старажытны горад. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1253. У запісе пад 1276 названа месцазнаходжанне горада: «Тоурийскь на реце Немне». Захавалася гарадзішча Т. каля в. Турэйск Шчучынскага р-на. У выніку археал. даследаванняў устаноўлена, што Т. заснаваны ў канцы 11 — пач. 12 ст. як крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў, печаў-домніц для вырабу жалеза, знойдзены прылады працы для апрацоўкі зямлі, палявання і рыбалоўства, рэчы ўзбраення воіна, гасп. інвентар, упрыгожанні і інш. Відавочна, у 12—13 ст. Т. уваходзіў у Гарадзенскае княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕАДО́СІЙ ПЯЧЭ́РСКІ (каля 1008, г. Васількоў, Украіна — 3.5.1074),
старажытнарускі пісьменнік і царк. дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1057 ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўтарства Ф.П. лічыцца ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 пасланні да кн. Ізяслава Яраславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і малітва. Прапаведаваў асновы хрысц. маралі. Творы Ф.П. вядомы ў рус. і паўд.-слав. спісах, самыя стараж. з іх адносяцца да 13—15 ст. Звесткі пра Ф.П. ў «Жыціі... Феадосія» Нестара (1080-я г.) і ў «Аповесці мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫДЭ́ЛЬ (Friedel) Шарль (12.3.1832, г. Страсбур, Францыя — 20.4.1899),
французскі вучоны ў галіне хіміі і мінералогіі. Чл. Парыжскай АН (1878). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Страсбурскі ун-т (1852). З 1876 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па пытаннях каталітычнага арган. сінтэзу. Упершыню сінтэзаваў шэраг арган. злучэнняў, у т. л. малочную, мелесінавую і мезакамфарную к-ты, другасны прапілавы спірт, ацэтафенон, гліцэрыну. Сумесна з амер. хімікам Дж.Крафтсам адкрыў метад алкіліравання і ацыліравання араматычных злучэнняў (1877; рэакцыя Ф. — Крафтса). Штучна атрымаў кварц, рутыл, тапаз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РА-ХО́ТА (манг. — чорны горад). руіны стараж. горада-крэпасці Эдзіна (ці Хэйжунчэн) у нізоўях р. Эдзін-Гол на тэр. Манголіі. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст., у 1226 разбураны Чынгісханам. Пры археал. даследаваннях руін Х.-Х. экспедыцыямі на чале з П.К.Казловым (1908, 1909, 1926) адкрыты рэшткі крапасных сцен з вежамі. культавых пабудоў, жытлаў, храмаў. знойдзены прылады працы. рэчы з керамікі, шоўку, шэрсці, скуры, бавоўны, фарфору, манеты, папяровыя грошы. розныя дакументы, а таксама больш за 2 тыс. кніг і рукапісаў на тангуцкай, кіт., тыбецкай і інш. мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́СЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Осла — 11.5.1981),
нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скончыў ун-т у Осла (1920). З 1922 у Мюнхенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, што яны пераважна маюць канфармацыю крэсла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Д.Бартанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭРН (Stem) Ота (17.2.1888, Зораў, Германія — 17.8.1969),
нямецкі і амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1945). Скончыў ун-т у г. Брэслаў (цяпер Вроцлаў, Польшча). З 1933 у ЗША. Праф.тэхнал. ін-та ў Пітсбургу (з 1933) і Каліфарнійскага ун-та ў Берклі (з 1946). Навук. працы па малекулярнай, атамнай і ядз. фізіцы, квантавай тэорыі. Упершыню вызначыў скорасць малекул газу (1920; дослед Ш.). Даказаў наяўнасць магн. моманту ў атамаў (з ням. фізікам В.Герлахам; гл.Штэрна—Герлаха дослед). Вызначыў магн. момант пратона (з ням. фізікам Р.Фрышам). Нобелеўская прэмія 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́СЭН (Essen),
горад на ЗФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Як горад упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст. 616,4 тыс.ж. (1995). Трансп. вузел. Порт на канале Рэйн—Герне. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн., цяжкае і трансп.), тэкст., паліграф., цэментавая, харч., электронная, вытв-сць пластмас і інш. У Э. праўленні прамысл. («Круп») і фін. кампаній. Музеі: Фолькванг (маст. 19—20 ст.), плаката. Сабор Мінстэр (9—14 ст.), гатычная царква абацтва Вердэн (15 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РАЯ Вольга Мікалаеўна (н. 22.8.1965, в. Мокрая Дуброва Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фалькларыст, этнолаг. Д-рфілал.н. (2003). Скончыла БДУ (1987). Настаўнічала. З 1989 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне абрадавага фальклору, нар. рэлігійнасці і каляндарных рытуалаў, сямейна-родавых адносін у працэсе сацыякультурных перамен. Упершыню фундаментальна даследавала рэліг. ўшанаванне продкаў у традыц.нар. культуры, што дазволіла стварыць тэарэтыка-метадалагічныя асновы новага кірунку ў фалькларыстыцы. Аўтар манаграфіі «Каштоўнасна-нарматыўная прырода ўшанавання продкаў» (2002), сааўтар кн. «Каляндарна-абрадавая паэзія» (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦЯ́НКА,
вёска ў Беларусі, у Гарадзечанскім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. За 4 км на Пн ад Навагрудка, 166 км ад Гродна, 27 км ад чыг. ст. Наваельня. 133 ж., 69 двароў (1996).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца 1.4.1428, калі вял.кн.ВКЛ Вітаўт асобнай граматай перадаў Брацянку ва ўтрыманне сваёй жонцы Ульяне. З 1449 «двор Брацянка» — уласнасць вял.кн. Казіміра Ягелончыка. У 15—18 ст. у Навагрудскім ваяв. З 1795 у Рас. імперыі. У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1969 у саўгасе «Дубкі». Б-ка. Помнік археалогіі — курганны могільнік Брацянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЬМІРАДКО́ЎЕ, актэт,
страфа з 8 вершаваных радкоў, для якіх характэрны сэнсавая, кампазіцыйная, інтанацыйна-рытмічная закончанасць і ўпарадкаванасць рыфмы. Радкі ў васьмірадкоўі могуць спалучацца адной — чатырма рыфмамі. Упершыню 8-радковую страфу ў бел. паэзіі выкарыстаў Сімяон Полацкі ў вершы «Стиси краесогласнии ко пресветлейшему... царю и великому князю Алексию Михайловичю...». Сустракаюцца васьмірадкоўе ў творах В.Дуніна-Марцінкевіча («Гапон»), Ф.Багушэвіча («Дурны мужык, як варона», «Мая хата»), Я.Лучыны («Што думае Янка, везучы дровы ў горад»). Пашырана ў сучаснай бел. паэзіі — «Маім гераіням» П.Панчанкі, «Відаць, і ў цябе...» Р.Барадуліна, «Калыханка маме» Н.Мацяш і інш.