КРА́ЙНЕЎ (Уладзімір Усеваладавіч) (н. 1.4.1944, г. Краснаярск, Расія),
расійскі піяніст, педагог. Нар. арт. Расіі (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, класы Г. і С.Нейгаўзаў), з 1987 выкладае ў ёй. З 1966 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары значнае месца належыць творам сучасных рас. кампазітараў, фп. музыцы Ф.Шапэна, С.Пракоф’ева. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах піяністаў імя Віяны да Моты (Лісабон, 1964) і імя П.Чайкоўскага (Масква, 1970), 2-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў (г. Лідс, Вялікабрытанія, 1963). Дзярж. прэмія СССР 1986.
т. 8, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)