тлусты алей з насення тунгу. Атрымліваюць прасаваннем здробненай сыравіны. Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжавага колеру, мае непрыемны пах, шчыльн. 940 кг/м³ (20 °C), т-ра застывання ад -17 да -21 °C. Раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя метанолу і этанолу). Высыхальны алей (гл.Алеі); мае значную колькасць гліцэрыдаў ненасычаных кіслот — пераважна (71—83% ад агульнай масы кіслот) элеастэарынавай (цыс-9-транс—11—транс—13-октадэкатрыенавай) к-ты. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці алкідных смол, алейных лакаў, пластыфікатар у гумавай прам-сці, а таксама ў вытв-сці лінолеуму, цыраты. Таксічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́НА (франц. turbine адлац. turbo віхар, вярчэнне),
лапатачны (лопасцевы) рухавік. які ператварае энергію рабочага цела (пары, вадкасці або газу) у мех. энергію вярчэння вала. У залежнасці ад характару рабочага цела адрозніваюць газавую турбіну, гідраўлічную турбіну, паравую турбіну; у залежнасці ад прынцыпу дзеяння — актыўную турбіну і рэактыўную турбіну. Асн. часткі Т.: нерухомыя накіравальныя (сапловыя) прыстасаванні (энергія рабочага цела ператвараецца ў кінетычную); ротары з лапаткамі ці рабочыя колы з лопасцямі (кінетычная энергія рабочага цела ператвараецца ў мех. работу вярчэння вала). Гл. таксама Энергетычнае машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІТА́РЫІ (адлац. unitas адзінства),
1) у шырокім сэнсе — тое, што антытрынітарыі.
2) Прыхільнікі унітарыянства — плыні ў пратэстантызме, што адмаўляе догмат пра Святую Тройцу, хрысц. вучэнне пра грэхападзенне і царк.таінствы. Цярпелі ганенні і ад католікаў, і ад пратэстантаў. З 1652 кансалідаваліся ў Англіі. У 1796 створана першая унітарыянская царква ў ЗША. З 20 ст. назіраецца тэндэнцыя да аб’яднання У. з прадстаўнікамі інш. пратэстанцкіх рухаў: у 1928 у Англіі створана Ген. асамблея унітарыянскіх і свабодных хрысц. цэркваў, у 1961 — Унітарыянска-універсалісцкая асацыяцыя, якая аб’яднала 800 цэркваў і 300 абшчын у ЗША, Канадзе і Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НГЕЛЯ ВО́СТРАЎ.
У Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага мораў, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Лонга. Пл. 7,3 тыс.км². Берагі нізінныя, расчлянёныя лагунамі, якія аддзелены ад мора пясчанымі косамі. Востраў складзены з філітаў, крышт. сланцаў, гранітаў, гнейсаў. Цэнтр.ч. занята гарамі (выш. да 1096 м). Клімат суровы. Сярэдняя т-растудз.ад -21,3 да -23,3 °C, ліп. 2—2,5 °C. Увесь год востраў абкружаны бар’ерам таросістых ільдоў. У гарах ёсць невял. вісячыя і каравыя ледавічкі. Палярная станцыя (з 1926). Запаведнік. Нас. пункты — Ушакоўскае, Звёзны. Названы імем Ф.П.Урангеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАВАНО́ІДЫ (адлац. flavus жоўты + грэч. eidos выгляд),
фенольныя злучэнні, якія ўтрымліваюцца ў вышэйшых раслінах (кветках, пладах, каранях, лісці, насенні, драўніне), радзей — у мікраарганізмаў і насякомых. Вядома каля 2 тыс. Ф. Многія з іх — пігменты, якія надаюць афарбоўку розным органам раслін (напр., антацыяны). Некат. валодаюць Р-вітаміннай актыўнасцю (напр., руцін).
Крышт. рэчывы белага, жаўтаватага (катэхіны), жоўтага (напр., флавоны), аранжавага (халконы), чырв., сіняга і фіялетавага (антацыяны) колераў. Ахоўваюць расліны ад ультрафіялету, драўніну ад хваробатворных грыбкоў. У чалавека і жывёл валодаюць процізапаленчым, антыаксідантным, проціпухлінным і інш. дзеяннем. Выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прам-сці, для прыгатавання фарбавальнікаў, харч. антыаксідантаў.
