КАМЕ́ЛЬЧЫК Міхаіл Сцяпанавіч (н. 8.6.1921, в. Бушмін Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Засл. работнік культ. РСФСР (1983). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў імя П.Асіпенка (1941), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1953), Смаленскі пед.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Ноўгарада, Пскова, Пінска, Любліна, Варшавы, Познані, баёў на Одэры, штурму Берліна. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст.лейтэнант К. зрабіў 100 баявых вылетаў, правёў 10 групавых паветр. баёў. Да 1958 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Познань і Лодзінскага ваяводства (Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН Антон Іванавіч (18.1.1897, в. Каменная Брэсцкага р-на — 9.4.1965),
генерал-лейтэнант (1942), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1925, 1947), Вышэйшыя акад. курсы (1947). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. З 1941 камандуючы арміямі на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, правядзенні Усх.-Прускай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944нам. камандуючага 43-й арміяй, удзельнічаў у акружэнні віцебскай групоўкі праціўніка і вызваленні Віцебска (гл.Віцебскі «кацёл»). Вызначыўся пры авалоданні г. Кёнігсберг. Удзельнік вайны з Японіяй на Д. Усходзе. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАНАКО́Ў Пракоп Авяр’янавіч (6.6.1917, в. Грачухі Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 12.10.1961),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1951). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. ўзвода лейтэнант С. з групай разведчыкаў вызначыўся ў кастр. 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл., дзе пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыі палка, удзельнічаў у адбіцці контратак ворага, у баях за пашырэнне плацдарма, замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў роты ў атаку. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Віктар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977),
генерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фарміраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных пасадах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РКАС Людвіг Станіслававіч (9.12.1923, г. Полацк Віцебскай вобл. — 10.4.2002),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ноўгарад-Валынскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механізаваных войск (1954). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. З ліп. 1941 на Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў за Берлін. Камандзір кулямётнай роты ст.лейтэнант Ч. вызначыўся 19.1.1945 у баях за горад Радзееў (Польшча): штурмавая група на чале з ім прарвала ўмацаваную абарону праціўніка і прабілася ў горад, цяжка паранены Ч. не пакінуў поля бою. Удзельнік Парада перамогі 1945 у Маскве. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых [2.10.1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5.4.1852], аўстрыйскі дзярж. дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант. З 1838 пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 камандзір дывізіі ў арміі І.В.Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. З ліст. 1948 міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі і (пры падтрымцы войск Рас. імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Паліт. курс Ш. быў накіраваны на ўстанаўленне аўстр. гегемоніі ў Цэнтр. Еўропе. У ліст. 1850 Ш. пры садзейнічанні рас. цара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстр. ўплыву ў Герм. саюзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРО́ЛІКАЎ Дзмітрый Георгіевіч (8.11.1918, с. Краснае Разанскай вобл., Расія — 2.2.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 — мал. лейтэнант, камандзір танк. ўзвода. Вызначыўся ў Бел. аперацыі. 26.6.1944 узвод Ф. захапіў скрыжаванне дарог Масква—Мінск і Орша—Смаляны, разбіў аўтакалону з 150 машын, падбіў 2 танкі; 27.6.1944 у Шклоўскім і Круглянскім р-нах захапіў 2 пераправы, адрэзаў шлях адступлення ворагу, знішчыў 8 танкаў і самаходных установак, 170 аўтамашын. 3.7.1944 узвод Ф. адзін з першых увайшоў у Мінск. Загінуў у баі. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАВЕ́Ц Аляксандр Канстанцінавіч (12.3.1915, в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 6.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Ульянаўскую лётную школу (1935). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1942 на Паўн.-Каўказскім, Варонежскім франтах. Зрабіў 74 баявыя вылеты, удзельнічаў у 11 паветр. баях. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст.лейтэнант Гаравец у час Курскай бітвы ўступіў у бой з 20 бамбардзіроўшчыкамі ворага, збіў 9 самалётаў — адзіны ў свеце лётчык, які ў адным баі збіў столькі самалётаў. Загінуў у гэтым баі. На 597-м км аўтамагістралі Масква—Сімферопаль, у Полацку, вёсках Ског і Машканы Сенненскага р-на яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ТАЎ Аляксандр Ільіч (17.8.1879, станіца Арэнбургская Арэнбургскай вобл., Расія — 7.3.1921),
адзін з кіраўнікоў белага руху (гл.Белая гвардыя) у грамадз. вайну 1918—20 у Расіі. Ген.-лейтэнант (1919). Скончыў Акадэмію Генштаба (1908). Удзельнік 1-й сусв. вайны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 выбраны старшынёй савета Саюза казацкіх войск, у чэрв. 1917 узначальваў Усерас. казацкі з’езд, падтрымліваў сувязь з ген. Л.Г.Карнілавым; з вер. 1917 атаман Арэнбургскага казацтва. У ліст. 1917 узняў антысав. мяцеж у Арэнбургу (ліквідаваны Чырв. Арміяй у 1918). У чэрв. 1918 у ходзе антысав. мяцяжу Чэхаславацкага корпуса арганізаваў белы рух на Урале. У ліст. 1918 — канцы 1919 камандаваў асобнай Арэнбургскай арміяй у складзе войск А.В.Калчака. У 1920 эмігрыраваў у Кітай, дзе забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Анатоль Якаўлевіч (н. 23.1.1919, в. Якімаўка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі аўтамаб. тэхнікум (1938), Харкаўскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Адэскі пед.ін-т (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Закаўказскім, Ленінградскім, 3-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах. Лётчык разведвальнага авіяпалка ст.лейтэнант К. зрабіў 173 баявыя вылеты, знішчыў 7 танкаў, 10 гармат, 15 вагонаў і 30 аўтамашын з ваен. грузам, 50 агнявых пунктаў, у паветр. баях збіў 7 самалётаў праціўніка, 16 знішчыў на зямлі. Да 1946 у Сав. Арміі, капітан. Да 1981 на парт. і выкладчыцкай рабоце.