ТУРСУ́Н-ЗАДЭ́ Мірзо (2.5.1911, с. Каратаг, Таджыкістан — 24.9.1977),
таджыкскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар.паэт. Таджыкістана (1961). Акад.АН Таджыкістана (1951). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Ін-т асветы ў Ташкенце (1931). Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў і апавяданняў «Сцяг перамогі» (1932). Аўтар паэм «Сонца краіны» (1936), «Восень і вясна» (1937), «Сын Радзімы» (1942), «Нявеста з Масквы» (1945), «Хасан-арбакеш» (1954) і «Голас Азіі» (1956; за дзве апошнія Ленінская прэмія 1960). Грамадз. пафас, інтэрнацыяналізм, асэнсаванне гіст. лёсу народаў Азіі, роздум пра жыццё ў паэт. цыклах «Індыйская балада» (1947—48, Дзярж. прэмія СССР 1948) і «Я з Усходу свабоднага» (1950), паэмах «Вечнае святло» (1957), «Дарагая мая» (1960). Аўтар публіцыст., літ.-крытычных прац «Думкі пра грамадзянскую лірыку» (1954), «Літаратура і жыццё» (1959) і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вольскі, А.Звонак, В.Зуёнак, А.Клышка, В.Лукша, П.Прыходзька, У.Шахавец і інш.Міжнар. прэмія імя Нэру 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУБЛЕ́ЎСКІ Тадэвуш (8.11.1858, Вільня — 3.7.1925),
адвакат, публіцыст, грамадскі дзеяч-краёвец. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі, Варшаўскім ун-це, скончыў Пецярбургскі ун-т (1886). За прыналежнасць да польскай рэв. арг-цыі «Пралетарыят» у 1880 арыштаваны і на 2 гады сасланы ў Сібір. З 1886 працаваў адвакатам у Пецярбургу, Вільні, юрысконсультам ва ўправе Палескіх чыгунак. У час рэвалюцыі 1905—07 выступаў абаронцам на судовых працэсах над удзельнікамі рэв. падзей, у т. л. матросамі з браняносца «Пацёмкін», крэйсера «Ачакаў» на чале з лейтэнантам П.П.Шмітам, пазней — прадстаўнікамі бел. інтэлігенцыі: Я.Коласам, А.Пашкевіч (Цёткай), А.Уласавым. У шэрагу публікацый праводзіў ідэі развіцця ў Расіі грамадз. супольнасці, пашырэння правоў мясц. самакіраўніцтва. У 1923 у Беластоку быў абаронцам у судзе над 49 бел. эсэрамі, абвінавачанымі ў падрыхтоўцы антыпольскага паўстання ў Зах. Беларусі. Друкаваўся ў зах.-бел. выданнях (пад псеўд. Т.Вароніч), у т. л. ў газ. «Беларускія ведамасці», рэдактарам якой быў М.Гарэцкі. Пасля арышту і дэпартацыі апошняга з Вільні дамагаўся яго вяртання. Дапамагаў старшыні Бел. пасольскага клуба Б.А.Тарашкевічу ў падрыхтоўцы праекта аўтаноміі Зах. Беларусі. Аўтар працы «Народ і дзяржава» (зб. «Заходняя Беларусь», 1923), дзе навукова абгрунтаваў права кожнага народа на дзярж. існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТРА́ЛАЎ Мікалай Васілевіч (псеўд.П.Сурмін; 1890—1938),
расійскі паліт.дзеяч, публіцыст; адзін з ідэолагаў «зменавехаўства». Юрыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). З 1916 прыват-дацэнт у Маскоўскім і Пермскім (з 1919 праф.) ун-тах. У грамадз. вайну ў 1918—20 старшыня Усх. аддзела ЦК партыі кадэтаў і «Рускага бюро друку», адначасова з 1919 кіраўнік прапагандысцкага апарата ва ўрадзе А.В.Калчака. З 1920 у эміграцыі. У 1920—34 праф. Харбінскага ун-та (Кітай). У 1935 вярнуўся ў СССР; праф. Маскоўскага ін-та інжынераў транспарту. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989. У 1920-я г. выступіў у друку з праграмай т.зв. змены вех. Лічыў неабходным прымірэнне рас. эміграцыі з сав. уладай, бо, на яго думку, новая эканамічная палітыка непазбежна вяла да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР; спадзяваўся, што з крахам надзей на сусв. рэвалюцыю маладое пакаленне камуністаў «загіне ад мікробаў уласнай спустошанасці», а на змену «утапічнаму камунізму прыйдзе буржуазна-індывідуалістычны эмпірызм». Увёў у навук. зварот тэрмін «нацыянал-бальшавізм», бо бальшавікоў лічыў прыхільнікамі рус.нац. інтарэсаў (спалучалі, на яго думку, марксізм са славянафільствам). Лічыў Пятра I і І.В.Сталіна гіст. постацямі, праз якія выяўлялася дзярж. веліч Расіі.
