воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў. Узнікла ў Францыі ў 15 ст., дзе так называлі афіцэра, які быў нам. начальніка. З 2-й пал. 17 ст. ў Францыі і інш.еўрап. дзяржавах чын у арміі і ваен. флоце. У Расіі чын Л. існаваў з пач. 18 ст. на флоце. Ва ўзбр. сілах СССР у 1935 уведзены званні Л. і старшага Л., у 1937 — малодшага Л.; захаваліся ва ўзбр. сілах Рэспублікі Беларусь і інш. дзяржаў. Гл. таксама Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РШЫ ЛЕЙТЭНА́НТ,
воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. У Рас. імперыі існавала ў 1907—17 толькі на флоце; у СССР з 1935 уведзена для каманднага складу сухап. войск, ВПС і ВМФ; адпавядала званню палітрук. Ва Узбр. Сілах Беларусі надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш. Званне С.л. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл.Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іваноў (ст.лейтэнант) 8/251
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Папоў М. М. (ген. лейтэнант) 3/242
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Смірноў М. А. (ген. лейтэнант) 9/614
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́ННІ ВО́ІНСКІЯ,
званні, якія персанальна прысвойваюцца ваеннаслужачым і ваеннаабавязаным запасу ўзбр. сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваен. і спец. падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду ўзбр. сіл, роду войск ці віду службы. З.в. вызначаюць старшынство ва ўзаемаадносінах паміж ваеннаслужачымі, тэрміны ваен. службы і знаходжанне ў запасе, права на матэрыяльнае і грашовае забеспячэнне і льготы. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя і ваеннаабавязаныя ў залежнасці ад прысвоеных З.в. падзяляюцца на наступныя склады: салдаты; сяржанты і старшыны; прапаршчыкі; афіцэры. Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў. Кожнаму ваеннаслужачаму і ваеннаабавязанаму прысвойваецца адпаведнае З.в. (гл.табл.). Прысваенне і пазбаўленне З.в. праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь. Пры пэўных абставінах З.в. можа быць адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСТО́ПАЛЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1905,
паўстанне маракоў Чарнаморскага флоту, салдат гарнізона Севастопаля, рабочых порта і Марскога з-да ў перыяд Рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Пачалося 11 ліст. ў адказ на спробу камандавання флотам учыніць расправу над удзельнікамі шматтысячнага мітынгу матросаў і салдат. 12 ліст. да паўстанцаў далучыліся каманды крэйсера «Ачакаў», браняносца «Св. Панцеляймон» (б. «Пацёмкін»), Кіраўнік — лейтэнант П.П.Шміт; 15 ліст. пад яго камандаваннем было 12 караблёў. Паўстанцы патрабавалі склікання ўстаноўчага сходу, устанаўлення рэспублікі, 8-гадзіннага працоўнага дня, скарачэння тэрміну і паляпшэння ўмоў ваен. службы і інш. Задушана ўрадавымі войскамі, пакарана больш за тысячу ўдзельнікаў, лейтэнант Шміт, матросы А.І.Гладкоў, Н.Г.Антоненка і С.П.Часнік расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́НЫ (ад польск. pogon жгут, шнур),
наплечныя знакі адрознення на форменным адзенні ваеннаслужачых і некат. катэгорый служачых. Паказваюць персанальныя званні, а ў ваеннаслужачых таксама прыналежнасць да віду ўзбр. сіл (роду войск, спец. войск, службаў). Правобразам П. былі метал. пласціны, якія прыкрывалі плечы кавалерыстаў ад шабельных удараў. У пач. 18 ст. замест іх з’явіліся П. як знакі адрознення, якія спачатку насілі толькі на адным (левым) плячы, потым на двух плячах. У арміях ВКЛ і Расіі П. ўведзены ў сярэдзіне 18 ст., ва Узбр. Сілах СССР — у 1943. Захаваліся ва Узбр. Сілах і інш. сілавых структурах (КДБ, МУС) Рэспублікі Беларусь.
Пагоны афіцэраў і прапаршчыкаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: да параднай формы адзення (1 — палкоўнік, 2 — падпалкоўнік); да штодзённай формы адзення (3 — маёр, 4 — капітан, 5 — старшы лейтэнант, 6 — лейтэнант); да палявой формы адзення (7 — малодшы лейтэнант, 8 — старшы прапаршчык, 9 — прапаршчык).Пагоны салдат і сяржантаў, якія праходзяць службу па кантракце, курсантаў ваенна-навучальных устаноў, ваеннаслужачых тэрміновай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: да параднай формы адзення (1 — старшына, 2 — курсант—старшы сяржант); да штодзённай формы адзення (3 — сяржант, 4 — курсант—малодшы сяржант); да палявой формы адзення (5 — яфрэйтар, 6 — радавы, 7 — курсант).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́Ў Віктар Міхайлавіч (11.11.1900, в. Казіміраўская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 1981),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1919, з 1922 у пагранвойсках АДПУ, у 1938—59 на адказных пасадах у органах МУССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎ Вадзім Іванавіч (27.12.1902, Віцебск — 27.3.1957),
генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1948). У Чырвонай Арміі з 1924. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя Жукоўскага (1938). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 начальнік упраўлення кадраў ВПССССР. У 1949—53 намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага.