зоркі, якія мяняюць сваю свяцільнасць за кароткія прамежкі часу. Бываюць зацьменныя і фізічныя П.з. У зацьменных бляск мяняецца з прычыны паўтаральных зацьменняў у цеснай падвойнай сістэме зорак (гл.Падвойныя зоркі). Фізічныя мяняюць бляск у выніку фіз. працэсаў, што адбываюцца ў самой зорцы, напр., з прычыны пульсацый або выбухаў. Фіз. П.з. бываюць: пульсуючыя (гл.Пульсацыя зорак) і эруптыўныя зоркі.
Літ.:
Цесевич В.П. Переменные звезды и их наблюдение. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Рыгор Сяргеевіч) (24.1.1912, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 14.5.1944),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу пілотаў (1936), Ваен.-марскую акадэмію (1942). У Чырв. Арміі з 1934. Камандзір самалёта лейт. П. вызначыўся ў сав.-фінл. вайну 1939—40, калі ў час бамбардзіроўкі свой ахоплены полымем самалёт пасадзіў у тыле ворага і вывеў экіпаж за лінію фронту. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЕТА́РЫІ (лац. proletarii ад proles патомства, г. зн. немаёмны, які мае толькі патомства) антычныя, у Старажытным Рыме паводле рэформы цара Сервія Тулія — найніжэйшы немаёмны слой грамадзян, якія не ўваходзілі ў склад 5 класаў (ці разрадаў) рым. абшчыны; выстаўлялі ў нар. апалчэнне адну цэнтурыю і мелі адзін голас (з 193) у каміцыях (нар. сход). З 1 ст. П. — дэкласаваныя слаі грамадства, якія жылі за кошт падачак дзяржавы і багацеяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́МША,
рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,3 км на У ад в.Вял. Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на З ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк змеліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНІКІ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой зр. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУЭ́ЛЬ (Софія Пятроўна) (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам.гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТЫ́РЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі лясныя божышчы, дэманы ўрадлівасці, якія складаюць світу бога Дыяніса. Іх уяўлялі як пакрытых поўсцю доўгавалосых, барадатых напаўлюдзей-напаўзвяроў: галовы і тулавы чалавечыя, але конскія або казліныя ногі з капытамі і конскія хвасты; на галовах рожкі або конскія вушы. Сімвалам іх невычарпальнай урадлівасці лічыўся фалас. Яны, заўсёды напаўп’яныя, нахабныя і юрлівыя, ганяюцца занімфамі або разам з імі бадзяюцца па лясах і наладжваюць вясёлыя карагоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЮ́К (Іван Іванавіч) (15.2.1917, Мінск — 26.4.1973),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Батайскую ваен. авіяшколу пілотаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі. Лётчык-знішчальнік капітан С. за час вайны зрабіў 430 баявых вылетаў, правёў 125 паветр. баёў, збіў 19 і ў групе 8 самалётаў праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ХМЕТ, Сахмет («магутная»),
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі багіня вайны і пякучага сонца. Яе ўяўлялі жанчынай з галавой ільвіцы (свяшчэнная жывёла С.). Цэнтр культу — г. Мемфіс. Паводле міфаў, С. — дачка Ра (яго грознае вока), жонка Птаха (бог г. Мемфіс), маці Нефертума (бог расліннасці). Яна знішчае ворагаў Ра і Асірыса, а ў міфе аб пакаранні богам Ра чалавечага роду за грахі вынішчае людзей. Разам з тым лічылася багіняй-лекаркай і апякункай урачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНО́РЫЙ (ад сінкліналь + грэч. oros гара),
комплекс складкавых дыслакацый слаёў зямной кары з агульнай сінклінальнай будовай, дзе люстэрка складкавасці (датычная паверхня да скляпенняў або замкоў антыкліналей) апушчана ў гал. восевай ч. структуры. Даўжыня — многія сотні кіламетраў, шырыня — дзесяткі, радзей больш за 100 км. Пашыраны ў складкавых збудаваннях і ўтвараюцца на месцы геасінкліналей або арагенных (міжгорных) прагінаў. Чаргуюцца зантыклінорыямі. Тыповыя С. — Залаірскі на Урале, Новарасійскі на Каўказе.