МАРТЫЛЬЕ́ (Mortillet) Габрыэль дэ (29.8.1821, Мелан, каля г. Грэнобль, Францыя — 25.9.1898),
французскі археолаг. У 1868—85 супрацоўнік і кіраўнік аддз. дагіст. старажытнасцей у Сен-Жэрменскім музеі. Распрацаваў археал. класіфікацыю каменнага веку Еўропы (тэнейская, шэльская, мусцьерская, салютрэйская, арыньякская, мадленская і неалітычная робенгаўзенская эпохі), якая захавала значэнне ў сучаснай еўрап. тэрміналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ Вацлаў Юльянавіч (н. 14.11. 1933, в. Ніўкі Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Маскоўскі ун-т геадэзіі і картаграфіі (1956). З 1998 гал.навук.супрацоўнікНавук.-ўкараняльнага цэнтра па землеўпарадкаванні. Навук. працы па геадэзіі і фотатапаграфіі.
Тв.:
Технологическое проектирование аэрофотосъемки. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН Мікалай Іванавіч (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907),
вучоны-мовазнавец, гісторык навукі. Чл.-супрацоўнікРас.геагр.т-ва (з 1889). Скончыў Тартускі ун-т (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па гісторыі фін. мовы. Аўтар кн. «Аб найстаражытнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Аляксандр Аскольдавіч (н. 12.2.1957, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (стралковы спорт). Скончыў БДУ (1986). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1977). Чэмпіён Еўропы ў камандным і бронз. прызёр у асабістым першынстве (1977, Бухарэст), чэмпіён СССР у камандным першынстве (1979). З 1986 малодшы навук.супрацоўнік Ін-та фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. З 1996 — трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. стральбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА Дзмітрый Іванавіч (1.11.1868, в. Казьяны Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — крас. 1942?),
беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). З 1897 працаваў у Віцебскім, Віленскім архівах стараж. актаў. З 1906 член, з 1912 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества», ганаровы чл.Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Удзельнік Усебел. з’езда 1917. З 1921 заг. Магілёўскага губ. архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар б-кі АНБССР, з 1937 навук.супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі. Першы даследаваў гісторыю і гіст. тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага, Аршанскага замкаў, вывучаў гісторыю нац. меншасцей у Беларусі. Складальнік, рэдактар, удзельнік выдання «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» (т. 27—32, 1899—1906), Актаў Віленскай камісіі (т. 32—37, 1907—12), «Беларускага архіва» (т. 1—3, 1927—30), «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936) і інш. 10.12.1937 арыштаваны, 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1964.
Тв.:
3 беларускага пісьменства XVII ст.Мн., 1927;
Літоўская Метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́БАЛЬ Леанід Давыдавіч (н. 28.5.1924, в. Мікалаева Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1978), праф. (1990). Скончыў ін-т фізічнай культуры (1950), БДУ (1951). У 1950—55 працаваў ва ўстановах нар. асветы. З 1958 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі; з 1970 заг. сектара, з 1980 заг. аддзела археалогіі, у 1986—91 — археалогіі першабытнага грамадства. З 1991 вядучы навук.супрацоўнік, з 1997 гал. хавальнік фондаў Музея гісторыі Нац.АН Беларусі. Чл.Міжнар. уніі слав. археалогіі, Польскага археал.т-ва. Асн. кірунак навук. дзейнасці — вывучэнне гісторыі стараж. славян у Еўропе, у т. л. на Беларусі.
Тв.:
Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). Мн., 1971;
Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). Мн., 1973;
Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н.э. по начало II в. н.э.). Мн., 1974;
Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979;
Археологические памятники Белоруссии. Железный век. Мн., 1983;
Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988;
Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного веха Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Междунар. конгр. славянской археологии. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМІ́Н Аляксей Сяргеевіч (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук.супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН Сяргей Уладзіміравіч (8.10.1882, Масква — 8.3.1950),
расійскі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АНСССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЕ́ЛАК (Gawełek) Францішак (4.2.1884, в. Радлаў Тарнабжэскага ваяв., Польшча — 8.9.1919),
польскі этнограф. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). З 1911 сакратар Т-ваэтнагр. музея, у 1913—19 выкладаў у гімназіі, з 1914 супрацоўнікАнтрапал. камісіі АН (усё ў Кракаве). Аўтар «Бібліяграфіі польскай этнаграфіі» (Кракаў, 1914) і «Бібліяграфіі літоўскай этнаграфіі» (Вільня, 1914), якія ахопліваюць перыяд 19 — пач. 20 ст. і змяшчаюць значную колькасць выданняў па этнаграфіі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнікгаз. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч. вайны і інш.).