французская кінаактрыса. Вядомасць набыла выкананнем гал. роляў у фільмах рэж. Ж.Бекера «Залаты шлем» (1952), М.Карнэ «Тэрэза Ракэн» (1953), «Салемскія ведзьмы» (1956; прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, 1957). Майстэрства С. найб. выявілася ў выкананні ролі Эліс («Месца наверсе», 1958; у сав. пракаце «Шлях у вышэйшае грамадства»; прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Канах, прэмія «Оскар», прэміяБрыт. і Франц. акадэмій). Сярод значных работ — ролі ў фільмах «Цень і святло» (1951), «Смерць у гэтым садзе» (1956), «Дзень і час» (1963), «Карабель дурняў» (1965), «Чайка» (1968), «Кот» (1971, прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Усё жыццё наперадзе» (1977, прэмія «Сезар»), «Гі дэ Мапасан» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТРАЯ́НІ ((Mastroianni) Марчэла) (28.9.1924, Фантана-Ліры, Італія — 19.12.1996),
італьянскі акцёр. Пачынаў у 1947 як акцёр-аматар. Іграў ва Універсітэцкім т-ры ў Рыме, запрошаны ў трупу Л.Вісконці. З 1947 у кіно. У 1960—70-я г. здымаўся ў рэжысёраў Вісконці («Белыя ночы», «Старонні»), Ф.Феліні («Салодкае жыццё», прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Канах 1960; «Восем з паловай», прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Канах 1963, прэмія «Оскар»), М.Антаніёні («Ноч», прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне 1961), В.Дэ Сіка («Учора, сёння, заўтра», прэмія «Оскар» 1964; «Шлюб па-італьянску», «Сланечнікі», сав.-італьян.) і інш. Шматпланавы характарны акцёр з ярка выяўленым камедыйным талентам. У 1980—90-я г. вылучыўся выкананнем роляў у фільмах «Горад жанчын» і «Джынджэр і Фрэд» (абодва рэж. Феліні), «Вочы чорныя» (сав.-італьян., рэж. М.Міхалкоў), «Тэраса» (прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Канах 1980), «Прыгожае каханне», «Гатовае адзенне» і інш.
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1950). Вучыўся (адначасова) у Петраградскім ун-це і Тэатр. вучылішчы пры Александрынскім т-ры. Творчую дзейнасць пачаў у 1917 як драм. акцёр. У 1918 працаваў у Вялікабрытаніі ў рэж. Г.Крэга. З 1925 пам. рэжысёра, з 1928 рэжысёр. Паставіў фільмы: «Навальніца» (паводле А.Астроўскага, 1934), «Пётр I» (1937—39, паводле А.М.Талстога; Дзярж.прэміяСССР 1941, вышэйшая прэміяМіжнар. выстаўкі ў Парыжы, 1937), «Кутузаў» (1944, Дзярж.прэміяСССР 1946), «Без віны вінаватыя» (1945, паводле Астроўскага; Дзярж.прэміяСССР, 1946), «Сталінградская бітва» (1949, гал. прыз 4-га Міжнар. кінафестывалю ў г. Марыянске-Лазне, Чэхія; Дзярж.прэміяСССР 1950), «Рэвізор» (1952, паводле М.Гогаля), «Паядынак» (1957, паводле А.Купрына), «Напярэдадні» (1959, паводле І.Тургенева), «Рускі лес» (1964, паводле Л.Лявонава) і інш. Аўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎ (Алег) (Альберт) Іванавіч (8.11.1929, г. Прыволжск Іванаўскай вобл., Расія — 28.4.1994),
рускі і ўкр. акцёр. Засл. арт. Украіны (1960), нар.арт. Расіі (1974), нар.арт.СССР (1978). Скончыў школу-студыю МХАТа (1951). Працаваў у Кіеве, С.-Пецярбургу, Маскве. Яго мастацтву былі ўласцівыя арганічнасць, уменне спалучаць у характары персанажа эмац. і аналітычныя пачаткі. Сярод роляў: Ганя Івалгін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» паводле М.Шолахава, Дзярж.прэміяСССР 1978), Павел («Павел I» Дз.Меражкоўскага, Дзярж.прэмія Расіі 1991). З 1956 здымаўся ў кіно: «Спыніўся цягнік» (Дзярж.прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1984), «Слуга» (Дзярж.прэміяСССР 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРТА́ (Мікалай Яўгенавіч) (19.12.1906, в. Вялікая Лазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 9.1.1976),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1923. У рамане «Адзінота» (1935; Дзярж.прэміяСССР 1941; па яго матывах напісана п’еса «Зямля», паст. 1937) афіцыёзная трактоўка Антонава паўстання. Аўтар раманаў «Заканамернасць» (1937), «Вячэрні звон» (1951), «Стэп ды стэп наўкол...» (1960) і інш., п’ес «Змова» (1938), «Салдаты Сталінграда» (1944), «Хлеб наш надзённы» (1947; Дзярж.прэміяСССР 1948), «Змова асуджаных» (1948; Дзярж.прэміяСССР 1949) і інш., аповесцей, нарысаў, франтавых карэспандэнцый. Яму належаць кінасцэнарыі (у т. л. «Сталінградская бітва», 1949; Дзярж.прэміяСССР 1950). Многія творы Вірты адзначаны ўплывам «тэорыі бесканфліктнасці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ (Алег Пятровіч) (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),
рускі акцёр. Нар.арг.СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж.прэміяСССР 1946), «Ля возера» (Дзярж.прэміяСССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж.прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́НІН (Мікалай Мікітавіч) (22.4.1904, Масква — 1990),
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1970). Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы ін-т (1935). Асн.навук. працы па суднабудаванні. Дзярж.прэміяСССР 1942, Ленінская прэмія 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНАЦЮ́К (Дзмітрый Міхайлавіч) (н. 28.3.1925, с. Навасёлка Чарнавіцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (барытон), рэжысёр. Нар.арт.СССР (1960). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў кіеўскія кансерваторыю (1951), ін-ттэатр. мастацтва (1975). З 1982 выкладае ў Кіеўскай кансерваторыі (праф. з 1987). З 1951 саліст, з 1988 гал. рэжысёр Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Астап, Мікола, Эней («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка», «Энеіда» М.Лысенкі), Максім («Арсенал» Г.Майбарады), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Паставіў спектаклі: «Князь Ігар» А.Барадзіна (1974), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1977), «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага (1980) і інш. Здымаўся ў кіно. Прэмія Ленінскага камсамола 1967. Дзярж.прэмія Грузіі 1972. Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1973. Дзярж.прэміяСССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБО́РЫН (Леў Мікалаевіч) (11.9.1907, Масква — 5.1.1974),
рускі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1926, клас К.Ігумнава), з 1930 выкладаў у ёй (з 1935 праф.). Выступаў як саліст і ансамбліст (з Д.Ойстрахам і С.Кнушавіцкім). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1927). Дзярж.прэміяСССР 1943, Дзярж.прэмія Расіі 1966.
Літ.:
Л.Н.Оборин: Статьи. Воспоминания: К семидесятилетию со дня рождения. М., 1977;