МІРО́НАВА Марыя Уладзіміраўна (6.1. 1911—13.11.1997),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя Луначарскага (1927). З 1927 у МХАТ-2, у 1932—36 у т-ры Мюзік-хол, з 1938 у Маскоўскім т-ры мініяцюр. У 1948—82 выступала ў дуэце з мужам А.Менакерам. Вострахарактарная актрыса, майстар пераўвасаблення. Сярод спектакляў: «Справы сямейныя», «Кляксы», «Мужчына і жанчыны», «Нумар у атэлі». З 1990 у Маскоўскім тэатры-студыі падкіраўніцтвам А.Табакова: Казіцкая («Настаўнік рускай» А.Бураўскага), Старая («Сыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЎНО́ЧНЫ ПО́ЛЮС»,
«ПП», навуковыя абсерваторыі на дрэйфуючых ільдзінах Паўн. Ледавітага ак. Вынікі назіранняў станцый «ПП» выкарыстоўваюцца для прагназіравання надвор’я і лядовых умоў суднаходства на Паўночным марскім шляху. «ПП-1» арганізавана ў маі 1937 у раёне Паўн. полюса падкіраўніцтвам І.Дз.Папаніна. Працавалі: «ПП-22» (1973—82), «ПП-23» (1975—78), «ПП-24» (1978—80), «ПП-25» (1981—84), «ПП-26» (1983—86), «ПП-27» (1984—87), «ПП-28» (1986—88), «ПП-29» (1987—88), «ПП-30» (1987—91), «ПП-31» (1988—91). У 1990-х г. дзейнасць такіх абсерваторый часова спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з 18.8.1941 да 25.11.1942 у г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл. Складалася з груп (23 чал., кіраўнік П.І.Адамовіч). Са жн. 1942 дзейнічала падкіраўніцтвам Барысаўскага падп. міжрайкома ЛКСМБ. Падпольшчыкі па радыё прымалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, дакументы, звесткі пра карныя экспедыцыі акупантаў. У 1942 арганізавалі ўцёкі зняволеных з канцлагера, замініравалі будынак жандармерыі, падпалілі ўправу, падарвалі лесапільню. Пасля дыверсій большасць членаў арг-цыі пайшла ў партызаны, 6 падпольшчыкаў фашысты загубілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІ (Salvini) Тамаза (1.1.1829, г. Мілан, Італія — 31.12.1915),
італьянскі акцёр. З акцёрскай сям’і. У 1842 дэбютаваў на прафес. сцэне. З 1843 у трупе падкіраўніцтвам Г.Модэны, які паўплываў на яго творчасць. З 1860-х г. узначальваў свае трупы. Творчасці ўласцівы рамант. ўзнёсласць, гераічны пафас у спалучэнні з глыбокім пранікненнем у псіхалогію вобраза. Сусв. славу яму прынеслі выкананне гал. роляў шэкспіраўскай драматургіі: Атэла, Гамлет, Макбет, Кароль Лір у аднайм. п’есах. Сярод інш. лепшых роляў: Карада («Грамадзянская смерць» П.Джакамеці), Арасман («Заіра» Вальтэра). Аўтар мемуараў і тэарэт. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАДУ́МАЎ Гаўрыла Іванавіч (23.3.1755, С.-Пецярбург — 23.7.1792),
рускі гравёр і мініяцюрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73). У 1773—82 пенсіянер АМ у Лондане, дзе працаваў падкіраўніцтвам Ф.Барталоцы, пазней самастойна. Пачынальнік у Расіі гравюры каляровай, а таксама выкананай у пункцірнай манеры. Гравюры вызначаюцца вытанчанасцю тэхн. прыёмаў, часам падобныя да малюнкаў сангінай або бістрам (партрэты І.І.Скарадумава, пач. 1790-х г.; К.Р.Дашкавай, 1777). Аўтар партрэтных мініяцюрных акварэляў, малюнкаў пяром.
Літ.:
Некрасова Е.А. Г.И.Скородумов. М., 1954.
Г.Скарадумаў. Партрэт І.І.Скарадумава. Пач. 1790-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941—чэрв. 1944 у в.Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл., з чэрв. 1943 дзейнічала падкіраўніцтвам Аршанскага падп. райкама КП(б)Б; састаўная частка Аршанскага патрыятычнага падполля. Аб’ядноўвала 16 чал. (кіраўнік Л.І.Красноўскі). Падпольшчыкі вялі агітработу сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам звесткі пра падрыхтоўку акупантамі карных аперацый. За час дзеяння загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЕЙМА́Н I КАНУНІ́ (Süleyman I Kanunî), Сулейман Заканадавец (у еўрап. л-ры — Сулейман Пышны, Вялікі; 27.4.1495—6.9.1566),
турэцкі султан [1520—66]. Вёў заваёўніцкую палітыку, пры ім Асманская імперыя дасягнула найб. магутнасці. Пад яго кіраўніцтвамтур. армія ў 1521 узяла Бялград, разбіла венграў у Мохацкай бітве 1526, у выніку якой б.ч. Венгрыі далучана да Асманскай імперыі. У 1530-я г. ім заваяваны Ірак, в-аў Родас, Трыпалітанія, Алжыр, вёў войны з Іранам за авалоданне Закаўказзем. Пры ім складзены збор законаў (кануннаме). Значную частку багаццяў траціў на будаўніцтва палацаў, культавых збудаванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАІШВІ́ЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія — 21.5.1984),
грузінская актрыса. Нар.арт.СССР (1966). Скончыла драм. студыю падкіраўніцтвам А.Пагавы (1926). З 1926 у Т-ры імя Ш.Руставелі. у 1930—67 у Т-ры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШО́Ў Даніла Парфіравіч (23.12.1875, в. Палошкава Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 10.3.1926),
майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў. Вучыўся ў Кіеве (з 1892), працаваў падкіраўніцтвам А.Дзідло (вучня Ж.Б.Вільёма, 1896). З 1901 самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 — у Вял. т-ры, кансерваторыі і інш.муз. установах Масквы. Інструменты, вырабленыя Т., адзначаны залатым медалём на выстаўцы ў Рыме (1911). Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх муз. інструментаў у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі.
кіраўнік рэв. арг-цыі ў Бразіліі ў 1780-я г. Калі быў на партуг.ваен. службе, далучыўся да сакрэтнага т-ва, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ліберальнай інтэлігенцыі і афіцэрства. Пад яго кіраўніцтвамарг-цыя падрыхтавала змову з мэтай антыпартуг. паўстання з наступным абвяшчэннем незалежнай Бразільскай рэспублікі. У маі 1789 Т. і інш. змоўшчыкі арыштаваны партуг. ўладамі. Т., як кіраўнік змовы, пакараны смерцю. У Бразіліі Т. шануецца як заснавальнік руху за незалежнасць Бразіліі.