брытанскі палкаводзец, дзярж.дзеяч і дыпламат. Герцаг Уэлінгтан (1814), фельдмаршал (1813). Вучыўся ў Ітанскім арыстакратычным каледжы і ваен. школе ў г. Анжэ (Францыя). З 1787 у брыт. арміі. Удзельнік ваен. дзеянняў супраць рэв. Францыі ў 1794—95. У 1796—1805 у Індыі, камандаваў брыт. войскамі пры заваяванні княства Майсур і Маратхскіх княстваў. З 1806 у Англіі, дэп. парламента ад Торы. У 1807—08 дзярж. сакратар па справах Ірландыі. У 1808—13 галоўнакаманд. саюзнымі англа-партуг. войскамі ў вайне супраць напалеонаўскай Францыі на Пірэнейскім п-ве. У 1814 брыт. пасол у Францыі пры двары Людовіка XVIII. У 1815 каманд. англа-галандскай арміяй, якая разам з прускай арміяй ген.-фельдмаршала Г.Л.Блюхера нанесла вырашальнае паражэнне Напалеону I у бітве пры Ватэрлоо. У 1815—18 галоўнакаманд. саюзнымі акупац. войскамі ў Францыі. Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15, Ахенскага 1818 і Веронскага 1822 кангрэсаў. У 1826 падпісаў у Пецярбургу англа-рас. пратакол аб адносінах да падзей у Грэцыі. У 1827—52 галоўнакаманд. брыт. арміяй, адначасова прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1828—30), міністр замежных спраў (1834—35), міністр без партфеля (1841—46).
чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратура- і тэатразнавец, грамадскі дзеяч. Нац. герой Чэхаславакіі. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1923). У 1928—38 рэдактар час. «Tvorba» («Творчасць»), у 1929—36 адзін з рэдактараў час. «Rudé právo» («Чырвонае права»), Як вынік паездак у СССР (1930 і 1934—36) кн. рэпартажаў «У краіне, дзе заўтра ўжо азначае ўчора» (1932), у якой стварыў новы тып рэпартажу. Аўтар шматлікіх артыкулаў, нарысаў, памфлетаў, цыкла гіст.-літ.прац. У 2-ю сусветную вайну з 1940 у падполлі. У 1942 арыштаваны гестапа і пакараны смерцю ў берлінскай турме Плётцэнзе. Нататкі, зробленыя ў 1943 у турме Панкрац, склалі кн. «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (выд. 1945). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Г.Шчарбатаў. У 1983 Бел.рэсп.т-р юнага гледача паставіў спектакль «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Міжнар. прэмія Міру 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Слова перад пакараннем смерцю. Мн., 1953;
Рус.пер. — О театре и литературе: Сб. статей. М.; Л., 1964;
Избранное. Кн. 1—2. М., 1982—83.
Літ.:
Вановская Т.В. Юлиус Фучик. Л., 1960;
Фучикова Г. Воспоминания о Ю.Фучике: Пер. с чеш. 3 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чарнобыль, Украіна — 24.1.1838),
палітычны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. З роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнацкай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Віленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-таЧасовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызначаны нач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.І.Мураўёва-Апостала з прадстаўніком Патрыятычнага таварыства С.Крыжаноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхнолаг. Гал.навук. праца — «Хімія» (т. 1—7, 1816—18). Займаўся таксама мінералогіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як паэт, драматург, тэатр. крытык, калекцыянер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.Г.Дамброўскага, кн. «Партрэты праслаўленых палякаў з іх апісаннем» (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НЕКЕР (Honecker) Эрых (25.8.1912, г. Нойнкірхен, Германія — 29.5.1994),
партыйны і дзярж.дзеяч ГДР. З 1929 чл.Камуніст. партыі Германіі, з 1931 сакратар Саарскага акруговага к-таКамуніст. саюза моладзі (КСМ) Германіі, з 1934 чл.ЦК КСМ. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў (1933) у падполлі, у 1935—45 зняволены. У 1946—55 старшыня Цэнтр. савета Саюза свабоднай ням. моладзі. З 1946 чл.ЦК КПГ, потым Цэнтр. праўлення, ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі (САПГ). З 1950 канд., з 1958 чл. Палітбюро ЦК САПГ. З 1958 сакратар, з 1971 1-ы сакратар, у 1976—89 ген. сакратар ЦК САПГ. У 1971—89 старшыня Нац. савета абароны, у 1976—89 старшыня Дзярж. Савета ГДР. Не прыняў сав. палітыку перабудовы. Пад націскам Палітбюро 18.10.1989 выйшаў у адстаўку. 