возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 0,29 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 410 м, найб.глыб. 9,3 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 7,19 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 5 м, пясчаныя, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, участкамі тарфяныя, пад хмызняком. На Пнвял. заліў. На ПнУ невял. востраў. Дно да глыб. 4—5 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз.Сярэднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКІ САЮ́З,
міжнародная арг-цыя, якая існавала ў 1910—48 і ўключала большасць амер. дзяржаў. Узнік на аснове створанага 1-й Панамерыканскай канферэнцыяй 1889 (гл.Міжамерыканскія канферэнцыі) Міжнар. саюза амер. рэспублік (у 1902—10 наз.Міжнар. бюро амер. рэспублік). Створаны па ініцыятыве ЗША, якія працяглы час выкарыстоўвалі яго механізм для правядзення ў жыццё дактрыны панамерыканізму. У 1930-я г.пад націскам краін Лац. Амерыкі ператварыўся ў паліт. арг-цыю. Правапераемніца П.с. — Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (з 1948), адм. апарат якой дзейнічаў пад назвай «П.с.» да лют. 1970, калі быў перайменаваны ў Ген. сакратарыят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗО́МЕТР (ад грэч. piezō цісну + метр),
прылада для вызначэння аб’ёмнай сціскальнасці газаў, вадкасцей і цвёрдых цел пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску. Выкарыстоўваюцца таксама для даследаванняў дыяграм стану, фазавых пераходаў і інш.фіз.-хім. працэсаў.
Паводле прынцыпу дзеяння бываюць 2 тыпаў: П., у якіх маса рэчыва, што даследуецца, застаецца пастаяннай, а аб’ём змяняецца ў залежнасці ад ціску і т-ры; П., у якіх маса — пераменная велічыня, а аб’ём пасудзіны з рэчывам, што даследуецца, не змяняецца. Для вызначэння сціскальнасці вадкасцей і цвёрдых цел выкарыстоўваюць П. плунжэрнага або поршневага тыпу; лінейных памераў цел пад гідрастатычным ціскам — лінейныя П. (дылатометры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
уласцівасць пароды неабарачальна дэфармавацца без мікраскапічных парушэнняў суцэльнасці пад уздзеяннем мех. нагрузкі; яна павялічваецца з ростам т-ры і ціску. Найб. пластычныя горныя пароды — гліны, графіт, каменная соль і інш.Пад ціскам 0,98—1,96 МПа граніт і дыябаз робяцца пластычнымі. Пластычнасць гліністых парод залежыць ад вільготнасці пароды, дысперснасці, мінер. саставу і інш., характарызуецца межамі пластычнасці (верхняй — мяжа цякучасці і ніжняй — мяжа раскочвання) і лікам пластычнасці (рознасць вільготнасці верхняй і ніжняй мяжы). У інж.-геал. практыцы грунты паводле ліку пластычнасці падзяляюць на групы: гліны (>17), суглінкі (17—7), супескі (7—0), пяскі (0).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́РАЗ,
від алгебраічных выразаў, які не мае радыкалаў (пераменных пад знакам кораня). Калі літары, што ўваходзяць у Р.в., лічыць пераменнымі, то Р.в. задае рацыянальную функцыю ад гэтых пераменных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЗІС (грэч. lysis растварэнне, распад),
разбурэнне і растварэнне клетак, у т. л. мікраарганізмаў, пад уплывам ферментаў, што знаходзяцца ў лізасомах (гл.Аўтоліз), або інш. агентаў, якія валодаюць растваральным (літычным) уздзеяннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НІГСЕН Лявонцій Лявонцьевіч [10.2.1745, г. Браўншвайг (паводле інш. звестак — маёнтак Бантэльн каля г. Гановер), Германія — 3.10.1826], расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1802), граф (1813). Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. У 1773 перайшоў на рас. службу з гановерскай арміі. Удзельнік паходаў супраць Турцыі, задушэння сял. вайны 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. У 1792 удзельнічаў у бітве супраць бел.-літ. войска пад Мірам (19 мая), асадзе Нясвіжскага замка, баях пад Зэльваю, Ваўкавыскам, каля р. Буг (2 ліп.). У час паўстання 1794 са сваім атрадам дзейнічаў паміж Ашмянамі і Дзісной, нанёс паражэнне паўстанцам каля мяст. Солы, за што атрымаў чын ген.