род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 2—3 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Ц.: вадзяная, або вадзяны, ці канадскі рыс (Z. aquatica) і шыракалістая (Z. latifolia). Вырошчваюць у вадаёмах рыбных і паляўнічых гаспадарак як кармавую расліну для рыб, вадаплаўных птушак, водных жывёл; часам дзічэюць.
Водныя адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш.да 3 м. Сцёблы тоўстыя, вузлаватыя, дыям. да 5 см. Лісце лінейнае, пляскатае. Суквецце (мяцёлка) даўж.да 50 см, верхняя частка якога мае песцікавыя, а ніжняя — тычынкавыя каласкі. Плод — зярняўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛЕСЦІ́Н (ад лац. caelestis нябесны),
мінерал класа сульфатаў, сульфат стронцыю, Sr[SO4]. Мае SrO да 56,4%, часта прымесі CaO у суадносінах да SrO 1:1, BaO да 20—26% (у барытацэлесціне).
Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае таблітчастыя і прызматычныя крышталі, зярністыя, шаставатыя і шкарлупістыя агрэгаты. Колер блакітны, белы, шэры, зрэдку бясколерны. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 4 г/см³. Крохкі. Паходжанне метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, жыльнае эпігенетычнае, асадкавае і інш. Трапляецца ў выглядзе ўкрапанікаў, жэод, гнёздаў, канкрэцый, буйных монамінеральных лінза- і жылападобных цел. Выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі пры вырабе марозаўстойлівай сталі, у вытв-сці феерверкаў, трасіруючых куль, пры рафінаванні бураковага цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПЕК (Čapek) Іосеф (23.3.1887, г. Гронаў, Чэхія — красавік 1945),
чэшскі жывапісец, графік, пісьменнік. Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Празе, у Парыжы. Друкаваўся з 1907 разам з братам К.Чапекам. У 1910—20-я г. супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У выяўл. мастацтве звяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек з мяшком», 1926; цыклы «Агонь», «Мара», абодва 1938—39), ілюстрацый да твораў чэш. пісьменнікаў, у т. л.да раманаў К.Чапека «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і ўласных твораў («Аповесць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфаш. карыкатур і інш. Загінуў у канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВЯ́ГІ (Caeciliidae),
сямейства атр. бязногіх земнаводных. 25 родаў, 165 відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі, Афрыкі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Большасць жывуць у вільготнай глебе, некат. — у мурашніках, тэрмітніках, вадзе. Найб. вядомыя Ч. кольчатая (Siphonops annulatus), рыбазмеі (Ichthyophis).
Даўж. да 120 см. Вонкавым выглядам нагадваюць вял. дажджавых чарвей (адсюль назва) ці змей. Цела з кальцавымі перахватамі (каля 400), чорнае з белаватымі баразёнкамі паміж кольцамі або аліўкава-карычневае. Большасць адкладваюць яйцы (да 30) і ахоўваюць іх, зрэдку і лічынак; водныя Ч. жывародныя. Кормяцца чарвямі і інш. беспазваночнымі. Іл.гл. таксама даарт.Земнаводныя.
Чарвяга кольчатая, якая паядае дажджавога чарвяка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТАВЫ СТВОЛ,
вертыкальная ці нахіленая горная вырабатка, што злучае падземную частку шахты з паверхняй зямлі. Умацоўваюць Ш.с. маналітным бетонам, жалезабетонам, цюбінгамі. Адрозніваюць Ш.с. разведачныя, эксплуатацыйныя (гал. і дапаможныя) і спец. (для падземных збудаванняў). Гал. Ш.с. прызначаны для падымання на паверхню карысных выкапняў, дапаможныя — для перамяшчэння (спуску — падымання) людзей і грузаў, вентыляцыі, водаадліву і інш. У залежнасці ад глыбіні залягання карысных выкапняў падзяляюцца на неглыбокія (да 300 м), сярэдняй глыбіні (да 700 м), глыбокія (да 1200 м), звышглыбокія (больш за 1200 м). Дыяметр Ш.с. 4—9 м. Выкарыстоўваюць Ш.с. пры падземнай распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, пракладцы тунэляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУПА́Кзвычайны
(Esox lucius),
рыба сям. шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасніках, у непраточных ці слабапраточных водах. На Беларусі трапляецца паўсюдна.
