ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Бел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар панавук. рабоце. З 1992 гал. спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРУ́ШКА Аляксандр Пятровіч (н. 22.3.1939, в. Блудзень Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кіравання энергетыкай. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БПІ (1961). З 1975 нам.гал. інжынера Белэнерга. З 1981 у Бел. аддзяленні Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та энергапрамысловасці (заг. аддзела). З 1986 у Дэпартаменце патэхн. супрацоўніцтве ААН. З 1995 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па пытаннях кіравання якасцю і надзейнасцю ў энергетыцы, павышэння безадказнасці, рамонтапрыдатнасці і гатоўнасці ў энергасістэмах. Даследаваў асновы мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрастанцый у краінах у стадыі развіцця па праграме ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРО́ЧАК Аляксандр Генадзевіч (н. 14.5.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Акад.Бел.мед. акадэміі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976). З 1981 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. кафедры, у 1993—95 прарэктар, з 1998 рэктар). Чл. Камісіі паДзярж. прэміях пры СМ Беларусі, чл. рэдкалегіі час. «Здравоохранение», «Медицинские новости», «Медицина». Навук. працы па вывучэнні ролі нейрагарманальных сістэм у развіцці сардэчна-сасудзістай паталогіі кардыялагічных і эндакрыналагічных захворванняў, па пытаннях электрафізіялогіі сэрца, патагенезу парушэнняў рытму сэрца, праблемах інтэрвенцыйнай кардыялогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЖАў тэатры
(франц. loge ад стараж.-верхненям. laubja альтанка),
група месцаў у глядзельнай зале, вылучаная перагародкамі ці бар’ерамі. Размяшчаюцца па баках і ззаду партэра (Л. бенуара) і па ярусах. Л. абкружаюць і нібы пашыраюць залу. Пашыраны з 16—17 ст.з узнікненнем у еўрап. гарадах буйных грамадскіх т-раў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙТ,
электронная публікацыя ў сусветнай інфарм. прасторы WWW (ці Web, скар. ад англ. World Wide Web сусветная павуціна), даступная карыстальнікам Інтэрнета. Уяўляе сабой сукупнасць тэматычна звязаных Web-старонак, якія адносяцца да аднаго аўтара, праблемы, установы, прадпрыемства ці інш. Бывае любога памеру і зместу (тэкст, графіка, анімацыя, гук, відэа і інш.). Размяшчаецца на вузлавым камп’ютэры з пастаянна дзеючай праграмай Web-сервер. Падрыхтоўка С. для распаўсюджвання ў Інтэрнеце ажыццяўляецца паспец. Web-тэхналогіі з выкарыстаннем мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў. Доступ да С. выконваецца па канкрэтным адрасе; пошук, прагляд, навігацыя па спасылках і раздрукаванне С. адбываюцца з дапамогай спец. праграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПЕ́ЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад.Рас.АН (1960, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1941 у Ін-це праблем кіравання АНСССР (з 1951 дырэктар). З 1959 старшыня Нац.к-таСССРпааўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж.к-та Савета Міністраў СССРпа навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.-тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. Ленінская прэмія 1981.
Тв.:
Управление и научно-технический прогресс. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАТЫ́П (ад фен + тып),
асаблівасці будовы і жыццядзейнасці арганізма, абумоўленыя ўзаемадзеяннем генатыпаз навакольным асяроддзем. Ф. — прыватны выпадак рэалізацыі генатыпа ў канкрэтных умовах, таму ч. генатыпічных магчымасцей не выяўляецца. Напр., у аднаяйцавых блізнят, што маюць аднолькавы генатып, магчымы фенатыпічныя адрозненні, калі блізняты развіваліся ў розных умовах. У працэсе мікраэвалюцыі адбор адбываецца па Ф. асобін. Звычайна ў папуляцыі захоўваюцца асобіны з шырокай нормай рэакцыі, межы якой вызначаюцца генатыпам, або асобіны патрэбнага Ф., які больш жорстка вызначаецца генатыпам. У гэтым выпадку адбор па Ф. пры наяўнасці асобін з розным генатыпам апасродкавана прыводзіць да адбору па генатыпе, што спрыяе замацаванню ў генет. матэрыяле адзнак, карысных для выжывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІКА ЯДЗЕРНЫХ РЭАКТАРАЎ
Даследаванні па фізіцы ядз. рэактараў пачаліся ў 1960, калі ў Ін-це энергетыкі АН Беларусі было створана Аддзяленне атамнай энергетыкі (узначаліў А.К.Красін). Тэарэт. работы выконваліся ў лабараторыях атамнай энергетыкі (Красін) і фіз. разлікаў (В.А.Навумаў), эксперым. — на доследным рэактары ІРТ-1000 (здадзены ў эксплуатацыю ў 1962). У 1965 створаны Ін-тядз. энергетыкі АН Беларусі (ІЯЭ), дзе былі сканцэнтраваны работы па фізіцы ядз. рэактараў. У ім вяліся доследныя работы па стварэнні новых тыпаў ядз. рэактараў: уран-гідрыдцырконіевага для перасоўнай АЭС «Памір-630 Д», хуткіх газаахаладжальных (N2O4) тыпу БРІГ і БРГ, спецыялізаваных ядз.-хім. рэактараў.
