рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Уша (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ва Ушу за 900 м на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на рацэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі.