ЭСЭ́ (франц. essai спроба, артыкул, нарыс),
жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, гісторыка-біяграфічнай, публіцыстычнай прозы, якая спалучае падкрэслена індывідуальную пазіцыю аўтара з нязмушаным. часта парадаксальным выкладам, арыентаваным на размоўную мову. Для яго неабавязковыя сістэматычнасць, аргументаванасць. Эсэістычнаму стылю ўласцівы вобразнасць, афарыстычнасць, суб’ектыўнасць, індывідуальная інтанацыя аўтара, яго імкненне да самавыяўлення, самааналізу.
Заснавальнік жанру — франц. пісьменнік-гуманіст і філосаф М.Мантэнь [«Essai» («Спробы»). т. 1—3. 1580—88], Пазней да гэтага жанру звярталіся і пэўным чынам трансфармавалі яго Дж.Дон, Б.Фантэнель і інш. Асабліва пашырана была эсэістыка ў Францыі і Англіі ў 18—19 ст. (Ш.Сент-Бёў, Д.Дзідро, Вальтэр. Т.Гацье, Г.Філдынг. С.Джонсан, А.Франс. Г.Чэстэртан і інш.). Свайго росквіту Э. дасягнула ў 20 ст. (Г. і Т. Маны, Б.Шоу, У.С.Моэм, Р.Ралан, А.Маруа і інш.). У рус. л-ры ўзоры эсэістычнага стылю далі А.Герцэн, Ф.Дастаеўскі, пазней — А.Луначарскі, К.Паустоўскі, М.Цвятаева, У.Чывіліхін, В.Шклоўскі, І.Эрэнбург і інш.
Першае Э. ў бел. л-ры — прадмова да зб. «Дудка беларуская» В.Дуніна-Марцінкевіча. У 20 ст. найб. пашырэнне атрымала літ. Э. (кнігі М.Стральцова «Загадка Багдановіча», 1968; У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», 1977; В.Карамазава «Глядзіце ў вочы лемуру», 1989; раман-эсэ А.Лойкі «Як агонь, як вада», 1984; і інш.). Творы эсэістычнага стылю пісалі і пішуць Я.Брыль, Л.Галубовіч, Л.Дранько-Майсюк, У.Калеснік, А.Клышка, А.Карпюк, І.Мележ, Я.Сіпакоў. А.Сямёнава і інш. З канца 20 ст. на Беларусі развіваецца філас. Э. (В.Акудовіч, І.Бабкоў, У.Мацкевіч і інш.).
т. 18, кн. 1, с. 174