(20.11.1858, маёнтак Морбака, Швецыя — 16.3.1940),
шведская пісьменніца. Чл. Шведскай акадэміі (з 1914). Скончыла настаўніцкую семінарыю ў Стакгольме (1885). Літ. поспех прынёс раман пра жыццё шведскай правінцыі «Сага пра Ёсту Берлінга» (1891). Аўтар навел (зб-кі «Нябачныя ланцугі», 1894; «Тролі і людзі», т. 1—2, 1915—21), раманаў («Іерусалім», т. 1—2, 1901—02; «Дом Лільекроны», 1911; «Імператар Партугальскі», 1914; «Адступнік», 1918), гіст. трылогіі (раманы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», «Шарлота Лёвеншольд», абодва 1925; «Ганна Сверд», 1928). Пісала легенды, кнігі для дзяцей. Яе творы прасякнуты духам хрысц. гуманізму, у іх спалучэнне рэалізму з рамант. фантастыкай, вытанчаны псіхалагізм у паказе чалавечых характараў і выразны лірычны пачатак. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў Т.Тамашэвіч. Нобелеўская прэмія 1909.
Тв.:
Бел.пер. — Пярсцёнак Лёвеншольдаў // Уэлс Г., Лагерлёф С. [Раманы]. Мн, 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. СПб.,1991—93.
Літ.:
Неустроев В.П Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.