3.12.1989 выключаны з чл. САПГ. Абвінавачаны ў злоўжываннях і карупцыі. Судовага разбору пазбег дзякуючы пераезду ў Маскву (сак. 1991), але паводле патрабавання ўрада ФРГ 29.7.1992 вернуты ў Германію і зняволены. Судовы працэс над Х. спынены 12.11.1992 з-за яго цяжкай хваробы. Са студз. 1993 жыў у Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯН ЦЗЭМІ́НЬ (н. 17.8.1926, г. Янчжоў, Кітай),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Кітая. Скончыў Шанхайскі політэхн.ін-т «Цзяатун» (1947). Працаваў на інж. і кіруючых пасадах на з-дах і ў тэхнал.-даследчых ін-тах, з 1973 у апараце 1-га Мін-ва машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кіт. спецыялістаў у Румыніі (1971—73; з кіт. дапамогай там пабудаваны 10 з-даў) і Пакістане (1976). З 1980 нам. старшыні і адказны сакратар Дзярж. к-таў КНР па кіраванні экспартам, імпартам і замежнымі інвестыцыямі. З 1982 нам. міністра, міністр электроннай прам-сці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Чл.ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Ген. сакратар (чэрв. 1989—ліст. 2002), старшыня Ваен. савета (з ліст. 1989) ЦККПК і старшыня КНР ( сак. 1993 — сак. 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
Тв.:
Рус.пер. — Реформа, развитие, стабильность: Статьи и выступления. 2 изд. М., 2001;
У кн.: Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь: Статьи и выступления. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ТКІН (Zetkin) Клара (5.7.1857, в. Відэраў, Германія — 20.6.1933),
дзеячгерм. і міжнар. рабочага руху, адна з лідэраў міжнар. жаночага руху. Вучылася ў настаўніцкай навуч. установе (г. Лейпцыг, 1874—78). Чл.Герм.с.-д. партыі з 1881. З 1881 у эміграцыі ў Францыі, Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі, Італіі, дзе ўдзельнічала ў с.-д. руху. Удзельніца заснавання Інтэрнацыянала 2-га (1889). Пасля вяртання на радзіму лідэр ням. жаночага сацыяліст. руху: У 1892—1917 кіравала выданнем с.-д.газ.ням. работніц «Die Gleichheit» («Роўнасць»), з 1907 сакратар Міжнар. жаночага сакратарыята, у 1910 ініцыіравала святкаванне Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка. У 1-ю сусв. вайну выступала з антываен. пазіцый, удзельнічала ў стварэнні леварадыкальнай «Групы Спартак» (1915—16, з ліст. 1918 «Спартака саюз»). З 1917 чл. Незалежнай с.-д. партыі Германіі, з 1919 Камуніст. партыі Германіі і яе ЦК. Дэп.герм. рэйхстага з 1920. З 1921 чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала (да 1924 узначальвала зах.-еўрап., потым міжнар. жаночы сакратарыят). З 1925 старшыня Выканкома Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі. З 1920-х г. жыла пераважна ў СССР. У 1932 выступіла ў рэйхстагу з прамовай супраць фаш. пагрозы, за стварэнне адзінага антыфаш. фронту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮРГО́ (Turgot) Ан Рабер Жак (10.5.1727, Парыж — 20.3.1781),
французскі дзярж.дзеяч, філосаф, эканаміст. Скончыў тэалагічны ф-т Сарбоны, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. У 1761—74 інтэндант у Ліможы. У 1774—76 ген. кантралёр фінансаў (міністр фінансаў, гандлю і грамадскіх работ); ажыццявіў шэраг рэформ, якія лібералізавалі эканам. жыццё Францыі (выдаў дэкрэт пра свабодны гандаль хлебам, у 1766 скасаваў дарожныя павіннасці і цэхавую арганізацыю). У працы «Размова пра ўсеагульную гісторыю» (1750) распрацаваў філасофію гісторыі, у цэнтры якой аналіз прагрэсу ў розных галінах грамадскага жыцця і законаў, якія імі кіруюць. Гэтыя ідэі Ц. развіты ў працах М.Ж.Кандарсэ і К.А.Сен-Сімона. У эканам. тэорыі Ц. за аснову ўзяў канцэпцыю фізіякратаў чыстага с.-г. прадукту і фізіякратычны падзел на класы. Адмаўляў ідэю натуральнага парадку і стаяў на пазіцыях асабістага інтарэсу, з якога выводзіў пастулат свабоднай канкурэнцыі; прадказаў ідэю гарманізуючай дзейнасці рынку А.Сміта. Зрабіў пэўны ўклад у развіццё тэорыі грошай. Асн. яго праца «Роздумы пра стварэнне і размеркаванне багаццяў» (1766). Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Л.Д’Аламбера.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. М., 1937;