МІРО́НАВА (Марыя Уладзіміраўна) (6.1. 1911—13.11.1997),
расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1991). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя Луначарскага (1927). З 1927 у МХАТ-2, у 1932—36 у т-ры Мюзік-хол, з 1938 у Маскоўскім т-ры мініяцюр. У 1948—82 выступала ў дуэце з мужам А.Менакерам. Вострахарактарная актрыса, майстар пераўвасаблення. Сярод спектакляў: «Справы сямейныя», «Кляксы», «Мужчына і жанчыны», «Нумар у атэлі». З 1990 у Маскоўскім тэатры-студыі пад кіраўніцтвам А.Табакова: Казіцкая («Настаўнік рускай» А.Бураўскага), Старая («Сыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава). Здымалася ў кіно.
т. 10, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)