АРБЕ́ЛІ Іосіф Абгаравіч (20.3.1887, Кутаісі — 2.2.1961),
сав. гісторык-усходазнавец. Акад.АНСССР (1935) і АНАрм. ССР (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). У 1914—31 дацэнт, праф. Пецярбургскага ун-та. З 1920 хавальнік фондаў, у 1934—51 дырэктар Эрмітажа. Першы прэзідэнт АНАрм. ССР (1943—47). Асн. даследаванні па каўказазнаўстве, гісторыі сярэдневяковай культуры Б. Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСА́РАЎ Іван Анісімавіч (8.2.1903, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. —16.12.1983),
бел. ўрач, дзярж. дзеяч. Праф. (1964). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў БДУ (1927). З 1945 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з 1947 дырэктарНДІ неўралогіі, нейрахірургіі, фізіятэрапіі. У 1948—66 міністр аховы здароўя, у 1967—79 гал. рэдактар час. «Здравоохранение Белоруссии». Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІТО́ЎСКАЯ Клаўдзія Фёдараўна (н. 12.8.1911, в. Уселюб Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. артыстка балета, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыла харэаграфічнае аддз.Бел.муз. тэхнікума (1930), н Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—37 і 1945—51 артыстка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1951—75 дырэктарБел. харэаграфічнага вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́Н (Martin) П’ер Эміль [18.8.1824, г. Бурж, Францыя — 25(?).5.1915], французскі металург. Скончыў горную школу. Працаваў на металург. з-дзе бацькі ў г. Фуршамбо, у 1854—83 дырэктар металург. з-да каля г. Ангулем. У 1864 прапанаваў новы спосаб атрымання літай сталі з чыгуну і стальнога лому (мартэнаўскі працэс) у рэгенератыўных полымных печах, названых мартэнаўскімі печамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НЗЕН, Фінсен (Finsen) Нільс Руберг (15.12.1860, г. Торсхаўн, Данія — 24.9.1904), дацкі фізіятэрапеўт; заснавальнік навук. распрацоўкі святлолячэння. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1890). Заснавальнік і дырэктар (1896—1904) Фінсенаўскага ін-та святлолячэння (Капенгаген). Навук. працы па праблемах фізіял. ўздзеяння святла на арганізм, біял. ўздзеяння УФ выпрамянення і яго выкарыстання для лячэння туберкулёзу скуры. Нобелеўская прэмія 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія),
бел. піяністка, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1970 выкладчык муз. школы, заг.навуч. часткі, з 1976 дырэктармуз. школы імя Я.Глебава ў Мінску. Прапагандуе бел.муз. мастацтва. Аўтар метадычных распрацовак і артыкулаў па праблемах муз. педагогікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ Радаслаў Казіміравіч (6.11.1887, в. Заполле Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 17.10.1976),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т (1913). У грамадскім і рэв. руху з 1905. З 1914 працаваў выкладчыкам у Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Слуцкага пав., арганізатар і дырэктар Слуцкай бел. гімназіі. З чэрв. 1917 чл.ЦКБел.сацыяліст. грамады. Выступаў супраць Кастр. рэвалюцыі 1917. Дэлегат Усебел. з’езда 1917 (Мінск). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920. З 1921 у Зах. Беларусі. У 1924—36 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Супрацоўнічаў з ЦККП(б)Б і КПЗБ, віцэ-старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля судовага працэсу над Грамадой у 1927 змяніў паліт. арыентацыю, у 1928—36 прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з польск. ўладамі. У Вял.Айч. вайну актыўна супрацоўнічаў з ням.акупац. ўладамі, быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве, прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады. Адзін з арганізатараў Беларускай краёвай абароны, Другога Усебеларускага кангрэса 1944. Пасля вайны жыў у Зах. Германіі, з 1956 у ЗША. Быў кіраўніком і ідэолагам т.зв. «бэцээраўскай» плыні бел.паліт. эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА Васіль Васілевіч (25.4.1904, г. Барысаў — 26.7.1984),
бел.літ.-знавец, крытык. Акад.АН Беларусі (1969), д-рфілал.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1929). З 1924 на выкладчыцкай і навук. рабоце. У 1937—41 дырэктар Ін-та л-ры і мовы АН Беларусі. З 1946 дырэктар, з 1973 навук. супрацоўнік-кансультант Ін-та л-ры АН Беларусі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча («Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя», 1957), Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Труса і інш. У некаторых працах 1930—40-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму («Нацдэмаўская літаратуразнаўчая метадалогія М.Гарэцкага», 1936; «Вораг пад маскай крытыка», 1937; «Аб ідэалагічных скажэннях у працы асобных літаратуразнаўцаў і крытыкаў», 1948, і інш.). Аўтар хрэстаматыі і падручніка для 8-га кл. «Беларуская літаратура» (1959, 19-е выд. 1978, з В.Івашыным). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Сяргей Несцеравіч (20.3.1909, в. Валынцава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 22.7.1994),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. нав. БССР (1959—61), д-рс.-г.н., праф. (1958). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1932). У 1938—41 дырэктар, з 1945 заг. лабараторыі Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АНБССР. З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1962—70 дырэктар, з 1958 і ў 1970—82 заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні адноснай ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іонаў глебамі, глінамі і торфам радыехраматаграфічным вадкасным метадам, вывучэнні калійнага жыўлення раслін метадам выкарыстання радыеактыўнага і стабільнага рубідыю для мечання калію. Распрацаваў біял. метад вызначэння патрэбы раслін ва ўгнаеннях у залежнасці ад наяўнасці пажыўных рэчываў у глебах. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Физико-химический режим фосфатов торфов и дерново-подзолистых почв. Мн., 1962;
Способ определения емкости поглощения фосфора и калйя дерново-подзолистыми и торфяно-болотными почвами. Мн., 1982 (разам з В.В.Лапай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРНАКО́Ў Мікалай Сямёнавіч (6.12.1860, г. Нолінск Кіраўскай вобл., Расія — 19.3.1941),
савецкі хімік, адзін з заснавальнікаў фізіка-хімічнага аналізу. Акад.Пецярб.АН (1913). Скончыў Пецярб. горны ін-т (1882), дзе і працаваў (з 1893 праф.). З 1899 выкладаў у Пецярб. эл.-тэхн. (да 1908) і політэхн. (1902—30) ін-тах. З 1918 дырэктар заснаванага ім Ін-та фіз.-хім. аналізу АНСССР, з 1934 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі АНСССР (з 1944 імя К.). Навук. працы па хіміі комплексных і інтэрметал. злучэнняў, па даследаванні шматкампанентных сістэм — метал. сплаваў, сілікатаў, саляных раствораў. Устанавіў факт існавання злучэнняў пераменнага саставу — берталідаў (1900—03). Сфармуляваў прынцыпы бесперапыннасці і адпаведнасці, на якіх грунтуецца фіз.-хім. аналіз (тэрмін уведзены К. у 1913). Стварыў самапісны прыбор для тэрмічнага аналізу (пірометр К.). Прэмія імя У.І.Леніна 1928. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—3. М., 1960—63.
Літ.:
Н.С.Курнаков. М., 1961;
Балезин С.А., Бесков С.Д. Выдающиеся русские ученые-химики. 2 изд. М., 1972.