у сістэме Гісара-Алая, у Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны. Даўж. каля 400 км. Выш. да 5539 м. Складзены з пясчана-гліністых парод і крышт. сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На схілах сухія кавыльна-ціпчаковыя стэпы, лугастэпы, арчоўнікі, вышэй — альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 811 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
на Пн Паміра, у Кыргызстане і Таджыкістане. Даўж. 240 км. Выш. да 7134 м (пік Леніна). Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Месцамі трапляецца гіпсавы карст. Ледавікі агульнай пл. 1194 км². На схілах стэпы і высакагорныя лугі. Ва ўсх.ч. перавал Кызыларт (4280 м), цераз які праходзіць аўтамаб. тракт Ош—Харог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКШАА́Л-ТО́О, Какшалтау,
хрыбет на Пд Цянь-Шаня, на мяжы Кыргызстана і Кітая. Даўж. каля 400 км. Выш. да 7439 м (пік Перамогі). Складзены з гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў, прарваных гранітамі. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі (агульная пл. 983 км²). Рэкі Сары-Джаз, Какшаал, Узенгегуш перасякаюць хрыбет у вузкіх цяснінах. На паўд. схіле стэпы, на паўн. — высакагорныя лугі і лугавыя стэпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ ПЕ́РШАГА ХРЫБЕ́Т.
У Зах. Паміры, у Таджыкістане, паміж рэкамі Сурхоб і Абіхінгоў (бас.р. Амудар’я). Даўж. 200 км. Выш. да 6785 м (пік Масква). Складзены гал.ч. з пясчанікаў і кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ва ўсх.ч. шмат буйных ледавікоў (Сагран, Гандо і інш.). На ніжніх схілах зах.ч. хрыбта — участкі арэхавых і кляновых лясоў змяняюцца рэдкалессем, высакатраўем, высакагорнымі лугамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХДАРЫ́НСКІ ХРЫБЕ́Т.
На ПдЗах. Паміра, у Таджыкістане. Водападзел рэк Шахдара і Пяндж. Складаецца з мерыдыянальнага Ішкашымскага хр. і субшыротнага ўласна Шахдарынскага хр. (даўж. каля 100 км, выш. да 6726 м). На У працягваецца Ваханскім хр. Складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і інш. метамарфічных парод. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі (агульная пл. каля 270 км²). На схілах высакагорныя стэпы і лугастэпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АК-ШЫЙРА́К, Акшыйрак,
горны масіў у Цянь-Шані, у Кыргызстане. Цягнецца з ПдЗ на ПнУ трыма кулісападобнымі паралельнымі хрыбтамі даўж. каля 50 км, выш. да 5126 м. Водападзел вярхоўяў Нарына і рэк бас. Сарыджаза (Учкёль і інш.). Складзены з метамарфічных сланцаў, вапнякоў, гранітаў. Рэльеф высакагорны. Цэнтр зледзянення ў Цянь-Шані (59 ледавікоў пл. больш за 400 км²). Самы вял. ледавік Пятрова, дае пачатак р. Нарын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮНГЁЙ-АЛА́-ТО́О, Кунгей-Алатау,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з ПнІсык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўж. каля 280 км. Выш. да 4771 (г. Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнай пл. 237 км². На паўн. схілах і ў цяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўд. — горныя стэпы, вышэй — горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсх.ч. перавал Сан-Таш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ КЛІ́МАТ,
кліматычныя асаблівасці горных мясцовасцей. Залежаць ад вышыні над узроўнем мора і рэзкай кантрастнасці прыродных умоў на невял. прасторы. Адрозніваюць горны клімат на вышыні да 2—3 км і высакагорны клімат. Агульныя асаблівасці горнага клімату: паніжаны атм. ціск, павышаная інтэнсіўнасць сонечнай радыяцыі, у т. л. ультрафіялетавых прамянёў, чысціня паветра (па-за межамі горных катлавін), паніжаныя т-ра і абсалютная вільготнасць паветра, павелічэнне з вышынёй (да пэўнай мяжы) колькасці ападкаў, наяўнасць горна-далінных вятроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРСКЕ́Й-АЛА́-ТО́О, Тэрскей-Алатау,
хрыбет у Цянь-Шані, які абмяжоўвае з Пд Ісык-Кульскую катлавіну, у Кыргызстане. Даўж. 375 км. Выш. да 5216 м. Складзены з гранітаў, метамарфічных сланцаў, вапнякоў і інш. На паўн. схіле высакагорны рэльеф з трогамі, цыркамі, ледавікамі; паўд. схіл спадзісты, зліваецца з сыртамі Унутр. і Цэнтр. Цянь-Шаня. Пл. ледавікоў каля 1080 км². На паўн. схіле — яловыя лясы, высакагорныя лугі, на паўд. — камяністая тундра і высакагорная халодная пустыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАІЛІ́ЙСКІ АЛАТА́У,
горны хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у Казахстане, на мяжы з Кіргізіяй. Даўж. каля 350 км. Выш. да 4973 м (пік Талгар). Складзены пераважна з гранітаў, кангламератаў, вапнякоў і сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Агульная пл. зледзянення 484 км². З паўн. схілаў сцякаюць прытокі р. Ілі. Сухія стэпы змяняюцца з вышынёй хмызнякова-стэпавай расліннасцю, лугамі і лясамі. У паўн. перадгор’ях г. Алматы, а таксама зімовы спарт. комплекс Медэо. На зах. схіле З.А. Алма-ацінскі запаведнік.