1) сялянскі зямельны ўчастак у ВКЛ да аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста 1-йпал. — сярэдзіны 16 ст.; адна з адзінак абкладання сялян феад. павіннасцямі (побач з дворышчам). Звычайна С. знаходзілася ва ўладанні і карыстанні 2 і болей двароў.
2) Асн. адзінка абкладання феад. павіннасцямі сялян-даннікаў у 16 ст., у падняпроўскіх валасцях — да пач. 17 ст. 3) Адзінка для вымярэння вайсковай службы баяр-шляхты ў 15—16 ст., роўная сялянскай С. З 1502 у войска выстаўлялі 1 конніка ад 10 С., з 1521 — ад 5 С. У 1528 з кожных 8 С. баярын-шляхціц павінен быў выстаўляць 1 конніка, першым коннікам быў ён сам. У 1529 выстаўляўся коннік ад 8 С., пры горшым узбраенні — ад 1 да 7 С., у 1544 — ад 10 С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. spēlaion пячора + ...логія), пячоразнаўства,
навука, якая вывучае пячоры. Даследуе ўмовы іх утварэння, мікраклімат, марфалогію, гідраграфію, расл. і жывёльны свет, выкарыстанне пячор, рэшткі стараж. матэр. культуры, наскальныя і скульптурныя выявы. Падзяляецца на раздзелы: рэгіянальная С., геа-, бія-, антрапа-, палеантаспелеалогія, прыкладная, тэхн. С. Цесна звязана з геолага-геагр. навукамі (у т. л. карстазнаўствам), археалогіяй, біялогіяй і інш.
Пачала фарміравацца ў 2-йпал. 19 ст. У яе развіццё зрабілі ўклад вучоныя: франц. Э.Мартэль (прапанаваў тэрмін «С.» ў 1900), аўстр. А.Шмідль, Ф.Краўс, А. Грунд, амер. У.Дэйвіс, сав. Г.А.Максімовіч, В.М.Дублянскі. М.А.Гваздзецкі і інш.Вял. ўклад у даследаванне пячор спелеолагаў-спартсменаў (спелеатурыстаў). На Беларусі з 1971 дзейнічае клуб спелеатурызму «Гелектыт» (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ БОЙ 1944,
бой партызан 101-й брыгады імя Аляксандра Неўскага (камандзір М.Дз.Курыльчык) па вызваленні г.п.Старобін ад фаш. захопнікаў 29 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Старобінскі гарнізон (больш за 1 тыс. гітлераўцаў) быў моцна ўзброены, умацаваны дзотамі, акопамі, драцянымі загародамі. З набліжэннем Чырв. Арміі гітлераўцы мелі намер вывезці насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці на З, а пасёлак знішчыць. Партызаны ў ноч на 29 чэрв. перакрылі шляхі магчымага падыходу варожага падмацавання з г. Любань і в. Пагост, кулямётным агнём у бок гарнізона стварылі там паніку. Адначасовай атакай з ПнУ і Пд партызаны выбілі праціўніка са Старобіна на ПдЗ ад яго, арганізавалі абарону і ўтрымлівалі пасёлак да падыходу 1—2 ліп. часцей Чырв. Арміі. Дзякуючы дзеянням нар. мсціўцаў удалося выратаваць Старобін ад знішчэння і насельніцтва ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ПРАСЛЬСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік беларуска-літоўскага летапісання 15 ст., самы поўны спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Захаваўся ў рукапісе 1519, выяўленым М.К.Баброўскім у пач. 19 ст. ў б-цы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (адсюль назва, гл. таксама Супрасльскі рукапіс). Складаецца з 2 асн. частак: 1-я — «Избрание летописания», куды ўваходзяць скарочаны стараж.-рус. летапіс (ахоплівае гісторыю Русі за 854—1427), Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту» і смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46; 2-я — «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Тэкст «Летапісца...» няпоўны, з пропускамі. Упершыню апублікаваны І.М.Даніловічам у 1823—24 у час.«Дзеннік Віленьскі». Змешчаны таксама ў 17-м і 35-м т. Поўнага збору рускіх летапісаў. Зберагаецца ў Архіве Санкт-Пецярбургскага філіяла Ін-та рас. гісторыі Рас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПЕДАНО́СЕЦ,
1) баявы самалёт для паражэння ваен. караблёў і трансп. суднаў праціўніка авіяц. тарпедамі, для ўстаноўкі авіяц. марскіх мін. Т. былі пашыраны ў марской авіяцыі (утваралі яе асобны від — тарпеданосную, ці мінна-тарпедную, авіяцыю) многіх дзяржаў у 1930—50-я г., найб. выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Пасля 1945 будавалі таксама рэактыўныя Т.-бамбардзіроўшчыкі. З сярэдзіны 1950-х г. са стварэннем авіяц. ракет Т. паступова заменены ракетаносцамі.
