1) у Стараж. Рыме тытул некаторых службовых асоб (М. конніцы).
2) У Візантыі — высокі прыдворны тытул.
3) У сярэдневяковай Зах. Еўропе — кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна (часцей Вялікі М.); выкладчыкт. зв. сямі свабодных мастацтваў (гуманіт. навук).
4) У Расіі 19 — пач. 20 ст. ніжэйшая вучоная ступень.
5) У некаторых краінах вучоная ступень сярэдняя паміж бакалаўрам і доктарам навук. Прысуджаецца асобам, якія скончылі ун-т або прыраўнаваную да яго навуч. ўстанову, маюць ступень бакалаўра, прайшлі дадатковы курс навучання (1—2 гады), здалі спец. экзамены і абаранілі магістэрскую дысертацыю. На Беларусі ўведзена ў 1995 з тэрмінам навучання 1,5—2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук. Рыхтуюць М. магістратуры пры Нац. ін-це адукацыі, ун-тах і інш.ВНУ універсітэцкага тыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ПКАЎ Любамір (19.9.1904, г. Ловеч, Балгарыя — 9.5.1974),
балгарскі кампазітар, хар. дырыжор, педагог. Нар.арт. Балгарыі (1952), Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі па кл.фп. (1926). Вучыўся ў Парыжы ў П.Дзюка, Н.Буланжэ (1926—32). З 1932 канцэртмайстар і хар. дырыжор Сафійскай нар. оперы, у 1944—48 яе дырэктар. З 1948 выкладчык Балгарскай кансерваторыі (з 1953 праф.). Творам уласціва спалучэнне элементаў балг. фальклору і сучасных сродкаў выразнасці. Аўтар опер «Дзевяць братоў Яны» (1937), «Мамчыл» (1948), «Антыгона-43» (1963) і інш.; 4 сімфоній (1940—70), канцэртаў для інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамбляў, фп. п’ес, хораў; музыкі для дзяцей, да кінафільмаў.
Аўтар кн. «Выбраныя артыкулы» (1977). Дзімітроўскія прэміі 1950, 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГАЧО́Ў Сяргей Аляксеевіч (н. 20.12.1946, Мінск),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1984). Ган. праф.Паўн.-зах.буд. ін-та КНР (1999). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», БелНДІдзіпрасельбудзе, Мін-ве культуры Беларусі. З 1972 і з 1993 выкладчыкБПА (з 1997 заг. кафедры). З 1977 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел.дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту. Адзін са стваральнікаў Дудзіцкага музея матэрыяльнай культуры («Дудуткі»). Найб. значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М.Танка ў Мінску (1971—72, у сааўт.). Даследуе гісторыю нар. дойлідства Беларусі, праблемы захавання гіст.-культ. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХТЭНБЕ́РГ Навум Яфімавіч (4.1.1910, г. Бахмач Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1977),
бел. архітэктар. Скончыў Адэскі ін-тграмадз. і камунальнага буд-ва (1932). У 1953—56 кіраўнік майстэрні Генплана ў ін-це «Мінскпраект», адначасова ў 1954—76 выкладчыкБПІ. Асн. работы (у сааўт.): у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі горада (1939), генпланы (1946, карэкціроўкі 1952, 1958; 1965, карэкціроўкі 1969, 1972—73), праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра, праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (цяпер Скарыны праспект; 1953, Дзярж. прэмія Беларусі 1968); генпланы Бабруйска (1936, 1939), Магілёва (1939), праект забудовы цэнтр.ч. Віцебска (1950). Гал. архітэктар і аўтар схемы планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1964), праекта планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1968).
