СТА́ШАК Мікалай Іванавіч (1.5.1914, хутар Марынаўскі Адэскай вобл., Украіна — 17.2.1991),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1968). Канд. ваен. навук (1961). Скончыў вучылішча пагранвойск НКУС (1938), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім і Цэнтр. франтах. Полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся восенню 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл., калі пасля фарсіравання Дзясны, Дняпра і Прыпяці захопліваў і пашыраў плацдармы, вызваліў г.п. Камарын. Да 1973 у Сав. Арміі.

т. 15, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)