раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца метады апрацоўкі і выкарыстання стат. даных, якія адносяцца да выпадковых працэсаў.
Найб. важны клас задач С.а. — задачы выяўлення сігналаў на фоне шуму, што мае дастасаванні ў радыёлакацыі. Задачы статыстычнага ацэньвання параметраў узнікаюць, калі па выніках назіранняў за значэннямі параметраў працэсу на працягу пэўнага прамежку часу неабходна вылічыць значэнні гэтых параметраў у моманты часу па-за межамі часу назірання або вылічыць значэнні параметраў дапаможнага працэсу, статыстычна звязанага з назіраным. Шэраг задач С.а. адносяць да задач на непараметрычныя метады статыстыкі, напр., задачы на вызначэнне размеркавання імавернасцей дадзенага працэсу па выніках назіранняў. Існуюць таксама метады С.а. выпадковых працэсаў, дзе яны разглядаюцца як маркаўскія працэсы ці як кампаненты мнагамернага працэсу, які задавальняе пэўную сістэму стахастычных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКЛА-МАКА́Н,
пустыня на З Кітая, у цэнтр.ч. Кашгарскай раўніны; адна з буйнейшых пясчаных пустынь свету. Пл. 271 тыс.км². Даўж. з 3 на У больш за 1000 км, шыр. да 400 км. Пераважаюць выш. 800—1300 м, найб.выш. 1664 м (г. Чонгтаг). Б.ч. тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Т.-М. з 3 і Пн агінае р. Тарым, у вільготныя гады перасякае р. Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 ммза год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Б.ч. паверхні без расл. покрыва. У вільготных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі, па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РКА,
рабочы пасёлак у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл.Чыг. ст. на лініі Асіповічы—Жлобін. За 12 км на ПдУ ад Асіповіч, 148 км ад Магілёва. 1 тыс.ж. (2001). Працуюць торфапрадпрыемствы, сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад-яслі, клуб, паліклініка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
У 2-й пал. 19 ст. вёска (35 ж.) у Ляскавіцкай вол. Бабруйскага пав. З пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі (1873) — станцыя, дзе адгружалася за год больш як 50 тыс. пудоў лесаматэрыялаў. З 1924 у Асіповіцкім р-не Бабруйскай акругі, з 1938 у Магілёўскай вобл. Значна вырасла з буд-вам торфазавода (у 1940 працавала 414 рабочых). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. З 14.5.1949 рабочы пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІ́ТА (партуг. União Nacional para Independẽncia Total de Angola Нац. саюз за поўную незалежнасць Анголы),
палітычная арг-цыя ў Анголе. Засн. ў 1966, абапіраецца пераважна на прадстаўнікоў найбуйн. народнасці Анголы — авімбунду. Спачатку УНІТА атрымліваў дапамогу ад Кітая, з сярэдзіны 1970-х г. — ад ЗША. У 1966—74 вёў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання, пасля паражэння ў грамадз. вайне 1975—76 — супраць урада Нар. руху за вызваленне Анголы (МПЛА). У 1989 заключыў мірнае пагадненне з МПЛА, пасля паражэння на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах 1992 аднавіў ваен. дзеянні. Паражэнні ад урадавай арміі да пач. 2000-х г., гібель у лют. 2002 ген. сакратара УНІТА Ж.Савімбі прымусілі кіраўніцтва УНІТА у крас. 2002 падпісаць мірнае пагадненне з ангольскім урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У НУ, Такін Ну (25.5.1907, Вакема, М’янма — 14.2.1995),
дзяржаўны і паліт. дзеяч М’янмы. Скончыў Янгонскі ун-т (1929). За ўдзел у нац.-вызв. руху Ў 1935—41 зняволены брыт.калан. ўладамі. З 1942 міністр замежных спраў, з 1944 — інфармацыі ва ўрадзе М’янмы, створаным пад апекай яп.акупац. улад. З 1945 віцэ-прэзідэнт, у 1947—58 прэзідэнт Антыфашысцкай лігі народнай свабоды. У 1945—47 старшыня Устаноўчага сходу, у 1947—56, 1957—58 і 1960—62 прэм’ер-міністр М’янмы. У 1962 скінуты ваеннымі на чале з ген.Не Вінам; да 1966 зняволены, у 1966—80 у эміграцыі ў Тайландзе і Індыі, дзе стаў будыйскім манахам. У 1980 вярнуўся на радзіму, удзельнік апазіц. руху, з 1988 ганаровы старшыня Саюза за дэмакратыю і мір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЛЬДМА́РШАЛ (ням. Feldmarschall),
