дробныя металічныя (са свінцу з нязначным дабаўленнем сурмы і мыш’яку) шарыкі; састаўная частка патрона для стральбы з паляўнічага гладкаствольнага ружжа. Памеры Ш. ў большасці краін пазначаюцца ў міліметрах, радзей маюць літарнае абазначэнне. Робяць Ш. у шроталіцейных устаноўках і спосабам штампоўкі; часам пакрываюць хромам, нікелем, меддзю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЗО́ННАСЦЬ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
нераўнамернасць выпуску прадукцыі, якая залежыць ад пары года, біял. фактараў (перыяд выспявання раслін), выканання асобных работ (паляўнічы сезон, рыбалоўства) і інш. Уплывае на работу с.-г. прадпрыемстваў, што перапрацоўваюць с.-г. сыравіну, гандлю, транспарту, буд. арг-цый, здабычу карысных выкапняў адкрытым спосабам, паніжае рытмічнасць вытв-сці, узровень выкарыстання вытв. магутнасцей, прац. рэсурсаў, запавольвае грашовае абарачэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧКО́Ў Іван Пятровіч (1789 — пасля 1836),
бел. архітэктар 19 ст. Прадстаўнік класіцызму. Да 1813 працаваў у Маскве. З 1814 жыў і працаваў у Гомелі, у графа М.П.Румянцава. Асн. пабудовы паводле праектаў Дз. ў Гомелі: дваранскае вучылішча (1818), Гомельскі «паляўнічы домік», ткацкая і бялільная ф-кі (усе 1818—20); кіраваў буд-вам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага шынка» (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁПЕЛЬМАН (Pöppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. З 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).
Д.Пёпельман. Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МЕР, Гомер (Homer) Уінслаў (24.2.1836, г. Бостан, ЗША — 29.9.1910), амерыканскі мастак. З 1854 працаваў як літограф, у 1857—74 часопісны ілюстратар. У час грамадзянскай вайны 1861—65 ваен. карэспандэнт. Наведаў Францыю і Вялікабрытанію. З 1862 займаўся жывапісам, удасканальваўся самастойна, вывучаў творы амер. і франц. жывапісцаў. Адлюстроўваў буйнафігурныя сцэны з жыцця простых людзей на фоне напісаных сакавітымі фарбамі амер. пейзажаў: «Абедзенная гадзіна» (1873), «Спадарожны вецер» (1876), «Паляўнічы і ганчак» (1892), «Гальфстрым» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц.нар. легенды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (даверанай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паўстанне супраць панавання аўстр. Габсбургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст.Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у аднайм. драме Ф.Шылер (1804).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КА́ЛЕРС (McCullers) Карсан (19.2.1917, г. Калумбус, штат Джорджыя, 31ÍIA — 29.9.1967),
амерыканская пісьменніца. Першы раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы» (1940, экранізацыя 1968). У рамане «Госць на вяселлі» (1946), аповесцях «Адлюстраванні ў залатым воку» (1941, экранізацыя 1967), «Балада пра сумнае кафэ» (1951), «Гадзіннік без стрэлак» (1961) тэма адзіноты асобы ў бездухоўным грамадстве, сац. і антырасісцкія матывы. Аўтар эсэ, апавяданняў, п’ес. На бел. мову яе аповесці пераклаў У.Шчасны.
Тв.:
Бел.пер. — Балада пра сумнае кафэ. Мн., 1988;
Рус.пер. — Часы без стрелок. М., 1966;
Сердце — одинокий охотник. М., 1969.
Літ.:
Хмельницкая Т. Пересечение судеб // Новый мир. 1970. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМЕТАЛІ́ЕЎ Тэміркул (1.5.1908, с. Туе-Джар, Кыргызстан — 1991),
кіргізскі паэт.Нар. паэт Кыргызстана (1968). Друкаваўся з 1932. Яго паэзія блізкая да фальклору. Аўтар зб-каў ваен.-патрыят. і лірычных вершаў «Вершы перамогі» (1943), «Герой» (1944), «Інтымныя песні» (1958), «Сэрца песні не старэе» (1967), «Кветкі гор» (1980), паэмы «Кубат» (1953). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Птушка-велікан» (1940), «Паляўнічы Тактамуш» (1951), «Вершы для малых» (1956). Перакладаў на кіргізскую мову паасобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы У. пераклалі М.Калачынскі, М.Хведаровіч, Я.Янішчыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬМКВІСТ (Almquist) Карл Юнас Лове (28.11.1793, Стакгольм — 26.9.1866),
шведскі пісьменнік. Скончыў Упсальскі ун-т (1815). У 1851—65 у эміграцыі ў ЗША Літ. дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драм. паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеад. грамадства. Рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т. 1—14, 1832—51). Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841—42), «Тры пані Смолана» (1842—43; не пазбаўлены рэліг. містыцызму); зб. вершаў «Песні» (1849). Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РНЫЯ САБА́КІ,
група парод паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на жывёл, што хаваюцца ў норах (лісоў, барсукоў, янотападобных сабак і інш.). Гоняць звера па ходах нары, забіваюць яго там або выганяюць пад выстрал паляўнічага. У якасці Н.с. выкарыстоўваюцца вельштэр’ер, таксы, фокстэр’еры, лэйклендтэр’ер, ням.паляўнічы, або ягдтэр’ер, скайтэр’ер, чэш. тэр’ер, шатл., або скотчтэр’ер, і некат. інш.тэр’еры. Таксама могуць высочваць дзічыну, знаходзіць і прыносіць падстрэленую дзічыну на зямлі і ў вадзе, браць след і заганяць звера, працаваць па крывавым следзе, выкарыстоўваюцца ў паляванні на дзікоў (найб. буйныя); знішчаюць пацукоў у гасп. памяшканнях. Гл. таксама іл. да арт.Дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі.