БАРЫ́ ((Barye) Антуан Луі) (24.9.1795 ці 1796, Парыж — 25.6.1875),
французскі скульптар і жывапісец. Прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў скульптара Ф.Ж.Бозіо (з 1816) і жывапісца А.Гро (з 1817). Чл. Парыжскай АМ (1868). Аўтар пейзажаў і скульпт. выяў жывёл, адметных тонкасцю назірання натуры, часта ў драматычныя моманты барацьбы («Тыгр, які раздзірае кракадзіла», «Удаў, які душыць газель», 1830-я г.; рэльеф «Леў» на цокалі Ліпеньскай калоны ў Парыжы, 1836; 4 групы драпежнікаў перад Музеем мастацтваў у Марселі, 1868; усе ў бронзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ВІЧ (Іосіф Іосіфавіч) (н. 9.5.1920, Мінск),
бел.жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1967—82 выкладаў малюнак і жывапіс у БПІ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама графікі. Героі яго твораў надзелены рысамі грамадз. значнасці, духоўнай чысціні, лірычныя і летуценныя. Асн. творы: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці»; абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), партрэт М.Багдановіча (1990), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995).
А.С.Наркевіч.
І.Белановіч. Сустрэча з мінулым (Поле памяці). 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДСКІ (Ісак Ізраілевіч) (6.1.1884, с. Сафіеўка Запарожскай вобл., Украіна — 14.8.1939),
расійскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. РСФСР (1932), праф. (1934). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1902—08) у І.Рэпіна. Член Т-вапаўн.-рус. мастакоў (з 1910). У 1934—39 дырэктар Усерасійскай АМ у Ленінградзе. Адзін з заснавальнікаў ленінскай тэмы ў сав. мастацтве. Творы: «Урачыстае адкрыццё II кангрэса Камінтэрна» (1920—24), «У.І Ленін у Смольным» і інш.; партрэты, пейзажы («Апалае лісце»), малюнкі.
Літ.:
Бродский И.А. И.И.Бродский: Статьи, письма, документы. М., 1956.
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1954). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926—30). Для яго жанравых і гіст. кампазіцый характэрныя шырокая жывапісная манера, мажорнае гучанне колеру («Раніца на Куліковым полі», 1943—47, Дзярж. прэмія СССР 1948; «Вечар на пашы» і «На полі», 1959—60; «Восень», 1961—62, і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Канстанцін, жывапісец-партрэтыст 2-й пал. 18 ст. (вядомы творы 1777—94). Працаваў на Беларусі (Нясвіж) і ў Варшаве. Выконваў пераважна заказы арыстакратаў і караля; рабіў таксама копіі з партрэтаў мінулых эпох. Працягваючы традыцыі параднага партрэта 17—18 ст., творча ўдасканальваў жанр дакладнай характарыстыкай, выкарыстаннем чыстага колеру, увагай да дэталяў. Найбольш вядомы твор — партрэт князя Карла Радзівіла пане Каханку (1786). Творы захоўваюцца ў Польшчы, Вільні. У Львове зберагаецца 35 работ, пераважна копіі т.зв.гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа.

АЛЬПЯРО́ВІЧ (Леў Абрамавіч) (4.12.1874, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1913),
бел.жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў рысавальнай школе І.Трутнева, скончыў Пецярбургскую АМ (1902), вучань І.Рэпіна. З 1902 жыў у Мінску. У творчасці адстойваў прынцыпы рэалізму. Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі («Вечар у сям’і», «Краўчыхі», «Муляры», «Партрэт бабулі», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Жаночы партрэт», «Дзяўчына ў чырвоным шаліку»), блізкія да твораў перасоўнікаў. Садзейнічаў арганізацыі выстаўкі перасоўнікаў у Мінску (1899). Творы Альпяровіча найб. поўна (230 работ) былі сабраны на выстаўцы ў Мінску ў 1939.
Л.Альпяровіч. Жаночы партрэт. 1904. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Фёдар Якаўлевіч) (паміж 1753 і 1755, С.-Пецярбург — 23.11.1824),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), яе акадэмік з 1794. У 1773—77 удасканальваў майстэрства ў Венецыі, дзе пісаў пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Нац.маст. музей Беларусі). Першы ў рус. жывапісе стварыў гар. пейзажы: «Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці» (1800—02), «Красная плошча ў Маскве» (1801), «Від на горад Бахчысарай», «Плошча ў горадзе Мікалаеве» і інш.
Літ.:
Алексеев: Альбом / Авт.-сост. И.М.Жаркова. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АЛТАНЕН ((Aaltonen) Вяйнё Валдэмар) (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966),
фінскі скульптар. Ганаровы чл.АМСССР (з 1958). Працаваў у галіне фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.-дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.