вышэйшае воінскае званне ў арміях шэрагу дзяржаў. Тытул Ф. з’явіўся ў Тэўтонскім ордэне ў 14 ст., пазней існаваў у Прусіі і інш.герм. дзяржавах. У 17 ст. ў Расіі і Аўстрыі ўведзена званне (чын) ген.-Ф., якое надавалася вышэйшым нач. (галоўнакамандуючым) сухап. армій за асаблівыя заслугі ў час вайны. У Рас. імперыі было больш за 60 ген.-Ф., сярод іх М.Л.Кутузаў, І.Ф.Паскевіч, І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі), Дз.А.Мілюцін. У некат. дзяржавах званне Ф. (ген.Ф.) захавалася ў 20 ст.; у час 2-й сусв. вайны існавала ў Вялікабрытаніі (з 1736), Германіі. У інш. краінах званню (чыну) Ф. адпавядала званне маршал (напр., у Францыі, Польшчы, Кітаі); у СССР у 1935—91 існавала званне Маршал Сав. Саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАПЕМЕ́Н (Philopoimen; 253—183 да н.э.),
старажытнагрэчаскі паліт. дзеяч і палкаводзец. У 222—221 да н.э. ўдзельнічаў у вайне Ахейскага саюза са спартанскім царом Клеаменам III, вызначыўся ў бітве каля Селасіі. З 209 да н.э. гіпарх (начальнік конніцы), з 207 да н.э.стратэг (выбіраўся 8 разоў). Правёў ваен. рэформы, атрымаў шэраг перамог над Спартай. У 193 падпарадкаваў саюзу амаль увесь Пелапанес і ўключыў у яго склад Спарту (192). Змагаўся за незалежнасць Грэцыі ад Македоніі і Рыма, за што празваны «апошнім элінам». У 183 трапіў у палон да месенцаў і атручаны.
Літ.:
Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с греч. Т. 1. М., 1990;
Герои Греции в войне и мире: История Греции в биогр. Г.В.Штолля: Пер. с нем. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЯРКО́ЎСКІ Аляксандр Георгіевіч (н. 6.7.1931, С.-Пецярбург),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1975). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955, кл. Ю.Шапорына). У 1950—57 выкладаў у Маскоўскім хар. вучылішчы. У 1976—80 нам. міністра культуры Расіі. Творчасці ўласціва цікавасць да гіст.-гераічнай, лірычнай і маладзёжнай тэматыкі. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Адважны трубач» (паст. 1985), «Час раставаць снягам» (паст. 1988); аперэты, кантатна-аратарыяльныя і сімф. творы, рамансы, песні (больш за 170), музыка да кінафільмаў (больш за 60). Аўтар твораў на вершы бел. паэтаў (М.Танка, У.Дубоўкі, А.Куляшова), апрацовак нар. песень і інш., многія з якіх упершыню былі выкананы бел. выканаўцамі. Аўтар кн. «Жыццё маё — музыка: Успаміны. Уражанні» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБЛІ́ЕЎ Васіль Васілевіч (н. 20.2.1954, с. Арэхаўка Крымскай вобл., Украіна),
расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1994). Лётчык-касманаўт Рас. Федэрацыі (1994). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1975), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1987), Маскоўскі ін-т інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1997). З 1987 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (з 2000 нам.нач., з 2003 нач.). Здзейсніў 2 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і арбітальнай станцыі (АС): 1.7.1993—14.1.1994 — на КК «Саюз ТМ-17» і АС «Мір», 10.2—14.8.1997 — на КК «Саюз ТМ-25» і АС «Мір». У космасе правёў 381,7 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 19,2 гадз (6 выхадаў). 2 медалі НАСА («За грамадскія заслугі», «За асваенне касмічнай прасторы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТРО́Н (Citrus medica),
кветкавая расліна сям. рутавых. Вядомы толькі ў культуры ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. Радзіма — Індыя і Кітай. Завезены ў Міжземнамор’е арміяй Аляксандра Македонскага за 300 г. да н.э., у Месапатаміі вядомы за 4 тыс. гадоў да н.э.
Вечназялёны куст або дрэва выш. да 3 м. Галіны з адзіночнымі пазушнымі калючкамі даўж. да 5 см. Лісце буйное, падоўжана-авальнае, шчыльнае. Кветкі белыя з чырванаватым адценнем, буйныя, адзіночныя або ў суквеццях. Лімонна-жоўтыя, радзей аранжавыя плады даўж. да 14 см, масай 1—2 кг, падобныя на вял. лімон, маюць кісла-салодкі, злёгку гаркаваты смак, ідуць на цукаты, мармелад, варэнне. З лісця, кветак і лупін атрымліваюць эфірны алей. Харч., тэхн., дэкар. расліны.