Даўж. да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м і 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вял., пашча шырокая. Афарбоўка зменлівая, залежыць ад асяроддзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, спіна цямнейшая, бакі з буйнымі бурымі ці аліўкавымі плямамі, якія ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнікі жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымі плямамі; парныя — аранжавыя. Корміцца пераважна рыбай. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКАДРО́Н (франц. escadron),
1) асноўнае тактычнае падраздзяленне ў рэгулярнай кавалерыі шэрагу дзяржаў да сярэдзіны 20 ст. Складаўся з 2—4 кав. узводаў. У сярэдзіне 16 ст. Э. наз. квадратная калона конніцы з 15—20 шарэнгаў (да 400 вершнікаў), пастроеная для бою. У войску ВКЛ Э. адпавядала кав. падраздзяленне швадрон, якое складалася з двух харугваў. У арміі Рас. імперыі Э. з’явіліся ў пач. 18 ст.; у СССР існавалі з 1918 да 1950-х г. 2) Танк. і развед. падраздзяленне ў арміях некат. краін (Вялікабрытанія, Францыя).
3) Падраздзяленні жандармерыі ў шэрагу дзяржаў (Францыя, Марока, Камерун і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРТАВЫ́ КАРАБЕ́ЛЬ,
надводны баявы карабель, прызначаны для нясення дазорнай службы, аховы буйных караблёў і транспартаў ад раптоўных атак падводных лодак, самалётаў і катэраў на пераходзе морам і пры стаянках на адкрытых рэйдах. Выкарыстоўваецца таксама для нясення дазорнай службы на падыходах да сваіх ваенна-марскіх баз і партоў, аховы марской граніцы (пагранічны вартавы карабель). З’явіліся ў 1-ю сусв. вайну для барацьбы з падводнымі лодкамі. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну, захаваліся ў большасці ваен. флатоў. Сучасныя вартавыя караблі (у некаторых флатах да іх адносяць таксама карветы і фрэгаты) маюць водазмяшчэнне 600—4000 т, скорасць да 35 вузлоў (65 км/гадз), узброены 1—4 універсальнымі 76—127-мм гарматамі, 20—40-мм зенітнымі аўтаматамі (да 10), тарпеднымі апаратамі, рэактыўнымі процілодачнымі бамбамётамі, процілодачнымі ракетамі (могуць несці таксама ракетныя комплексы і процілодачныя верталёты), аснашчаны радыёлакацыйнай і гідраакустычнай апаратурай, сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы: вікторыя амазонская, або каралеўская (Victoria amazonica, або Victoria regia), расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў, вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючымі на паверхні вады вял. лісцем дыям. да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыям. 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у бат. садах, аранжарэях пры т-рах вады 25—30 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ПАВЕ́ТРА,
ступень насычанасці паветра вадзяной парай; паказчык надвор’я і клімату. Залежыць ад шыраты мясцовасці (у палярных шыротах вадзяной пары 0,2% аб’ёму паветра, у экватарыяльных 2,5—4%), сезона года, т-ры паветра і інш. Уплывае на транспірацыю і рост раслін, выпарэнне з глебы і вадаёмаў, цеплаабмен і самаадчуванне чалавека, лячэнне хвароб; улічваецца пры буд-ве, захоўванні твораў мастацтва, кніг і інш. Характарызуецца абсалютнай вільготнасцю паветра (на Беларусі вагаецца ад 1,5 г/м³ зімой да 14 г/м³ і больш летам) і адноснай вільготнасцю (ад 10—20% у сухія дні летам да 88—90% у вільготныя дні ў ліст.—снеж. і 100% у тумане), пругкасцю вадзяной пары (ад 5 гПа у снеж.—лют.да 14—15 гПа у ліп.), дэфіцытам вільготнасці або недахопам насычэння (ад 0,4—0,7 гПа у снеж.—лют.да 6—7,8 гПа у чэрв.), а таксама пунктам расы.