ТАМАШО́Ў Даніла Парфіравіч (23.12.1875, в. Палошкава Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 10.3.1926),
майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў. Вучыўся ў Кіеве (з 1892), працаваў пад кіраўніцтвам А.Дзідло (вучня Ж.Б.Вільёма, 1896). З 1901 самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 — у Вял. т-ры, кансерваторыі і інш. муз. установах Масквы. Інструменты, вырабленыя Т., адзначаны залатым медалём на выстаўцы ў Рыме (1911). Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх муз. інструментаў у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі.
т. 15, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)