, 1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФРАЖЫ́СТКІ (ад англ. suffrage выбарчае права),
удзельніцы руху за жаночае выбарчае права ў Зах. Еўропе і ЗША ў 2-йпал. 19 — пач. 20 ст. Пачатак руху С. пакладзены жаночай канферэнцыяй у г. Сенека-Фолс (ЗША) у 1848. У 1869 у ЗША створаны Амер. і Нац. жаночыя суфражысцкія асацыяцыі, якія ў 1890 аб’ядналіся ў Амер.нац. жаночую суфражысцкую асацыяцыю. Рух С. Вялікабрытаніі ўзначалілі Жаночая ліга свабоды і створаны ў 1903 Жаночы сац.-паліт. саюз. С. арганізоўвалі грамадскія акцыі з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы выбарчага права для жанчын. Суполкі С. узніклі і ў інш. краінах Зах. Еўропы. Калі ў 1920-я г. ў б.ч.еўрап. краін жанчыны атрымалі выбарчыя правы, удзельніцы руху С. пераключыліся на барацьбу за сапраўднае раўнапраўе жанчын.
Літ.:
Новикова Н.В. Суфражистки и суфражетки: идеология и политика британ. феминист. движения в начале XX в. // Женщины в истории: возможность быть увиденными. Мн., 2001. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́СІЛ.
Сесіл (Cecil) Эдгар Олджэрнан Роберт Гэскайн (14.9.1864, Лондан — 24.11.1958), брытанскі дзярж. дзеяч. Скончыў Оксфардскі ун-т (1886), юрыст. З 1906 дэпутат брыт. парламента. З пач. 1-йсусв. вайны ў Міжнар. к-це Чырв. Крыжа. У 1915—16 нам., у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У вер. 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнар. трыбунала для вырашэння міждзярж. спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўд.-Афр. Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арг-цыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць яп. агрэсіі ў Кітаі, італьян. — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938; адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін — чл. Лігі Нацый. Нобелеўская прэмія міру 1937.