атрад касцістых рыб. 8 падатр., 28 сямействаў. Вядомы з мелавога перыяду. Пашыраны ўсюды. Прэснаводныя, прахадныя, марскія прыбярэжныя і глыбакаводныя рыбы. На Беларусі 8 відаў: рапушка еўрапейская, стронга ручаёвая, харыус звычайны (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі), пелядзь, сіг чудскі, стронга радужная (акліматызаваныя), кумжа, корушка азёрная.
Даўж. ад 2,5 см да 1,5 м, маса да 60 кг. Некат. віды (корушкавыя) захоўваюць рэшткі хорды ў асявым шкілеце і храсток у чарапной каробцы. Плавальны пузыр, калі ёсць, злучаны са страваводам. Луска дробная, цыклоідная. У час нерасту цела некат. ласосяў набывае яркую «шлюбную» афарбоўку. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ДЫІ (Mytilus),
род двухстворкавых малюскаў. Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн. гадоў назад). 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводдзі. У Паўн. паўшар’і найб. трапляецца ядомая М. (M. edulis), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных ч. збудаванняў і суднаў.
Ракавіна даўж. да 25 см, клінападобна-авальная. Фільтратары; праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт). Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛАТАГАЛО́ВЫЯ АКУ́ЛЫ, акулы-молаты,
молаты-рыбы (Sphyrnidae),
сямейства рыб. 2 роды, 7 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах, трапляюцца каля берагоў, у саланаватых водах. Звычайная акула-молат (Sphyrna zigaena) часам заходзіць ва ўмераныя воды.
Даўж. да 4 м, у гіганцкай акулы-молата (S. mokarran) да 6 м, маса каля 450 кг. Галава сплошчаная, з 2 вял. бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў вочы і вял. ноздры. Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі. Жывародныя або яйцажывародныя, нараджаюць да 40 дзіцянят. Аб’ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ТАР,
радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБЕ́Ц, сырць (Vimba vimba),
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Адзіны від роду. Пашыраны ў бас.Паўн., Балт., Азоўскага, Чорнага і Каспійскага мораў. Прахадныя і паўпрахадныя формы, ёсць жылыя (р. Дняпро). Жыве пераважна ў паглыбленнях рэк з хуткім цячэннем. Бел.нар. назвы: цырта, падуства. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 50 см, маса да 3 кг. Цела ўмерана-падоўжанае, высокае, укрыта буйной шчыльнай луской. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі — кіль, укрыты луской. Рот ніжні, высоўны. Корміцца доннымі беспазваночнымі, лічынкамі насякомых, ракападобнымі, часам дробнай рыбай. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЬ (Martes zibellina),
млекакормячае роду куніц сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геагр. форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На Беларусі трапляўся да 16 ст.; вынішчаны.
Даўж. цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма. Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы). Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУДЗІЯ́МА, Фудзі, Фудзісан,
дзеючы вулкан на в-ве Хонсю, каля 100 км на ПдЗ ад Токіо, самая высокая вяршыня Японіі (3776 м). Правільны конус з кратэрам глыб. каля 250 м, дыяметрам каля 700 м. Утвораны з базальтавых і андэзітавых лаў. На схілах бакавыя кратэры і шлакавыя конусы. Ф. перакрывае б.ч.стараж. вулкана Асітока, вяршыня якога агаляецца на паўд.-ўсх. схіле. На схілах вечназялёныя лясы, хмызняковыя пустэчы. 10 мес укрыты снегам. Апошняе вывяржэнне ў 1707—08. Уваходзіць у склад нац. парку Фудзі-Хаконе-Ідзу. Ф. — свяшчэнная гара японцаў, аб’ект паломніцтва і турызму, таксама яп. мастацтва (карціны, вышыўкі, фарфор).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЙ ТЭО́РЫЯ,
раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці функцый. Падзяляецца на тэорыі функцый сапраўднай пераменнай і камплекснай пераменнай.
Асн. кірункі Ф.т. сапраўднай пераменнай: метрычная тэорыя функцый (функцыі вывучаюцца на аснове паняцця меры мноства), тэорыя набліжэння функцый (вывучае пытанні набліжанага прадстаўлення функцый з дапамогай адпаведных аналітычных сродкаў), дэскрыптыўная тэорыя функцый (асн.аб’ект вывучэння — аперацыя лімітнага пераходу). Ф.т. камплекснай пераменнай — тэорыя функцый, вобласцю вызначэння якіх з’яўляецца мноства пунктаў на камплекснай плоскасці (функцыі адной камплекснай пераменнай) ці мноства пунктаў n-мернай камплекснай эўклідавай прасторы (функцыі многіх камплексных пераменных). У вузкім сэнсе — тэорыя аналітычных функцый адной ці некалькіх камплексных пераменных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕЦЯРУ́Кпалявы
(Lyrurus tetrix),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. На Беларусі звычайны аселы від, найб. шматлікі ў Бел. Паазер’і і Палессі.
Даўж. да 57 см, маса да 1,8 кг. Самкі меншыя. Ц. характэрны палавы дымарфізм. Самцы (касачы) чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырв., на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лац. назва роду), падхвосце белае. Такуюць у шлюбны перыяд. Самкі шэрыя, стракатыя. Нясуць 5—14 яец. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і інш., жывёльным кормам (птушаняты). Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́НЬ (Pelecus cultratus),
рыба сям. карпавых. Пашырана ў прэсных і саланаватых водах у бас. Азоўскага, Аральскага, Балтыйскага, Каспійскага і Чорнага мораў. На Беларусі трапляецца ў р. Дняпро і яго прытоках: Прыпяць, Сож, Бярэзіна, Друць. Нар. назвы чахоня, шабля, каза, чэшка, селядзец.
Даўж. да 50 см, маса 500—600 г, зрэдку да 2 кг. Афарбоўка светла-серабрыстая, спіна цёмна-бурая Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Бруха пукатае, завостранае. Бакавая лінія зігзагападобная. Галава тупая, рот верхні. Спінны плаўнік кароткі, хваставы выемчаты. Паўпрахадныя і жылыя формы. Пелагічная, чародная рыба. Корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай. Аб’ект промыслу.