ШРОТ паляўнічы,

дробныя металічныя (са свінцу з нязначным дабаўленнем сурмы і мыш’яку) шарыкі; састаўная частка патрона для стральбы з паляўнічага гладкаствольнага ружжа. Памеры Ш. ў большасці краін пазначаюцца ў міліметрах, радзей маюць літарнае абазначэнне. Робяць Ш. у шроталіцейных устаноўках і спосабам штампоўкі; часам пакрываюць хромам, нікелем, меддзю.

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)