горад у Італіі, на ПнУ в-ва Сіцылія. Адм. ц.прав. Месіна. Каля 300 тыс.ж. (1997). Порт на Міжземным м. Чыгуначным паромам праз Месінскі праліў звязаны з гарадамі Рэджа-ды-Калабрыя і Віла-Сан-Джавані. Прам-сць: суднабуд., нафтаперапр., цэм., плодакансервавая, тэкстыльная. Ун-т (з 1548). Арх. помнікі 12—16 ст. Ваенна-марская база.
Засн. каля 735 да н.э. пад назвай Занкла грэч. каланістамі з а-воў Наксас і Эўбея на месцы паселішча племя сікулаў. У 490 да н.э. заваявана Анаксіласам Рэгійскім (выхадцам згрэч. вобласці Месенія, адсюль назва). З 461 да н.э. М. — рэспубліка. У 396 да н.э. горад зруйнавалі карфагеняне. У 312 да н.э. заваяваны Агафоклам, у 282 да н.э. — мамерцінцамі (наз. Мамерціна). Пазней горадам па чарзе валодалі сарацыны (з 831), грэкі (з 1038), нарманы (з 1061), іспанцы (з 1678). У 1873 і 1903 горад зруйнаваны землетрасеннямі. У 1848 бамбардзіраваны і заняты неапалітанцамі. Вызвалены ў 1860 Дж.Гарыбальдзі, увайшоў у склад аб’яднанага Італьян. каралеўства. У 2-ю сусв. вайну ў ходзе Сіцылійскай аперацыі 1943 заняты англа-амер. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАЕ́ЛЬНЯ,
гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., у сутоку рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на У ад г. Дзятлава, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Ліда. 3,5 тыс.ж. (2000).
Вядома з 16 ст. як в. Ельня ў Навагрудскім пав.ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, з 1801 мястэчка Навагрудскага пав. Гродзенскай, з 1842 Мінскай губ.З 1884 Н. чыг. станцыя на лініі Вільня—Лунінец. У 1886 сяло Дварэцкай вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ., 99 ж., 11 двароў, 2 царквы, карчма. У 1921—39 у складае Польшчы, у Дварэцкай гміне Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв.З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Дзятлаўскім р-не. З 1945 гар. пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954). У 1962—65 у Навагрудскім р-не.
Камбікормавы з-д, хлебапякарня, сярэдняя школа, школа рабочай моладзі, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, санаторый «Наваельня». Брацкія могілкі і брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: царква Раства Багародзіцы (1876—79), касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХІ́МАЎ Павел Сцяпанавіч [5.7.1802, с. Гарадок (б.с. Гарадок на тэр. сучаснага Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.7.1855], расійскі флатаводзец. Адмірал (1855). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1818), служыў на Балт. флоце. Удзельнік кругасветнага плавання на фрэгаце «Крэйсер» пад камандаваннем М.П.Лазарава (1822—25), Наварынскай бітвы 1827, рус.-тур. вайны 1828—29. Камандаваў фрэгатам «Палада» (з 1829), потым на Чарнаморскім флоце лінейным караблём «Сілістрыя» (з 1834), брыгадай караблёў (з 1845), флоцкай дывізіяй (з 1852). У Крымскую вайну 1853—56 разграміў гал. сілы тур. флоту ў Сінопскай бітве 1853, адзін з кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55 (злют. 1855 камандзір Севастопальскага порта і ваен. губернатар). 10.7.1855 смяротна паранены на Малахавым кургане. Помнік у Севастопалі (з 1959) і бюст у Вязьме (з сярэдзіны 1990-х г.). У СССР у 1944—91 існавалі ваен. ўзнагароды — ордэн Н. 1-й і 2-й ступеняў і медаль Н. Імем Н. названы шэраг баявых караблёў сав. і рас.ВМФ. З 1955—56 у С.-Пецярбургу дзейнічае Нахімаўскае вучылішча.