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў аперацыйнага злічэння. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1891). З 1866 у тэлегр. кампаніі ў г. Ньюкасл, з 1874 ва ўласнай лабараторыі. Навук. працы па электрамагнетызме і матэм. фізіцы. Даследаваў распаўсюджванне эл.-магн. ваганняў па адна- і двухправодных лініях, увёў (незалежна ад Дж.Г.Пойнтынга і М.А.Умава) вектар шчыльнасці патоку эл.-магн. энергіі, стварыў тэорыю перадачы сігналаў на далёкія адлегласці. Незалежна ад Дж.Рэлея пабудаваў тэорыю скін-эфекту (1886). Паказаў, што маса зараджанай часціцы мяняецца ў залежнасці ад скорасці (1892). Пастуліраваў існаванне іанізаванага слоя атмасферы, што адбівае эл.магн. хвалі (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НТНЕР (ням. Zentner адлац. centenarius які змяшчае 100 адзінак),
пазасістэмная адзінка масы. Абазначаецца ц, у краінах з лац. алфавітам q (ад quintal).
Адрозніваюць Ц.: метрычны, роўны 100 кг або 0,1 т; брытанскі доўгі, роўны 112 брыт. фунтам або 50,8023 кг; брытанскі кароткі, роўны 100 брыт. фунтам або 45,3592 кг; Ц., які выкарыстоўваецца ў Германіі, Бельгіі, Даніі, Венгрыі і інш. краінах, роўны 50 кг. На Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, у ВКЛ у 15—18 ст. адзінку масы, блізкую да 1 ц, наз. корац. У сістэме англ. мер кароткі Ц. меў назву цэнтал (адлац. centum — сто).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПРЭСІ́ЎНАСЦЬ (адлац. expressio выражэнне) у генетыцы, ступень праяўлення ў фенатыпе аднаго і таго ж алеля пэўнага гена ў розных асобін. Адзін з асн. паказчыкаў фенатыпічнай зменлівасці праяўлення генаў, які выкарыстоўваюць у фенагенетыцы, мед. генетыцы, селекцыі. Алелі розных генаў характарызуюцца рознай Э., напр., у чалавека алелі груп крыві ABO маюць амаль пастаянную Э., а алелі, што вызначаюць колер вачэй, — зменлівую. Зменлівая Э. залежыць ад умоў навакольнага асяроддзя (гл.Мадыфікацыі) і ад спалучэння алеляў інш. генаў (генатыпічнасць асяроддзя). У выпадках вельмі зменлівай Э. (да адсутнасці адзнакі ў некат. асобін) выкарыстоўваюць дадатковую характарыстыку праяўлення генаў — пенетрантнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАВА,
вёска ў Беларусі, у Багданаўскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобласці. За 34 км на ПнЗад Валожына, 107 кмад Мінска, 2 кмадчыг. ст. Багданаў. 192 ж., 76 двароў (1995).
Вядома з 2-й пал. 16 ст. як маёнтак Багдана Сапегі. З 1653 уладанне Пацаў, Данілевічаў, Чаховічаў, Рушчыцаў. З 1795 у Рас. імперыі ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. Чаховічы залажылі ў вёсцы бат. сад з гадавальнікам баброў. У Багданаве нарадзіўся, пэўны час жыў і працаваў мастак Ф.Рушчыц. У канцы 19 ст. ў Багданаве касцёл, вадзяны млын, сукнавальня, піцейны дом. У пач. 20 ст. ў маёнтку 22 ж., у вёсцы 197. У 1905 за 3 кмад Багданава пачалося буд-вачыг. станцыі і пасёлка (цяпер пас.Багданаў). У 1921—39 у Польшчы, потым у БССР. У 1960—62 у Ашмянскім, у 1962—65 у Іўеўскім р-нах. Помнік архітэктуры — касцёл (1844).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКАЛА́БАВА, Баркулабава,
вёска ў Беларусі, у Быхаўскім р-не Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пнад Быхава, 37 кмад Магілёва, 3 кмадчыг. раз’езда Баркалабава. Прыстань на Дняпры. 519 ж., 227 двароў (1995).
Назва паходзіць ад імя дзісенскага старосты Баркулаба Корсака, які ў 1564 заснаваў тут замак. Потым належала Саламярэцкім, Сапегам і інш. У 16—18 ст. мястэчка. У Баркалабаве створаны Баркулабаўскі летапіс. У 17—20 ст. каля Баркалабава існаваў Баркалабаўскі жаночы манастыр Ушэсця. У 1897 сяло Глухскай вол. Быхаўскага пав., 605 ж. З сак. 1924 цэнтр сельсавета Быхаўскага р-на. У Вял.Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі. У 1970 было 596 ж.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік архітэктуры — царква Казанскай Маці Божай (20 ст.). Каля вёскі стаянка ранняга мезаліту, гарадзішча і селішча ранняга жал. веку і інш.