НІКАЛА́ЕЎ (Андрыян Рыгоравіч) (н. 5.9.1929, с. Шаршэлы Марыінска-Пасадскага р-на Чувашскай Рэспублікі, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1962, 1970), лётчык-касманаўт СССР (1962), ген.-маёр авіяцыі (1970), канд.тэхн.н. (1975). Скончыў ваен.авіяц. вучылішча (1954), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1955 ваен. лётчык. З 1960 у атрадзе касманаўтаў (у 1963—68 яго камандзір). 11—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касм. караблі (КК) «Усход-3», 1—19.6.1970 з В.І.Севасцьянавым — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-9». У космасе правёў 21,6 сут. У 1974—94 першы нам. начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981. Залатыя медалі імя Цыялкоўскага АНСССР і імя Гагарына. Імем Н. названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lee) Марк) (н. 4.8.1952, г. Вірокуа, ЗША),
касманаўт ЗША. З 1984 у групе касманаўтаўНАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) «Спейс шатл». 4—8.5.1989 — на КК «Атлантыс», 12—20.9.1992 — на КК «Індэвар», 9—20.9.1994 і 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 32,95 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́ ((Bobko) Карал) (н. 1937),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаўНАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Леў Сцяпанавіч) (н. 11.1.1926, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд.тэхн.н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НІН (Мікалай Пятровіч) (18.10.1908, г. Меленкі Уладзімірскай вобл., Расія — 13.3.1982),
савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-палк. авіяцыі (1967). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную лётную школу (1928), Ваен.-паветр. акадэмію (1938). Удзельнік выратавання экспедыцыі парахода «Чэлюскін» (1934). У Вял.Айч. вайну камандзір авіяц. корпуса. У 1966—72 у Гал. штабе ВПС, кіраваў падрыхтоўкай касманаўтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІД ((Meade) Карл) (н. 16.11.1950, Чанут, штат Ілінойс, ЗША),
касманаўт ЗША. З 1985 у групе касманаўтаўНАСА. Здзейсніў палёты (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 15—20.11.1990 — на КК «Атлантыс», 25.6—9.7.1992 — на КК «Калумбія», 9—20.9.1994 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 31,04 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙД ((Ride) Салі) (н. 26.5.1951, г. Энсіна, штат Каліфорнія, ЗША),
першая жанчына-касманаўт ЗША. Д-р філасофіі (1978), магістр навук па фізіцы (1975). З 1978 у групе касманаўтаўНАСА. 18—24.6.1983 і 5—13.10.1984 здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёты ў складзе экіпажаў касм. карабля «Чэленджэр». Правяла ў космасе 14,3 сут.
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1977), лётчык-касманаўт СССР (1977). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц.інж. вучылішча. З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 7—25.2.1977 з В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-24» (яго бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Працягласць палёту 17,73 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАГА́РЫН (Юрый Аляксеевіч) (9.3.1934, с. Клушына Гжацкага, цяпер Гагарынскага р-на Смаленскай вобл. — 27.3.1968),
савецкі касманаўт, які ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў палёт у космас. Герой Сав. Саюза (1961), палкоўнік, лётчык-касманаўт СССР (1961). Скончыў авіяц. вучылішча ў Арэнбургу (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). Служыў лётчыкам-знішчальнікам ВПС. З 1960 у атрадзе сав.касманаўтаў, у 1961—64 яго камандзір, з 1964 нам.нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. 12.4.1961 ажыццявіў палёт вакол Зямлі на караблі «Усход» працягласцю 108 мін. Загінуў у авіяц. катастрофе. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, Вялікі залаты медаль Міжнар.авіяц. федэрацыі. Яго імя прысвоена Ваенна-паветранай акадэміі. Яго імем названы горад Гжацк Смаленскай вобл., кратэр на Месяцы і інш.
Тв.:
Дорога в космос. М., 1981;
Психология и космос. 4 изд. М., 1981 (разам з У.І.Лебедзевым).
Літ.:
Дихтярь А. Жизнь — прекрасное мгновенне. М., 1975;