Тв.:
Минск: Послевоен. опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РЫКАЎ Аляксей Ільіч (1703 — ліст. 1748),
расійскі мараплавец. Капітан-камандор (1746). Скончыў Марскую акадэмію ў С.-Пецярбургу (1721). У 1722—24 выкладчык, з 1746 дырэктар гэтай акадэміі. У 1725—30 і ў 1733—43 памочнік В.Берынга ў 1-й і 2-й Камчацкіх экспедыцыях. У 1741 на судне «Св. Павел» здзейсніў плаванне да паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, адкрыў шэраг астравоў з групы Алеуцкіх. У 1742 плаваў на пошукі судна «Св. Пётр», якім камандаваў Берынг, удакладніў месцазнаходжанне в-ва Ату. Удзельнічаў у складанні карты рас. адкрыццяў у Ціхім ак., дзе абагульнены вынікі дзейнасці экспедыцый (1746). Імем Ч. названы востраў і падводная гара ў зал. Аляска, мысы на а-вах Кюсю, Ату і інш.
Літ.:
Дивин В.А. Русские мореплаватели на Тихом океане в XVIII в. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Алег Рыгоравіч (18.6.1939, Масква — 13.1.2002),
бел. і расійскі кампазітар, арганіст, педагог. Нар.арт. Расіі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964; кл.фп. Г.Нейгаўза, кл. аргана Л.Ройзмана, кл. кампазіцыі Ю.Шапорына). З 1963 саліст Бел. філармоніі, выкладчыкБел. кансерваторыі. Арганізатар (1968) і першы маст. кіраўнік Мінскага камернага аркестра (гл.Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1984 кіраўнік ансамбля салістаў «Мадрыгал». Творчай індывідуальнасці характэрны дынамізм, яскравая эмацыянальнасць, маляўнічасць; многія яго творы апіраюцца на бел. фальклор. Сярод твораў: оперы «Мыйдадзір» (1964), «Балаганчык» (1970), «Граф Каліёстра» (1972), балет «Кастусь Каліноўскі» (1973), 4 сімфоніі (1966—87), канцэрты для розных інструментаў, з арк., у т. л. 3 для аргана, музыка да драм. спектакляў. Дыпламант Міжнар. конкурсу арганістаў імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1964). Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч (1888, Пензенская вобл., Расія — 28.2.1964),
расійскі і бел. вучоны ў галіне мед. і вет.навук.Д-рмед. і вет.н., праф. (1942). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1915), мед.ф-т Юр’еўскага ун-та (1917). З 1920 у Саратаўскім ун-це, адначасова выкладчык Казанскага ун-та. У 1924—27 дырэктар Архангельскага палярнага хіміка-бактэрыял. ін-та. З 1928 у БДУ (заснаваў і ўзначаліў кафедру паталаг. фізіялогіі). З 1935 у Крымскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях імуналогіі, тэрапіі эксперым. пухлін і прамянёвай хваробы і інш.
Літ.:
Кривчик А.А., Шишко Е.И. Научная деятельность основателя кафедры патологической физиологии медфака БГУ профессора Н.И.Колпикова: (К 80-летию со дня рождения) // Отчетная науч. конф. Минск. мед. ин-та. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК-МІХАЙЛО́ЎСКІ Сымон Аляксандравіч (14.4.1885, в. Максімаўка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 27.11.1938),
бел.паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Скончыў пед.ін-т у Феадосіі (1912). У рэвалюцыю 1905—07 прапагандаваў ідэі сац. і нац. вызвалення, быў выбраны сялянамі хадаком у Дзярж. думу. У 1906 за распаўсюджанне с.-д. л-ры арыштаваны на 3 месяцы і зняволены ў Вілейцы. З-за праследаванняў улад вымушаны быў пераехаць у Крым. З 1914 на вайск. службе. У 1917 уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, чл. яе ЦК, нам. старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сакратар бел. школьнай падкамісіі пры Мінскай гар. думе. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 старшыня Бел. вучыцельскага хаўрусу (саюза), чл.Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1919 выкладчык Першых бел.пед. курсаў у Мінску. У час польск. акупацыі старшыня Беларускай школьнай рады Міншчыны, пазней Цэнтральнай беларускай школьнай рады, чл. Часовага бел.