-маёра. За ўдзел у ваен. кампаніі на тэр. Літвы атрымаў 1080 душ прыгонных сялян у Слуцкім пав. Удзельнік дварцовага перавароту 1801 (забойства Паўла I). У 1801—06 віленскі ваен. губернатар. У 1806—07 камандзір корпуса і галоўнакамандуючы рус. арміяй, удзельнічаў у баях супраць Напалеона. У вайну 1812 за інтрыгі супраць М.І.Кутузава зняты з пасады нач. Галоўнага штаба. У замежных паходах 1813—14 камандаваў Польск. арміяй. У 1818 звольнены ў адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЕ́ЛЬНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць зямельных тэрыторый, што выкарыстоўваюцца ці прыдатныя для выкарыстання ў гасп. мэтах і ў якасці сродкаў вытв-сці; від прыродных рэсурсаў. Падзяляюцца на 3 групы: угоддзі сельскагаспадарчыя; землі для размяшчэння сродкаў вытв-сці, непарыўна звязаных з зямлёй (ахоўныя лясныя насаджэнні, гідратэхн. збудаванні, пляцоўкі для с.-г. авіяцыі і інш.); землі, якія не выкарыстоўваюць у с.-г. вытв-сці (камяністыя месцы, яры і інш.). З.р. выкарыстоўваюцца і для размяшчэння нар.-гасп. аб’ектаў, рассялення насельніцтва, як гал. сродак вытв-сці ў сельскай і лясной гаспадарцы. Агульная пл. сушы на зямным шары складае 133,9 млн.км² (без уліку 14 млн.км², што пад ледавікамі), з якой тундравыя і лесатундравыя тэрыторыі займаюць 17 млн.км². Падс.-г. землямі занята каля 35%, лясамі і хмызнякамі — больш за 30%, населенымі пунктамі, прам-сцю і транспартам — больш за 3%. На душу насельніцтва плошчы пад ворнай зямлёй, лугамі і пашамі складаюць каля 1 га. Ў сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва Зямлі і выбыццём ч. ўгоддзяў з с.-г. абароту, штогод выключаецца з карыстання 5—7 млн.га. Гл. таксама Зямельны фонд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТО́, Такійская раўніна,
нізінная раўніна на в-ве Хонсю, у Японіі, каля ўзбярэжжа Ціхага ак.Пл. 13 тыс.км², шыр. 15—65 км. Тэктанічная ўпадзіна, запоўненая антрапагенавымі марскімі і рачнымі наносамі з праслоямі вулканічнага попелу. Частыя землетрасенні. Самае катастрафічнае разбурыла г. Токіо (1923), у выніку чаго загінула 143 тыс.чал. Густая сетка рэк і каналаў. Найб. рэкі Тоне і Суміда. Рэльеф тэрасаваны на выш. 20, 40, 60, 100 м. Ніжняя дэльтавая нізінная тэраса («та») пад рысавымі палямі. Найвыш. тэраса («хата») на выш. 200—300 м — нахіленае плато з узгоркамі, моцна расчлянёнае, пад цытрусавымі плантацыямі. Клімат умераны мусонны. Т-растудз. 2,9 °C, ліп. 25,4 °C; ападкаў 1600—2000 мм за год. Субтрапічныя лясы і хмызнякі з вечназялёнага дуба, японскай хвоі (акамацу і курамацу), бамбуку, камфорнага дрэва, дрэвападобнага самшыту займаюць 50% тэрыторыі, лугі — 3%, астатняя тэрыторыя інтэнсіўна распрацоўваецца падс.-г. культуры (рыс, ячмень, пшаніца). Пашыраны тутавыя насаджэнні. Развіта агародніцтва, кветкаводства, садаводства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, марскі промысел. Гал.эканам. раён Японіі. Марскія парты: Токіо, Іакагама, Кодзіма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІК,
цвёрдае цела, здольнае пад уздзеяннем прыкладзеных сіл вагацца вакол нерухомага пункта ці восі. Ваганні могуць адбывацца пад дзеяннем сілы цяжару, калі вось М. не супадае з цэнтрам цяжару цела, або пад дзеяннем сіл пругкасці, што ўзнікаюць пры дэфармацыях сціскання-расцяжэння і кручэння.
Адрозніваюць матэматычны маятнік (напр., невял. масіўны груз на доўгім нерасцяжным падвесе), фізічны маятнік (маса цела размеркавана па ўсёй даўжыні падвеса), а таксама спружынны М. (груз, падвешаны на спружыне, здольнай да дэфармацыі сціскання-расцяжэння) і круцільны М. (дыск, падвешаны на лёгкім стрыжні, здольным да дэфармацыі кручэння). Пры гарманічных ваганнях цыклічная частата ω і перыяд Τ = 2π / ω ваганняў М. вызначаюцца інертнымі і пругкімі ўласцівасцямі сістэмы. Напр., для спружыннага М. ω2 = k/m, дзе k — каэфіцыент жорсткасці спружыны, m — маса грузу; для круцільнага М. ω2 = D/I, дзе D — модуль кручэння падвеса (гл.Модулі пругкасці), I — момант інерцыі дыска. Уласцівасці М. выкарыстоўваюцца ў розных прыладах для вызначэння часу, момантаў інерцыі, паскарэння свабоднага падзення і інш. дынамічных характарыстык мех. сістэм.