СЕМЯНЮ́К (Іван Іванавіч) (15.2.1917, Мінск — 26.4.1973),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Батайскую ваен. авіяшколу пілотаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі. Лётчык-знішчальнік капітан С. за час вайны зрабіў 430 баявых вылетаў, правёў 125 паветр. баёў, збіў 19 і ў групе 8 самалётаў праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.