Першы рэактар фіз. магутнасці (крытычны стэнд) «Ружа» створаны ў 1965. На ім праведзены даследаванні аднародных уран-водных сістэм з палівам 10%, 36% і 75% абагачэння па 235U у шырокім дыяпазоне змяненняў адносін канцэнтрацыі ядзер вадароду і урану-235 (В.А.Лявадны, Ю.І.Чуркін, А.І.Ярашэвіч). Для эксперым. абгрунтавання фізікі рэактара «Памір» на ўсіх стадыях яго праектавання былі створаны рэактары фіз. магутнасці «Эдэльвейс», «Крышталь», на якіх выкананы комплекс даследаванняў «халодных» і «гарачых» UO2—ZrHn — крытычных сістэм з палівам 21%, 36% і 45% абагачэння па 235U (І.А.Едчык, А.П.Малыхін, У.У.Сапожнікаў, С.М.Сікорын, А.І.Ярашэвіч). Распрацаваны ці ўдасканалены розныя метады вымярэнняў асн. нейтронна-фіз. параметраў рэактарных сістэм: метад цвёрдых трэкавых дэтэктараў ядзер (І.У.Жук, Малыхін), метады аналізу шумоў рэактара (Лявадны, Сапожнікаў), метады неразбуральнага кантролю наяўнасці нейтронна-паглынальных і падзельных матэрыялаў у асн. элементах актыўных зон (Сапожнікаў, Сікорын). Створаны вымяральныя ўстаноўкі для спектраметрыі гама-выпрамянення, размеркавання шчыльнасці дзяленняў у актыўных зонах рэактараў і параметраў кінетыкі рэактараў.
У 1970—80-я г. ў ІЯЭ створаны розныя мадыфікацыі рэактараў фіз. магутнасці БТС-1 — БТС-5 з хуткацеплавымі крытычнымі зборкамі для даследаванняў па фізіцы энергет. хуткіх рэактараў, што ахалоджваюцца дысацыіруючым газам і паравадзяной сумессю (М.М.Груша, І.Р.Серафімовіч, Чуркін, Ярашэвіч) і крытычны стэнд «Астра» для даследаванняў віхравых рэактараў з мікрацвэламі (Лявадны, С.У.Макін). Распрацаваны метады рашэння кінетычнага ўраўнення пераносу нейтронаў і ўліку тэрмалізацыі нейтронаў у Pn-набліжэнні канечна-рознасным метадам (А.П.Сямашка, Ю.К.Шчокін), удасканалены метады альбеда (В.П.Слізоў), імавернасці першых сутыкненняў (А.І.Додзь), Монтэ-Карла (С.Р.Розін). Праведзены тэарэт. даследаванні па ацэнцы сячэнняў узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі падзельных, сыравінных і канстр. матэрыялаў ва ўсім дыяпазоне энергій нейтронаў рэактарнага спектра (В.А.Коньшын, У.М.Маслаў, Ю.У.Парадзінскі, Я.Ш.Сухавіцкі), створаны новыя матэм. мадэлі і праграмы разліку ядз.-фіз. канстантаў. Для дыфузійнага разліку цеплавых ядз. рэактараў з улікам выгарання паліва і ўтварэння прадуктаў дзялення распрацаваны інжынерны разліковы комплекс «Гера» (В.А.Навумаў), які пераўтвораны ў комплекс «Кратэр» (Я.М.Дунец, Б.А.Літвіненка, В.А.Навумаў, І.Я.Рубін). Для апісання гетэрагенных эфектаў у ячэйках ядз. рэактараў ва ўсёй вобласці энергіі нейтронаў створана 95-групавая дыфузійная праграма «Рытм» (Навумаў, Рубін). Праведзены разліковыя даследаванні фізікі ядз.-хім. рэактараў і шматмэтавых рэактараў для адначасовай выпрацоўкі электраэнергіі, цяпла і радыяцыйна-хім. прадукцыі (Красін, Літвіненка, І.А.Савушкін).
