БАЛЬШАКО́Ў (Канстанцін Арыстархавіч) (26.5.1895, Масква — 21.4.1938),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—16). Прымыкаў да футурыстаў (гл.Футурызм). Першая кн. «Мазаіка. Вершы і проза» (1911). У 1913 выдаў паэму «Le futur» і зб. вершаў «Сэрца ў пальчатцы», у 1916 — антываенную «Паэму падзей» і кнігі «Сонца пры канцы палёту», «Каралева Мод». Аўтар раманаў «Уцёк палонных, ці Гісторыя пакутаў і гібелі паручніка Цянгінскага палка Міхаіла Лермантава» (1929), «Маршал сто пятага дня» (кн. 1, 1936) і інш., зб-каў апавяданняў «Шлях пракажоных», «Лёс выпадковасцяў» (абодва 1927). У 1936 арыштаваны. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
польскі літаратуразнавец. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Паставах. У 1807—11 выкладчык паэтыкі і рыторыкі ў Свіслацкай гімназіі. З 1811 у Вільні, у 1821—32 праф. Віленскага ун-та. Аўтар працы «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820), у якой асудзіў мёртвыя каноны класіцызму і крайнасці рамантызму. Заклік Бароўскага выкарыстоўваць у паэзіі нар. песні і паданні знайшоў водгук у творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Перакладаў на польск. мову творы Мальера, Дж.Мільтана, Дж.Байрана. Як член т-вашубраўцаў друкаваўся ў іх газеце «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАДЖАНЯ́Н (Арно Аруцюнавіч) (22.1.1921, г. Ерэван — 11.11.1983),
армянскі кампазітар, піяніст. Нар.арт. Арменіі (1962). Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ерэванскую (1947) і Маскоўскую (1948) кансерваторыі. Аўтар «Гераічнай балады» для фп. з арк. (1950), фп. трыо (1952), санаты для скрыпкі і фп. (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фп., у т. л. «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найб. папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі да спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэміі Арменіі 1967, 1983.
Літ.:
Григорян А. Арно Бабаджанян. М., 1961;
Аматуни С.Б. Арно Бабаджанян: Инструм. творчество. Ереван, 1985.
бел. тэатразнавец і мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства, праф. (1990). Скончыў Ташкенцкі тэатр.ін-т (1950). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1955—67, 1973—78), Бел.тэатр.-маст. ін-це (1961—67), Гал. рэдакцыі БелСЭ (1967—73). З 1983 у Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю бел.прафес. і нар.т-ра, т-р Беларусі 18 ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А.Саннікавым) і інш.
Тв.:
Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1950). З 1976 кіраўнік акцёрскай майстэрні ва Усерасійскім дзярж. ін-це кінематаграфіі імя С.А.Герасімава (з 1980 праф.). З 1954 здымаецца ў кіно: «Вялікая сям’я», «Справа Румянцава», «Ляцяць жураўлі», «Дарагі мой чалавек», «Дзевяць дзён аднаго года» (Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Маці», «Дама з сабачкам», «Жывы труп», «Бег», «Масква слязам не верыць» (Дзярж. прэмія СССР 1981) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ у кіно: «Шынель», «Тры таўстуны» (і роль Тыбула), «Ігрок». Пастаноўшчык шэрагу радыёспектакляў. Аўтар кніг «Лёс і рамяство», «Дыялогі ў антракце».
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦІ́ ((Baty) Гастон) (26.5.1885, Пелюсэн, дэп. Луара, Францыя — 13.10.1952),
французскі рэжысёр, акцёр. Скончыў Ліёнскі ун-т. З 1919 у трупе рэжысёра Ф.Жэм’е (Парыж). У 1926 стварыў (разам з Ш.Дзюленам, Л.Жувэ, Ж.Пітоевым) прагрэс. рэжысёрскае аб’яднанне «Картэль». У 1930—47 кіраваў т-рам «Манпарнас—Баці», дзе паставіў «Трохграшовую оперу» Б.Брэхта, «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага, «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера, «Макбета» У.Шэкспіра і інш. Спектаклі Баці вызначаліся рамантычным кірункам і строгім адборам выразных сродкаў. У шэрагу сваіх пастановак выступаў як мастак. З 1949 працаваў у галіне лялечнага т-ра і ў правінцыяльнай трупе «Камеды дэ Праванс». Аўтартэарэт. прац пра тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Павел Кірылавіч) (28.8.1915, г. Такмак, Украіна — 21.11.1980),
бел. скульптар. Скончыў Варашылаўградскае маст. Вучылішча (1939). З 1960 жыў у Мінску. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Творы адметныя дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўл. сродкаў. Аўтар помніка воінам Сав. Арміі і партызанам у калгасе «Камуніст» (Старадарожскі р-н Мінскай вобл., 1962); кампазіцый «Варатар» (1957), «Апошні бастыён» і «Мінчанка» (1958), «Хірург» (1962), «Салдаты, 1941 год» (1969), «Сяргей Ясенін» (1973), «Юрый Смірноў» і «А маці ўсё чакаюць» (1975); партрэтаў У.Маякоўскага (1957), А.Р.Саенкі (1975) і інш. А.Р.Саенкі (1975). Адзін з аўтараў Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні (Дзярж. прэмія Беларусі 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Яўграф Іосіфавіч) (н. 18.2.1925, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). З 1953 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.І.Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.
Тв.:
Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975;
Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.А.Тылкіным);
шведская актрыса. Вучылася ў школе пры Драм. т-ры ў Стакгольме. У кіно здымалася з 1934. Актрыса шматграннага таленту, разнастайных амплуа, пераймала ў сваёй творчасці розныя стылі і творчыя манеры, спецыфіку розных нац. школ. Сусв. прызнанне атрымала пасля здымак у стужках «Газавае святло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Еўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена і мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Сведэнх’ельмы» (1935), «Забойства ва Усходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната». Аўтаркн. «Мая гісторыя» (1980, з А.Бургес).