ФЛЯРКО́ЎСКІ Аляксандр Георгіевіч (н. 6.7.1931, С.-Пецярбург),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1975). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955, кл. Ю.Шапорына). У 1950—57 выкладаў у Маскоўскім хар. вучылішчы. У 1976—80 нам. міністра культуры Расіі. Творчасці ўласціва цікавасць да гіст.-гераічнай, лірычнай і маладзёжнай тэматыкі. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Адважны трубач» (паст. 1985), «Час раставаць снягам» (паст. 1988); аперэты, кантатна-аратарыяльныя і сімф. творы, рамансы, песні (больш за 170), музыка да кінафільмаў (больш за 60). Аўтар твораў на вершы бел. паэтаў (М.Танка, У.Дубоўкі, А.Куляшова), апрацовак нар. песень і інш., многія з якіх упершыню былі выкананы бел. выканаўцамі. Аўтар кн. «Жыццё маё — музыка: Успаміны. Уражанні» (1986).
Т.Г.Слабодчыкава.
т. 16, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)