ВЯТО́ШКІН (Віктар Дзмітрыевіч) (н. 10.5.1925, в. Новая Мільча, цяпер у межах Гомеля),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзір мінамётнага разліку сяржант Вятошкін вызначыўся пры фарсіраванні Віслы, Одэра і ў баі на подступах да Эльбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫНСКІЯ,
княжацкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Родапачынальнікам лічаць кн. Мікіту Рапалоўскага. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мікіцінічамі. Валодалі Галоўчынам (адсюль прозвішча), Княжычамі, Водвай, Езднай і інш. Род згас у 1658. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Мацей Мікітавіч (каля 1470 — пасля 1536), сын Мікіты. У ВКЛ прыехаў у 1495 як сакратар дачкі Івана III Алены Іванаўны. Атрымаў маёнтак Княжычы каля Галоўчына і інш. Са сваіх маёнткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў. Яраслаў Мацеевіч (каля 1510—67), маршалак каралеўскі (1549), староста ковенскі (1567). Шчасны Яраславіч (?—1610 або 1611), дзяржаўца любашанскі, кашталян мінскі (1600). Аляксандр Яраславіч (каля 1570 — 12.5.1617), кашталян жамойцкі (1604), староста лідскі (1607), ваявода мсціслаўскі (1614). Удзельніквайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Канстанцін Яраславіч (?—1620), кашталян мсціслаўскі (1613). Ян (каля 1570—22.1.1631), чашнік ВКЛ (1624), удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Яўген Піліпавіч) (7.3.1918, в. Чарэя Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.11.1991),
генерал арміі (1972). Герой Сав. Саюза (1985). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1941), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, вызвалення Украіны, Польшчы, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі. У 1972—80 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1980 камандуючы войскамі БВА, з 1985 галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі — нам. міністра абароны СССР, з 1989 ваен. інспектар-саветнік. Чл.ЦККПБ у 1981—86. Бюро ЦККПБ у 1981—85. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—89. Аўтар кн. «Перамогі нязгаснае святло» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЕ́ЎСКІ (Казімір Іванавіч) (23.8.1896, г.п. Ліцін Вінніцкай вобл., Украіна — 3.7.1968),
бел. альтыст. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1918—21). Працаваў у аркестрах муз. т-раў Вінніцы, Кіева, Баку. У 1937—68 канцэртмайстар групы альтоў у аркестры Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. УдзельнікДзярж. квартэта БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯБА́НАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 8.10.1952, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (воднае пола). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1975). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Удзельнік XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіён свету (1975, г. Калі, Калумбія). Чэмпіён СССР (1976—78). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Апанасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТЭНБЕРГ (Аляксандр Іосіфавіч) (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧКБССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж.паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРА́Н (лац. veteranus ад vetus стары),
1) у Стараж. Рыме салдат, які адслужыў тэрмін у арміі. Ветэранаў надзялялі зямлёй (у Італіі ці правінцыях) або ім давалі грашовае ўзнагароджанне, вызвалялі ад павіннасцей, давалі права на рым. грамадзянства.
2) Вопытны воін, у мінулым удзельнік вайны.
3) Чалавек, які даўно працуе ў якой-небудзь галіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Арцём Іванавіч) (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Павел Раманавіч) (снеж. 1917, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл. — 18.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. Малодшы камандзір Алейнікаў вызначыўся ў лютым 1940 у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага р-на. У Вял.Айч. вайну на Паўд. і 3-м Бел. франтах. Загінуў у баі.