рака ў Мінскім і Чэрвеньскім р-нах, правы прытокр.Волма (бас. р Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 162 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНО́ЎКА,
рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., левы прытокр. Уша (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ва Ушу за 900 м на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на рацэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ ГА́НЧА,
рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прытокр. Нёман. Даўж. 145 км, пл. вадазбору 1916 км² (у межах Беларусі даўж. 35 км і пл. вадазбору 178 км²). Пачынаецца ў Польшчы на паўд. схіле Балтыйскай грады, цячэ праз азёры Ганча і Вігры, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі. Злучана праз Аўгустоўскі канал з р. Нёман. У Беларусі цячэ па паўн. схілах Гродзенскага ўзв. і зах. частцы Сярэднянёманскай нізіны. Асн.прыток — р. Марыха (злева). Пад лясамі 84% тэр. вадазбору. Даліна шыр. 0,7—3,5 км, глыбока ўрэзаная. Пойма шыр. 0,2—1 км, двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком; ёсць участкі надпоймавых тэрас выш. да 10 м. Рэчышча (шыр. да 10 м) звілістае, з буйнымі меандрамі. Выш. берагоў ад 0,5 да 3 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярод рыб харыус, стронга ручаёвая (у Чырв. кнізе Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НКА,
рака ў Беларусі, у Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., правы прытокЗах. Дзвіны. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 78 км². Пачынаецца ў лясным масіве Астраўская дача, за 6 км на ПнУ ад в. Нізкія Гарадоцкага р-на. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Пруднікі Віцебскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́Й,
рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл.бас. 23 тыс.км². Цячэ ў паўд.ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІЧЫ,
вёска ў Беларусі, ва Узрэцкім с/с Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл., на р. Дабрылаўка (прыток Бярозаўкі). Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Глыбокага, 205 км ад Віцебска, 27 км ад чыг. ст. Глыбокае. 243 ж., 80 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Магілёўскім р-не, левы прытокр. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км². Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце на ПнЗ ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗВА, Езаўка,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прытокр. Грэза (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 126 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Старая Баяршчына. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 14 км. У сярэднім цячэнні і ў нізоўі цячэ па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЕНКА,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прытокр. Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае на тэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.