ШАБЛО́ЎСКІ Алег Нічыпаравіч (н. 24.8.1948, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Д-р фіз.матэм. н. (1994), праф. (1996). Акад. Бел. інж. акадэміі (1999). Скончыў Томскі ун-т (1971). З 1972 у НДІ прыкладной матэматыкі і механікі Томскага ун-та. З 1981 у Гомельскім тэхн. ун-це (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па дынаміцы імпульсных газавых машын, канвектыўна-хвалевых працэсах у гідрадынамічных сістэмах, высокаінтэнсіўных цеплавых працэсах у матэрыялах. Развіў тэорыю віхраў у гідрадынамічных сістэмах з вял. разрывамі, распрацаваў тэарэт. метады даследавання лакальна-нераўнаважнага цеплапераносу ў асяроддзях з нелінейнымі цеплафіз. ўласцівасцямі.

Тв.:

Динамика вихрей и теплоперенос в потоке вязкой жидкости. Гомель, 2001;

Релаксационный теплоперенос в нелинейных средах. Гомель, 2003.

т. 17, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)