высакаго́рны, -ая, -ае.

Размешчаны ў гарах, у высокай горнай мясцовасці.

В. раён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высакаго́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. высакаго́рны высакаго́рная высакаго́рнае высакаго́рныя
Р. высакаго́рнага высакаго́рнай
высакаго́рнае
высакаго́рнага высакаго́рных
Д. высакаго́рнаму высакаго́рнай высакаго́рнаму высакаго́рным
В. высакаго́рны (неадуш.)
высакаго́рнага (адуш.)
высакаго́рную высакаго́рнае высакаго́рныя (неадуш.)
высакаго́рных (адуш.)
Т. высакаго́рным высакаго́рнай
высакаго́рнаю
высакаго́рным высакаго́рнымі
М. высакаго́рным высакаго́рнай высакаго́рным высакаго́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высакаго́рны высокого́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высакаго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны ў высокай горнай мясцовасці. Высакагорнае возера, плато.

2. Прыстасаваны для такой мясцовасці. Высакагорны транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высакаго́рны Hchgebirgs ; alpn;

высакаго́рная мясцо́васць Hchgebirge n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВЫСАКАГО́РНЫ КЛІ́МАТ,

разнавіднасць горнага клімату. Фарміруецца на вышыні больш за 2—3 тыс. м над узр. м. Характарызуецца паніжэннем (адносна нізін, раўнін і нізкіх гор) атм. ціску, т-ры і вільготнасці паветра, значнай чысцінёй атмасферы, павышэннем інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, багатай на ультрафіялетавыя прамяні, і эфектыўнага выпрамянення. Амплітуда т-ры на працягу сутак памяншаецца на горных вяршынях, але павялічваецца на плато. Колькасць ападкаў, як правіла, з вышынёй памяншаецца, а на наветраных схілах павялічваецца. Высакагорны клімат спрыяльны для здароўя і лячэння некаторых хвароб чалавека.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСАКАГО́РНЫ ТЫП РЭЛЬЕ́ФУ,

высакагор’е. Характарызуецца глыбокай расчлянёнасцю (ад некалькіх соцень да 2000 і больш метраў), стромкімі схіламі, мноствам скал і асыпкаў, вышчарбленымі грабянямі, наяўнасцю ледавіковых формаў рэльефу, праяўленнямі актыўнага фізічнага і марознага выветрывання. Уласцівы маладым горным краінам, якія ўздымаюцца вышэй за снегавую лінію (Альпы, Гімалаі і інш.). Гл. таксама Альпійскі рэльеф.

т. 4, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

высокого́рный высакаго́рны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альпі́йскі, -ая, -ае.

1. прым. да Альпы.

2. Высакагорны.

Альпійская расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альпіні́зм, ‑у, м.

Від спорту; высакагорны турызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)