ДАНУКА́ЛАЎ (Аляксей Фёдаравіч) (29.2.1916, с. Новарасляеўка Саратаўскай вобл., Расія — 27.4.1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Смаленскай абл. у Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1936), Іркуцкае ваен. вучылішча (1941). У Вял.Айч.вайну ўдзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жн. 1941 арганізаваў партыз. атрад «Радзіма», які ў крас. 1942 рэарганізаваны ў брыгаду «Аляксей», камандзірам якой быў Д. (пазней партыз. брыгада яго імя). Падпалкоўнік Д. загінуў у баі ў час выхаду з блакады. У Лепелі на яго магіле помнік, у в. Кавалі Лёзненскага р-на мемар. музей Д., устаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКА́ЗНЕНСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у в. Іказнь Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Размяшчаўся на паўд.-ўсх. краі вострава Замак на воз. Іказнь. Закладзены ў 1504 браслаўскім старостам Я.Сапегам. У 1515 асаджаны войскамі рус. ваявод. Польскі гісторык А.Гваньіні ў 2-й пал. 16 ст. адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае... ад Браслава ў 2 мілях ляжыць». У Лівонскую вайну 1558—83 у І.з. размяшчаўся значны гарнізон наёмных войск. У 1654 замак узяты рус. войскамі, у 1655 тут знаходзіліся атрады шведаў. Разбураны ў Паўн.вайну 1700—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́МАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (падп.псеўд.Самарын; 16.12.1876, Масква — 10.2.1944),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Канд.мед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1905 земскі ўрач у Рэчыцкім пав. У 1-ю сусв. і грамадз. войны хірург і ўрач шпіталяў на Зах. фронце. З 1921 у мед. установах Мінска. У Вял.Айч.вайну ў 1-й гар. бальніцы: дапамагаў параненым партызанам і падпольшчыкам, забяспечваў падполле і многія партыз. атрады медыкаментамі, абсталяваў 2 партыз. шпіталі. У кастр. 1943 арыштаваны акупац. ўладамі, адмовіўся з імі супрацоўнічаць, загублены ў душагубцы. Яго імем у Мінску названы вуліца і бальніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. і адкрыты ў 1959 у г. Ліда Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 317 м², больш за 31 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў карысныя выкапні, чучалы жывёльнага свету Лідчыны, знаходкі з археал. раскопак стараж. паселішчаў, Лідскага замка, друк. выданні і абразы 19 — пач. 20 ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812, паўстанне 1863—64, нац -вызв. барацьбу ў Зах. Беларусі, пра дзейнасць патрыят. падполля і партыз. рух у Вял.Айч.вайну, аднаўленне гаспадаркі горада і раёна ў пасляваенны час. Экспануюцца нар. адзенне, узоры дэкар.-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, вышыванкі, ткацтва), вырабы шклозавода «Нёман» і інш. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАНСКІ ДАГАВО́Р 1915,
сакрэтнае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Расіяй і Францыяй з аднаго боку і Італіяй з другога. Падпісана 26 крас. ў Лондане. Вызначаў умовы ўступлення Італіі, якая раней уваходзіла ў Траісты саюз, у 1-ю сусв.вайну 1914—18 на баку Антанты. Паводле дагавора Італія абавязалася не пазней чым праз месяц аб’явіць вайну Аўстра-Венгрыі і выступіць (без вызначэння дакладнага тэрміну) супраць «усіх... ворагаў» Антанты. У абмен на такую згоду Італіі дэкларавалася перадача некаторых тэрыторый у Адрыятычным і Эгейскім морах, М. Азіі, Афрыцы і інш. Пасля заканчэння вайны на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 Італія дамагалася поўнага выканання ўмоў Л.д., але саюзнікі адхілілі многія яе прэтэнзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЛЕПКА ((Nálepka) Ян) (псеўд.Рэпкін; 20.9.1912, в. Сміжані, Славакія — 16.11.1943),
арганізатар і кіраўнік славацкага партыз. атрада, які дзейнічаў на тэр. Беларусі і Украіны ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945), Герой Славацкага нац. паўстання (1945). Скончыў афіцэрскую школу (1936). У Вял.Айч.вайну з 1941 у складзе войск марыянетачнага ўрада Славакіі на тэр. акупіраваных Беларусі і Украіны, нач. 101-га славацкага палка. Створаная ім антыфаш. падп. група ў 1942 наладзіла сувязь з партызанамі і ў пач. 1943 перайшла да іх. Н. стаў камандзірам атрада партыз. злучэння А.М.Сабурава, які дзейнічаў у раёне Оўруч—Ельск—Мазыр—Алеўск. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАЎ (Мікалай Ільіч) (17.4.1919, в. Вольшчына Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 29.3.1988),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч.вайну, журналіст, гісторык. Канд.гіст.н. (1954), праф. (1978). Скончыў Усебел. газетную парт. школу (1938), БДУ (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1954). У Вял.Айч.вайну ў жн. 1942 — ліст. 1943 радавы і палітрук разведкі ў партыз. атрадзе Рэчыцкай брыгады, потым рэдактар падп.газ. «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. З 1948 рэдактар газ. «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З вер. 1956 сакратар Віцебскага абкома КПБ, у 1968—85 рэктар Мінскай ВПШ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТЭРС (Георгій Барысавіч) (27.7.1897, г. Масква — 18.5.1978),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік вызвалення Беларусі ад герм. і польскіх інтэрвентаў у 1918—20. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам П. вызначылася ў чэрв.—ліп. ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пры вызваленні г. Орша і фарсіраванні Нёмана, у крас. 1945 у час штурму крэпасці Пілаў (цяпер г. Балтыйск, Расія). Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫ́ШКА (Фёдар Барысавіч) (1.3.1898, г. Дубровіца Ровенскай вобл., Украіна — 1.12.1991),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв.вайну ў арміі, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. З 1924 сакратар Дубровіцкага, з 1926 Баранавіцкага, Пінскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віленскага акр. к-таў КПЗБ. У 1928 арыштаваны і зняволены ў турму на 6 гадоў. З 1934 у СССР, вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага. З 1936 чл.ЦККраявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1938 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турэмнага зняволення. У Вял.Айч.вайну ў Чырв. Арміі. У 1944—56 на сав. і парт. рабоце. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТКО́Ў (Сцяпан Дзмітрыевіч) (1.1.1911, г. Апочна Лодзінскага ваяв., Польшча — 10.4.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. авіяцыі (1955). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч.вайну маёр П. да лютага 1943 зрабіў 43 баявыя вылеты. Знішчальная дывізія на чале з П. у чэрв.—ліп. 1944 наносіла ўдары па ворагу ў раёнах Оршы, Барысава, Мінска, Гродна; на чыг. участку Орша—Барысаў лётчыкі дывізіі паралізавалі рух у тыле праціўніка, нанеслі значныя страты ворагу ў мінскім «катле». Да 1971 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда Гродзенскай вобл.