рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка, мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Мае 65,42% серабра. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прызматычныя крышталі, часта двайніковыя і трайніковыя зросткі. Колер рубінава-чырвоны, паўпразрысты. Бляск алмазны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5,6 г/см³. Трапляецца ў кальцытавых жылах нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчаў. Гіпергенны П. утвараецца ў зоне акіслення сярэбраных радовішчаў. Важны кампанент сярэбраных руд. Трапляецца ў Чылі, Францыі, Чэхіі, Канадзе, ЗША, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБО́Л (грэч. obolos),
1) у Стараж. Грэцыі вагавая адзінка серабра, сярэбраная, потым медная манета (складала 1/6 драхмы).
2) У Зах. Еўропе ў 2-й пал. 8—10 ст. вагавая адзінка серабра і сярэбраная манета (1/2дэнарыя), у 12—15 ст. сярэбраная, у 16—18 ст. білонная або медная манета (1/2 дэнарыя).
3) У ВКЛ намінал у 1/2 дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́БА ВЫСАКАРО́ДНЫХ МЕТА́ЛАЎ,
колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытв-сці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш. Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000-я проба). П.в.м. для ювелірных вырабаў: 375, 500, 583, 750 і 958 — з золата; 750, 800, 875, 916, 925 і 960 — з серабра, 950 — з плаціны, 500 і 850 — з паладыю. П.в.м. вырабаў гарантуецца дзярж. кляймом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІНА́Ж (ад франц. affinage ачыстка),
працэс атрымання высакародных металаў высокай чысціні шляхам ачысткі ад дамешкаў; адзін з відаў рафінавання металаў. Золата і серабро ачышчаюць электролізам (чысты метал асядае на катодзе); атрыманае золата мае пробу не ніжэй за 999,9. Плаціну і металы плацінавай групы ачышчаюць т.зв. «мокрым» спосабам: раствараюць у мінер. кіслотах і асаджаюць спец. рэагентамі (хлорысты амоній, аміяк, цукар). Афінаж золата робяць і «сухім» спосабам: расплаўляюць, насычаюць хлорам, хларыды невысакародных металаў выпарваюць, хларыды серабра ўсплываюць на паверхню. Проба золата 996,5, серабра, адноўленага з хларыдаў, 999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМІ́ДЫнеарганічныя,
хімічныя злучэнні брому з іншымі элементамі. Браміды большасці металаў маюць высокія т-ры плаўлення (напр., брамід калію KBr tпл 730 °C), добра раствараюцца ў вадзе, акрамя брамідаў серабра, ртуці, медзі, свінцу. Браміды неметалаў і металаў III і IV груп перыяд. сістэмы легкаплаўкія, лятучыя рэчывы і напр., брамід алюмінію AlBr3 tпл 97 °C). Атрымліваюць непасрэдным злучэннем элементаў, пры ўзаемадзеянні броміставадароднай кіслаты з металамі, аксідамі, гідраксідамі, карбанатамі. Браміды натрыю і калію выкарыстоўваюць у медыцыне, хім. аналізе, браміды серабра — у вытв-сці кіна- і фотаматэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТА́Б ЦЭН,
спосаб і сродак вымярэння і выяўлення кошту тавару ў грашовых адзінках. Ва ўмовах метал.абарачэння і залатога стандарту М.ц. выяўляе колькасць серабра ці золата, якая адпавядае адной грашовай адзінцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОМБАДАДЭКАЭ́ДРу геалогіі,
простая форма крышталяў кубічнай сінганіі ў выглядзе замкнутага 12-гранніка з гранямі-ромбамі. Такую форму маюць крышталі мінералаў: алмаза, садаліта, электруму (золата, серабра) і інш.Гл. таксама Дадэкаэдр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІ́ЦЫ ЗАКО́Н,
эмпірычная заканамернасць, паводле якой эл. супраціўленне полікрышталічных узораў металаў у моцных магн. палях прапарцыянальнае напружанасці магн. поля. Устаноўлены П.Л.Капіцай у 1928 для медзі, золата і серабра. Тлумачыцца тэорыяй гальванамагнітных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р (А),
1) адзінка сілы эл. току; адна з сямі асн. адзінак Міжнар. сістэмы адзінак (СІ). Названы ў гонар А.М.Ампера. Ампер — сіла нязменнага току, які пры праходжанні па двух бясконцых прамалінейных паралельных правадніках з малой плошчай папярочнага кругавога сячэння, што размешчаны на адлегласці 1 м адзін ад аднаго ў вакууме, выклікае сілу ўзаемадзеяння паміж імі, роўную 2∙10−7Н на і м даўжыні (абсалютны ампер). У якасці эталона карыстаюцца міжнар. амперам: нязменны ток, які выдзяляе з воднага раствору азотнакіслага серабра за 1 с 0,00118 гсерабра. Міжнар. ампер роўны 0,99985 абсалютнага.
2) Адзінка магнітарухальнай сілы замкнёнага контуру і рознасці магн. патэнцыялаў магнітастатычнага поля ў СІ.