нац.к-та і Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—22 заснавальнік і дырэктар Барунскай настаўніцкай семінарыі, адзін з арганізатараў Таварыства беларускай школы, выкладчык Гродзенскай і Віленскай бел. гімназій. З 1922 дэпутат сейма Польшчы, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў. У 1925 адзін з ініцыятараў стварэння і нам. старшыні Беларускай сялянска-работніцкай грамады, адначасова з 1926 чл.КПЗБ. У шматлікіх артыкулах, якія друкаваліся ў газ. «Наша ніва», «Беларусь», «Звон», час. «Родны край» і інш.зах.-бел. выданнях, выступаў у абарону бел. школ, за сац. справядлівасць, супраць рабавання польск. ўладамі прыродных багаццяў Зах. Беларусі. У 1927 арыштаваны і зняволены польск. ўладамі. з 1930 у БССР, дырэктар Бел.дзярж.сац.-гіст. музея ў Мінску. Чл.ЦВКБССР з 1931. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ і асуджаны на 10 гадоў па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр». У ліст. 1938 Асобай тройкай НКУСБССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.:
Бергман А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: (Кароткі біягр. нарыс) // Беларускі каляндар. 1980. Беласток, 1980;
Адамушка У. Сацыял-дэмакрат Сымон Рак-Міхайлоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБАЎ Ісак Абрамавіч (27.5.1871, в. Кульшычы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.1.1943),
бел. этнограф, фалькларыст, археолаг. Правадз.чл. Інбелкульта (1922). Канд.гіст.н. (1934). Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1892), Маскоўскі археал.ін-т (1918). Працаваў настаўнікам у Мінску, Гомелі, Вільні, Троках, Хоцімску, Стоўбцах. У 1910—12 як член Паўн.-Зах. аддзела Рус.геагр.т-ва наладзіў шэраг экспедыцый па Беларусі. У 1917—18 заг. аддзела нар. асветы ў г. Сальцы Наўгародскай губ., з 1919 у аддзелах нар. асветы Магілёўскай і Гомельскай губ. З 1923 выкладчык, заг. кафедры этнаграфіі БДУ, супрацоўнік секцыі этнаграфіі Ін-та гісторыі АНБССР. У Вял.Айч. вайну выкладчык Тамбоўскага пед. ін-та. З 1900 вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэт. і муз. творчасць бел. народа. Сабраў багатыя калекцыі нар. адзення і мастацтва, на аснове якіх выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва» (1951). Першы з бел. этнографаў стварыў вял. фотатэку (каля 5 тыс. фотаздымкаў), у якой зафіксаваны тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гасп. пабудоў, вырабы рамёстваў і інш. Сабраныя этнагр. матэрыялы і назіранні абагульнены ў працах «Сяло Вялікае: Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Паездкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915). У 2-й пал. 1920-х г. правёў раскопкі грунтавога могільніка 5—8 ст. каля Новага Быхава, даследаваў курганы дрыгавічоў (каля Мінска і Мазыра), радзімічаў (каля Новага Быхава, у басейнах рэк Проня і Ухлясць), крывічоў (па р. Ушача). Вывучыў каля 100 насыпаў, абследаваў і апісаў больш за 30 гарадзішчаў, селішчаў і стаянак.
Тв.:
Археалагічныя раскопкі ў аколіцах Менску ў 1925 г.Мн., 1927;
Вічынскія паляне. Мн., 1928;
Археалагічныя помнікі Ушацкага раёна Полацкай акругі // Зап.аддз.гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр.археал. камісіі, т. 2;
Археалагічныя абследаванні ў вадазборах рэк Проні — Ухлясці ў был. Магілёўшчыне // Працы секцыі археалогіі Інта гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3.
Літ.:
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.Мн., 1970;
Яго ж. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн., 1972;
Цішчанка І.К. З творчай спадчыны І.А.Сербава // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 28.3.1925, С.-Пецярбург),
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар’еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.