У ІЯЭ была створана база для разліковых і эксперым. даследаванняў па фізіцы ядз. рэактараў розных тыпаў, ін-т стаў адным з буйнейшых цэнтраў па гэтай галіне ў СССР. Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 і наступнага распаду СССР даследаванні па фізіцы ядз. рэактараў на Беларусі былі істотна згорнуты. Спынены ўсе эксперым. даследаванні на рэактарах фіз. магутнасці, з якіх выгружаны падзельныя матэрыялы; менш інтэнсіўна вяліся работы па стварэнні новых метадаў фіз. разліку ядз. рэактараў. У наш час, дзякуючы міжнар. грантам, у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» паводле праграмы эксперым. даследаванняў па трансмутацыі доўгажывучых прадуктаў дзялення і малодшых актынідаў вядуцца тэарэт. работы па ўдасканаленні ядз.-фіз. канстантаў у пашыраным дыяпазоне энергій нейтронаў (да 200 МэВ) і разлікова-эксперым. работы па фізіцы падкрытычных сістэм, што кіруюцца паскаральнікамі часціц высокіх энергій. Створана і даследуецца з 1999 цеплавая падкрытычная зборка «Яліна»; ствараецца бустэрная (каскадная), якія кіруюцца генератарам нейтронаў (В.В.Бурнос, А.І.Кіявіцкая, І.Р.Серафімовіч, Ю.Г.Фокаў, С.Я.Чыгрынаў), што дазволіць праводзіць эксперым. даследаванні ў шырокім дыяпазоне спектра нейтронаў. З 1998 пачаты работы па рэканструкцыі аднаго з рэактараў фіз. магутнасці (С.І.Гульнік, С.Г.Мандзік, Сікорын), па завяршэнні якіх значна пашырыцца аб’ём эксперым. даследаванняў па фізіцы ядз. рэактараў.
Літ.:
Определение критических загрузок однородных систем UO2 — ZrH1,89 и UO2 — H2O с топливом 21 % и 36% обогащения по 235U // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Физика ядерных реакторов. 1991. Вып. 1;
Экспериментальные исследования по физике передвижной АЭС «Памир» // Проблемы использования атомной энергии: Сб. докл. науч. семинара, посвящ. 85-летию акад. А.К.Красина. Мн., 1996;
Расчетные возможности программного комплекса КРАТЕР для определения нейтронно-физических характеристик тепловых ядерных реакций // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1996. №1.
А.І.Ярашэвіч.
Рэактар фізічнай магутнасці «Крышталь» — поўнамаштабная мадэль рэактара перасоўнай АЭС «Памір-630Д».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАСТРО́ФА (ад грэч. katastrophē пераварот, паварот, канец, гібель),
раптоўнае вялікае бедства; падзея, якая цягне за сабой трагічныя вынікі: разбурэнні, знішчэнні, гібель людзей. Вылучаюць К.: прыродныя (землетрасенне, вывяржэнне вулкана і інш.), экалагічныя (гл.Катастрофа экалагічная), тэхналагічныя (аварыі, крушэнні чыгуначныя, авіякатастрофы), сацыяльныя (напр., гібель Рымскай імперыі, распад СССР), асобасныя (смерць блізкага чалавека, забойствы, самазабойствы і інш.). Па маштабах дзеяння К. падзяляюць на лакальныя, рэгіянальныя, краінныя, глабальныя. Некаторыя з іх з’яўляюцца унікальнымі, напр.Чарнобыльская катастрофа 1986, па прычынах яна тэхналагічная, па ўздзеянні на навакольнае асяроддзе — экалагічная, па наступствах для здароўя і жыцця людзей, разбурэнні іх ладу жыцця — сацыяльная, па маштабах уздзеяння на ўсе сферы жыцця і мыслення людзей — глабальная. Такога роду К. могуць адбывацца ў выніку прымянення ядзернай і інш. зброі масавага паражэння, ракетна-ядзернай вайны і інш. У сучасных умовах вялікае значэнне мае навук. прадказанне К. (землетрасенняў, вывяржэнняў вулканаў, сутыкненняў Зямлі з вялікімі касмічнымі целамі і інш.). Розныя тыпы К. з’яўляюцца аб’ектам даследавання катастроф тэорыі. У Рэспубліцы Беларусь папярэджваннем і пераадольваннем наступстваў К. займаецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.