ПАДЗЯ́ВЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,42 км2, даўж. 980 м, шыр. 730 м, найб. глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 6,28 км2. Схілы катлавіны на З выш. 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Некалькі заліваў. Дно плоскае сапрапелістае, уздоўж зах. і ўсх. берагоў пясчанае. Зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
т. 11, с. 497
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)