САВІ́ЦКІ (Яўген Якаўлевіч) (24.12.1910, г. Новарасійск, Расія — 6.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945), маршал авіяцыі (1961). Засл.ваен. лётчык СССР (1965). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1932), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Варонежскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд., 4-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір знішчальнай авіядывізіі, камандуючы авіягрупамі, камандзір знішчальнага авіякорпуса. Зрабіў 216 баявых вылетаў, правёў 81 паветр. бой, збіў 22 самалёты праціўніка. З 1948 на кіруючых пасадах у ППАСав. Арміі.