2) Малы быстраходны баявы карабель (водаўмяшчальнасць да 400 т) для паражэння варожых караблёў і суднаў тарпедамі (тарпедны катэр). Пашыраны ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў з 1-йсусв. вайны да 1970-х г., у СССР будаваліся да 1990, у т. л. тарпедныя катэры на падводных крылах і паветр. падушцы. Мелі малакаліберныя гарматы або кулямёты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХТЭНБЕ́РГ Навум Яфімавіч (4.1.1910, г. Бахмач Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1977),
бел. архітэктар. Скончыў Адэскі ін-тграмадз. і камунальнага буд-ва (1932). У 1953—56 кіраўнік майстэрні Генплана ў ін-це «Мінскпраект», адначасова ў 1954—76 выкладчык БПІ. Асн. работы (у сааўт.): у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі горада (1939), генпланы (1946, карэкціроўкі 1952, 1958; 1965, карэкціроўкі 1969, 1972—73), праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра, праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (цяпер Скарыны праспект; 1953, Дзярж. прэмія Беларусі 1968); генпланы Бабруйска (1936, 1939), Магілёва (1939), праект забудовы цэнтр.ч. Віцебска (1950). Гал. архітэктар і аўтар схемы планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1964), праекта планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1968).
Тв.:
Минск: Послевоен. опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХНО́Ў Рыгор Маркавіч (15.10.1908, в. Шамкі Крупскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1986),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вял.Айч. вайны. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). У 1934—38 настаўнічаў у Барысаве. З 1946 -выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю Германіі і сав.герм. адносіны ў 1-йпал. 20 ст.
Тв.:
Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). Мн., 1959;
Революционный подъем в Германии (конец 1918 — середина 1921 г.). Мн., 1963;
Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг.Мн., 1969;
Поучительные уроки истории: Три советско-германские договора (1922—1926 гг.). Мн., 1979;
Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.). Мн., 1982.
Бясколерныя крышталі (тэхн. Т. жоўты), tпл 80,85 °C, шчыльн. 1663 кг/м³ (літага 1540—1590 кг/м³). Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, азотнай і сернай к-тах, мала — у вадзе. Хімічна ўстойлівы; працяглы час захоўваецца без раскладання. Выбуховыя ўласцівасці Т.: цеплата выбуху 4190 кДж/кг, макс. скорасць дэтанацыі 7 км/с (пры шчыльн. 1600 кг/м³), т-ра ўспышкі 290 °C. Менш адчувальны да ўдару і трэння, больш бяспечны ў абыходжанні за інш. выбуховыя рэчывы. У прам-сці атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю азотнай і сернай кіслот пры 50—120 °C з наступнай ачысткай водным растворам сульфіту натрыю. Выкарыстоўваюць для начыньвання боепрыпасаў і пры правядзенні выбуховых работ.
археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-йпал. 3-га тыс. да н.э. жылі на тэр.паўд.-ўсх. Прыбалтыкі і паўн. Беларусі. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Мела наземныя жытлы, што размяшчаліся па берагах азёр і невял. рэчак. Крамянёвыя вырабы — кароткія наканечнікі стрэл вербалістай або рамбічнай формы і коп’і з двухбаковай рэтушшу, а таксама нажы, скрабкі, разцы і інш. касцяныя і рагавыя прылады. Кераміка — вялікія з круглаватым донцам гаршкі з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра абпаленых сценках, арнаментаваныя гарыз. паясамі з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў шыраказубага грэбеня, якія ўтваралі рамбічныя ўзоры. У канцы неаліту плямёны гэтай культуры змяшаліся з носьбітамі нарвенскай культуры. На тэр. Беларусі найб. значныя помнікі: Скема, паселішчы на р. Свольна, воз. Бярэшча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАТАЛО́ГІЯ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...логія],
навука, якая вывучае пачварнасці і заганы развіцця чалавека, жывёл, раслін. Цесна звязана з біялогіяй і медыцынай, асабліва з нармальнай, параўнальнай і паталаг. анатоміяй, эмбрыялогіяй, мед. генетыкай і малекулярнай біялогіяй. Як самаст. навука развіваецца з 1-йпал. 19 ст. На Беларусі навук. школа патолагаанатамаў створана Ю.В.Гулькевічам. Навук. даследаванні ў галіне Т. вядуцца ў НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў пад кіраўніцтвам Г.І.Лазюка, Мінскім мед. ун-це (анатомія храмасомных хвароб, генет. вынікі чарнобыльскай катастрофы, прафілактыка спадчынных хвароб, марфал. праявы і прычыны прыроджаных заган развіцця чалавека).