вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Смаргонь—Свір. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на Пн ад горада і 45 км ад чыг. ст. Смаргонь, 264 км ад Гродна, 380 ж., 157 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНЬ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Трэмля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 150 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 480 ж., 189 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДЗЯНЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на З ад г. Жыткавічы, 245 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. раз’езда Дзедаўка. 1087 ж., 416 двароў (1999). Цагельны з-д, лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТНЯ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл.Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЧЫ,
вёска ў Ляскавіцкім с/с Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.Цэнтр калгаса. За 7 км на ПнУ ад Іванава, 139 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 543 ж., 186 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (1818).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я НЯМКІ́,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 42 км на ПнУ ад г. Ветка, 64 км ад Гомеля. 469 ж., 176 двароў (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На паўн.-ўсх. ўскраіне вёскі паселішча эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́НСКАЯ МЕСЕ́ТА,
высокія раўніны і плато на ПнЗ Марока, паміж нізінамі ўзбярэжжа Атлантычнага ак. на З і хрыбтамі Сярэдняга і Высокага Атласа на У. Сярэднія выш. ад 400 м у прыбярэжных раёнах, да 1600 м у цэнтр. частцы. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На Пн субтрапічныя лясы, на Пд паўпустынныя ландшафты. Буйныя радовішчы фасфарытаў (раён Хурыбгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЧКО́ВА,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на З ад г.п. Расоны, 176 км ад Віцебска, 48 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск. 240 ж., 95 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі партызанам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СГРЭЙВ (Musgrave),
горы ў цэнтр.ч. Аўстраліі, на УЗах.-Аўстралійскага пласкагор’я. Працягласць з З на У каля 200 км. Сярэднія выш. 800—1000 м, найб. — 1440 м (г. Вудраф). Складзены з гранітаў дакембрыю; моцна расчлянёныя сухімі далінамі часовых рэк. На схілах рэдкія зараснікі эўкаліптаў, хмызняковых акацый (мальгаскрэб) і дзярніны злака спініфекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і Шумілінскага племптушкарэпрадуктара. За 25 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна, 69 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Лоўжа. 569 ж., 248 двароў (1999). Цагельны з-д. Базавая школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.