МАСА́ЛЬСКІ (Рыгор Ігнатавіч) (н. 18.6. 1926, Мінск),
бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1969). У 1947—90 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Для яго творчасці характэрна імкненне да дакумент. праўдзівасці адлюстравання падзей і асяроддзя дзеяння, прастата і выразнасць партрэтаў персанажаў. Сярод найб. значных фільмаў: дакументальныя — «Разведчыкі будучыні» (1957), «Цытадэль славы» (1961), «Янка Купала» (1962), «Ёсць такая зямля» (1964), «Арліная крыніца» (1966), «А зязюля кукавала...» (1972, прысвечаны Я.Купалу), «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (1974); мастацкія — «Паланэз Агінскага» (1971, Дзярж.прэмія Беларусі 1972), «Вуліца без канца» (1973), «Таму што кахаю» (1974), «Братушка» (з Ц.Цанчавым), «Усяго адна ноч» (абодва 1976), «Расклад на паслязаўтра» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы» (1985), «Восеньскія сны» (1987); тэлевізійны «Незвычайныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛІКАЎ (Арыф Джангіравіч) (н. 13.9.1933, Баку),
азербайджанскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Азербайджана (1965). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Азерб. кансерваторыю (1958, клас К.Караева), з 1958 выкладае ў ёй (з 1979 праф.). Сярод твораў: балеты «Легенда пра каханне» паводле Назыма Хікмета (паст. 1961), «Двое» (паст. 1969), «Паэма двух сэрцаў» (паст. 1982); аперэта «Хвалі» (паст. 1967); кантата «Голас зямлі» (1972), вак.-сімф. паэма «Радзіма» (1964); 6 сімфоній (1958—85); сімф. сюіты; сімф. паэмы (1957—86, у т. л. «Казка», «Памяці М.Фізулі», «Метамарфозы», «Апошні перавал», «Гераічная паэма»), «Сімфанічныя карціны» (1985); сюіты для арк.нар. інструментаў; 2 цыклы рамансаў на словы Назыма Хікмета (1962, 1984); саната для скрыпкі; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж.прэмія Азербайджана 1986.
Літ.:
Алекперова Н. А.Меликов: Страницы жизни и творчества. Баку, 1988.
азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1964). Друкаваўся з 1927. У ранніх апавяданнях, аповесцях («Тарлан», 1940; рус.пер. «Схватка», 1956), раманах «Разводдзе» (1933—36), «Раніца», (ч. 1—2, 1950—53), «Падземныя воды цякуць у акіян» (выд. 1966) адлюстраваў напружанасць і складанасць класавай барацьбы за перабудову азерб. вёскі ў пач. 20 ст. Пачынальнік жанру гіст. аповесці («Камісар», 1942), тэмы рабочага класа ў нац. л-ры: дылогія пра жыццё і працу нафтавікоў «Апшэрон» (1947) і «Чорныя скалы» (1957), У яго творах гіст. канкрэтнасць, дынамічнасць сюжэта спалучаны з дакладнасцю бытавых і псіхал. замалёвак. Вядомы як драматург. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Васілевіч, В.Рабкоў. Дзярж.прэміяСССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁСБА́ЎЭР ((Mōssbauer) Рудольф Людвіг) (н. 31.1.1929, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Баварскай АН (1967), замежны чл.Нац.АН ЗША (1978), Рас.АН (1982) і інш.
Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1955), у 1964—72 і з 1977 праф. гэтага ун-та. У 1960—64 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). У 1972—77 дырэктар Ін-та Лаўэ—Ланжэвэна ў г. Грэнобль (Францыя). Навук. працы па гама-спектраскапіі, фізіцы цвёрдага цела, ядз. і нейтрыннай фізіцы. У 1958 адкрыў з’яву ядз. гама-рэзанансу (гл.Мёсбаўэра эфект). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Нобелеўская прэмія 1961 (разам з Р.Хофстэдтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект RK и его значение для точных измерений // Наука и человечество. М., 1962;
Резонансная спектроскопия гамма-излучения: Лекция. М., 1970.
