ТУРЫ́ЙСК, Турьск,

старажытны горад. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1253. У запісе пад 1276 названа месцазнаходжанне горада: «Тоурийскь на реце Немне». Захавалася гарадзішча Т. каля в. Турэйск Шчучынскага р-на. У выніку археал. даследаванняў устаноўлена, што Т. заснаваны ў канцы 11 — пач. 12 ст. як крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў, печаў-домніц для вырабу жалеза, знойдзены прылады працы для апрацоўкі зямлі, палявання і рыбалоўства, рэчы ўзбраення воіна, гасп. інвентар, упрыгожанні і інш. Відавочна, у 12—13 ст. Т. уваходзіў у Гарадзенскае княства.

т. 16, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)