ЧАРНІ́ЦКІ Яўген Аляксандравіч (26.7.1932, г. Рамны, Украіна — 1.4.1999),
бел.вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1974), праф. (1989). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у БСГА, з 1957 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1966 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1974 заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні люмінесцэнтных бялкоў у практыцы, аб механізмах фотаразбурэння клетак. Распрацаваў люмінесцэнтныя экспрэс-метады дыягностыкі саматычных захворванняў, метад фотарадыяцыйнай тэрапіі пухлін. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Люминесценция и структурная лабильность белков в растворе и клетке. Мн., 1972;
Структура и функции эритроцитарных мембран. Мн., 1981 (разам з А.В.Вараб’ём);
Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з К.І.Слабажанінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЧЫН Віктар Мікалаевіч (25.1.1930, г. Гомель — 6.6.1994),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1980; чл.-кар. 1974), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў БПІ (1952). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (з 1970 дырэктар). З 1983 рэктар БПА. Навук. працы па заканамернасцях пластычнага дэфармавання металаў, аптымальных тэхнал. рэжымах апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем ударных хваль і інш. Даследаваў працэсы вібрацыйнага шліфавання і метады абразіўнай апрацоўкі ў актыўных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Профилирование алмазных шлифовальных кругов. Мн., 1974 (разам з У.Дз.Дарафеевым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУБА́НАЎ Канстанц ш Дзмітрыевіч (н. 18.9.1934, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне экалогіі і лесазнаўства. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1964 у Бярэзінскім біясферным запаведніку (з 1968 нам. дырэктара). З 1971 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах уздзеяння антрапагенных нагрузак на лясныя экасістэмы, запаведныя тэрыторыі, зялёныя насаджэнні ў гарадскіх умовах; вывучэнні ўплыву асушальнай меліярацыі на лясныя насаджэнні Бел. Палесся.
Тв.:
Ландшафтно-экологические исследования Белорусского Полесья. Мн., 1979 (разам з В.Н.Кісялёвым);
Природная среда в зонах влияния промышленных центров. Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1989 (разам з В.Н.Кісялёвым. А.В.Бойкам);
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Бел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар па навук. рабоце. З 1992 гал. спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́СЦІК Алег Уладзіміравіч (н. 20.10.1940, в. Клімаўка Гомельскага р-на),
бел.вучоны ў галіне аграэкалогіі. Д-рс.-г.н. (1992). Скончыў БСГА (1969). З 1970 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі. З 1992 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (Мінск, у 1992—2000 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. уласцівасцей эрадзіраваных глеб, захаванні і аднаўленні іх урадлівасці; па гарызант. міграцыі радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Тв.:
Химические проблемы охраны окружающей среды. Мн., 2000 (разам з С.М.Мальчанкам);
Экология. 2 изд. Мн., 2001;
Распределение 137Cs по «гранулометрическим» фракциям почв тридцатикилометровой зоны Чернобыльской АЭС (разам з С.М.Рудой, І.І.Матвіенкам) // Изв. вузов. Ядерная энергетика. 2002. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́ЎСКІ Алег Нічыпаравіч (н. 24.8.1948, Мінск),
бел.вучоны ў галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Д-р фіз.матэм. н. (1994), праф. (1996). Акад.Бел.інж. акадэміі (1999). Скончыў Томскі ун-т (1971). З 1972 у НДІ прыкладной матэматыкі і механікі Томскага ун-та. З 1981 у Гомельскім тэхн. ун-це (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па дынаміцы імпульсных газавых машын, канвектыўна-хвалевых працэсах у гідрадынамічных сістэмах, высокаінтэнсіўных цеплавых працэсах у матэрыялах. Развіў тэорыю віхраў у гідрадынамічных сістэмах з вял. разрывамі, распрацаваў тэарэт. метады даследавання лакальна-нераўнаважнага цеплапераносу ў асяроддзях з нелінейнымі цеплафіз. ўласцівасцямі.
Тв.:
Динамика вихрей и теплоперенос в потоке вязкой жидкости. Гомель, 2001;
Релаксационный теплоперенос в нелинейных средах. Гомель, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДУ́РСКІ Канстанцін Станіслававіч (31.3.1912, г. Куйбышаў Новасібірскай вобл., Расія — 12.1.1983),
расійскі і бел.вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н., праф. (1948). Скончыў Томскі мед.ін-т (-1933). Працаваў у Томску (1933—41). Яраслаўлі (1947—52), Обнінску (1963—72). У 1953—63 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў (1973—75). З 1973 адначасова кансультант НДІмед. радыялогіі АМНСССР у Обнінску. Навук. працы па даследаванні і ўкараненні новых лек. сродкаў для лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы і інш. Даследаваў пытанні прамысл. і с.-г. таксікалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛА́К Міхаіл Уладзіміравіч (н. 7.6.1941, в. Зарніца Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БСГА (1968), дзе і працуе (у 1993—2003 заг. кафедры, з 2003 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння малочнай і мясной прадукцыйнасці с.-г. жывёл, паляпшэння якасці прадукцыі пры ўвядзенні ў рацыён біял. дабавак расл. паходжання.
Тв.:
Производство и использование премиксов. Л., 1980 (у сааўт.);
Справочник по кормовым добавкам. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Технология и стандартизация продуктов животноводства. Мн., 1993 (разам з М.С.Шашковым);
Технология переработки рыбной продукции. 2 изд. Мн., 2001 (разам М.С.Шашковым, Р.П.Сідарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬКЕ́ВІЧ Валянцін Браніслававіч (10.12.1945, Мінск — 31.1.2001),
бел.вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1969 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1980 нам. дырэктара). Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найб. эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі.
Тв.:
Биоэлектрическая активность головного мозга под влиянием гипобаротерапии у больных мигренью (разам з Г.І.Аўсянкінай, К.А.Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 20;
Повторные ишемические инсульты (разам з С.Р.Котавай) // Мед. новости. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХЛА́Й Аляксандр Міхайлавіч (н. 9.6.1952, Мінск),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2003). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Настаўнічаў. З 1976 у Бел. акадэміі фіз. культуры (з 2003 дэкан ф-та). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных барцоў.
Тв.:
Интенсификация учебно-тренировочного процесса в спортивной борьбе. Мн., 1989 (разам з Б.М.Рыбалка);
Планирование тренировочных нагрузок в микроциклах и макроциклах на предсоревновательных этапах подготовки высококвалифицированных борцов. Мн., 1990 (разам з В.С.Іўко);
Совершенствование специальной выносливости борцов высшей квалификации. Мн., 1998. Совершенствование продолжительных и активных действий борцов высшей квалификации в соревновательных поединках // На пути к Сиднею. Сб. науч. трудов. Вып. 2. Мн., 2000.