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
украінскі хімік. Акад.АН Украіны (1925), акад.АНСССР (1930, чл.-кар. 1928). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1896), дзе і працаваў. З 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, з 1908 Кіеўскага політэхн. ін-та, у 1913—32 — Горнага і Хіміка-тэхнал. ін-таў у Екацярынаславе (Днепрапятроўску). З 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. ін-та фіз. хіміі (цяпер Ін-тфіз. хіміі Нац.АН Украіны імя П.). Навук. працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избр. тр. в области катализа. Киев, 1955;
Электрон в химии;
Избр. тр. Киев, 1956.
Літ.:
Ляликов Ю.С. Человек, который «видел» электроны. Кишинев, 1978.
расійская кінаактрыса. Нар.арт. Расіі (1979). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1964). З 1964 у Т-ры-студыі кінаакцёра. У кіно з 1962 («Дзікі сабака Дзінга»). Творчая манера П. адметная псіхал. глыбінёй, шчырасцю, лірызмам, эмацыянальнасцю. Знялася ў фільмах: «Я крочу па Маскве» (1964), «Вернасць» (1965), «Журналіст» (1967), «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса» (1975), «Фронт без флангаў» (1975) і «Фронт за лініяй фронту» (1978; за абодва Дзярж.прэмія Расіі 1978), «Партрэт з дажджом» (1978), «Коней на пераправе не мяняюць» (1981), «Белыя росы» (1983), «Мордачка» (1990), «Амерыканскі дзядуля» (1993), «Любіць па-руску» (1995), «Любіць па-руску 2» (1996), «Любіць па-руску 3» (1999), «Афінскія вечары», «Жанчын крыўдзіць не рэкамендуецца» (абодва 2000), тэлесерыялах «Пецярбургскія тайны» (1994—95), «Развязка пецярбургскіх тайнаў» (1997), «Прыпынак па патрабаванні» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРН ((Born) Макс) (11.12.1882, г. Вроцлаў, Польшча — 5.1.1970),
нямецкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны чл. Расійскай (1924) і АНСССР (1934) і інш. акадэмій. Скончыў Гётынгенскі ун-т. Праф. ун-таў у Берліне і Гётынгене (1915—33), у Кембрыджы і Эдынбургу (1933—53). Навук. працы па дынаміцы крышт. рашоткі, квантавай і кінетычнай тэорый кандэнсаваных газаў і вадкасцяў, атамнай фізіцы і тэорыі адноснасці, філас. праблемах фізікі і тэорыі пазнання. Упершыню (1926) даў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі, прапанаваў спосаб разліку электронных абалонак атама, распрацаваў метад рашэння квантава-мех. задач аб сутыкненні часціц, заснаваны на тэорыі ўзбурэнняў (борнаўскае прыбліжэнне), разам з Н.Вінерам увёў у квантавую механіку паняцце аператара. Заснаваў гётынгенскую школу тэарэт. фізікі. Нобелеўская прэмія 1954.
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар’еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж.прэміяСССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Леў Сямёнавіч) (14.3.1876, г. Бендэр, Малдова — 24.12.1950),
рускі фізіка-географ і біёлаг. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1928). Засл. дз. нав. РСФСР (1934). Праф. Петраградскага (потым Ленінградскага) ун-та (1916). Вёў даследаванні ў Зах. Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Усх.-Еўрап. раўніне і інш. Распрацаваў вучэнне пра ландшафты, глебавую тэорыю ўтварэння лёсаў, класіфікацыю клімату на ландшафтнай аснове. Займаўся лімналогіяй і іхтыялогіяй. Аўтар прац па геамарфалогіі, палеагеаграфіі, геалогіі. Даследчык гісторыі рус.геагр. адкрыццяў і Геагр.т-ваСССР. Прэзідэнт Геагр.Т-ваСССР (1940—50). Дзярж.прэміяСССР 1951. Імем Берга названы дзеючы вулкан на в-ве Уруп (Курыльскія а-вы), пік на Паміры, ледавікі на Паміры і ў Джунгарскім Алатау і інш.; імя Берга ўвайшло ў лацінскія назвы больш як 60 жывёл і раслін.