УМЕТАЛІ́ЕЎ Тэміркул (1.5.1908, с. Туе-Джар, Кыргызстан — 1991),
кіргізскі паэт. Нар. паэт Кыргызстана (1968). Друкаваўся з 1932. Яго паэзія блізкая да фальклору. Аўтар зб-каў ваен.-патрыят. і лірычных вершаў «Вершы перамогі» (1943), «Герой» (1944), «Інтымныя песні» (1958), «Сэрца песні не старэе» (1967), «Кветкі гор» (1980), паэмы «Кубат» (1953). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Птушка-велікан» (1940), «Паляўнічы Тактамуш» (1951), «Вершы для малых» (1956). Перакладаў на кіргізскую мову паасобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы У. пераклалі М.Калачынскі, М.Хведаровіч, Я.Янішчыц.
Тв.:
Рус. пер. — Звени, комуз! М., 1982.
т. 16, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)