Літ.:
Адмирал Нахимов: Док. и очерки. Калининград, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТШ (Nitsch) Казімеж (1.2.1874, г. Кракаў, Польшча — 26.9.1958),
польскі мовазнавец-славіст; заснавальнік сучаснай польск. дыялекталогіі і адзін з заснавальнікаў кракаўскай школы мовазнаўцаў. Чл.АН у Кракаве (з 1911, з 1946 прэзідэнт), чл. і віцэ-прэзідэнт Польскай АН (з 1952), чл.-кар.АНСССР (з 1947) і інш. замежных акадэмій. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1895). Праф. Ягелонскага (1910—52; з перапынкамі) і Львоўскага (1917—20) ун-таў. Асн. працы ў галіне гісторыі польск. мовы, дыялекталогіі, лінгвістычнай геаграфіі, лексікаграфіі: «Мова польскага народа» (1911), «Паходжанне польскай літаратурнай мовы» (1913), «Дыялекты польскай мовы» (1915, 3-е выд. 1957), «З гісторыі малапольскіх гаворак» (1928), «Збор польскіх дыялектных тэкстаў» (1929, 1960), «Лінгвістычны атлас польскага Прыкарпацця» (з М.Малецкім, 1934) і інш. Ініцыятар стварэння і рэдактар «Малога атласа польскіх гаворак» (т. 1—2, 1957—59). Адзін з заснавальнікаў «Т-ва аматараў польскай мовы» (1920) і «Польскага лінгвістычнага т-ва» (1925). Дзярж. прэміі Польшчы 1953, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Савелій Яфімавіч (н. 7.2.1934, в. Самуйлы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык, пісьменнік, публіцыст. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1990). Скончыў БДУ (1962). З 1955 у браслаўскай раённай газеце, сакратар Маладзечанскага абкома камсамола. З 1960 нам. рэдактара газ. «Чырвоная змена». З 1961 у ЦК ЛКСМБ, з 1963 у ЦККПБ (у 1971—89 заг. аддзела). З 1989 рэктар Ін-та паліталогіі і сацыяльнага кіравання. З 1992-заг. кафедры Бел. недзярж. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі. Друкуецца з 1952. Піша на рус. і бел. мовах. Працы па праблемах эвалюцыі сац.-эканам. адносін, паліт. структуры грамадства, захаванні культ. спадчыны і гуманістычных каштоўнасцей грамадства (кн. «Каштаны наліваюцца гневам», 1962; «Чалавек ідзе ў жыццё...», 1964; «Слова — зброя», 1970; «Два колеры зямлі», 1980; «Вендэта па-амерыканску», 1985). Аўтар кн. дарожных нататак «Рэпартаж з борта Зямлі» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎПІ́ШЧЫ, Стаўпішча,
вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Бабруйск—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 468 ж., 207 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
Вядома з 1560 як сяло, дзярж. ўласнасць Бабруйскага староства ВКЛ. З 1621 уладанне С.Рагозы. У 1738 у С. 27 гаспадарак. З 2-й пал. 18 ст. С. — цэнтр староства, якое было выдадзена ў пажыццёвае ўладанне Ленцкаму. З-за непамерных павіннасцей, рэквізіцый і экзекуцый сяляне ў 1766 узнялі паўстанне, якое ахапіла і б.ч. вёсак суседняга Любоніцкага староства. У 1728 улады задушылі паўстанне, яго кіраўнікоў П.Лагойку, Л.Самадзелку, С.Пячонку пакаралі смерцю. З 1793 вёска ў Рас. імперыі ў Бабруйскім пав. У 1897—724 ж., 100 двароў, школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, бровар, цагельны з-д, хлебазапасны магазін. З 1916 працавала нар. вучылішча. З 20.8.1924 у Бабруйскім 2-м, з 12.2.1935 у Кіраўскім р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАРША́Н (Sudarshan) Энакал Чэндзі Джордж (н. 16.9.1931, Палам, каля г. Котаям, Індыя),
індыйскі і амер. фізік-тэарэтык. Чл. Індыйскай нац.АН (1973) і інш.АН Скончыў Мадраскі (Індыя; 1952) і Рочэстэрскі (ЗША; 1958) ун-ты. У 1952—55 у Ін-це фундаментальных даследаванняў у г. Бамбей (Індыя). З 1959 у Гарвардскім, з 1961 у Рочэстэрскім ун-тах. З 1965 праф. Сіракузскага ун-та (штат Нью-Йорк), з 1969 — Тэхаскага ун-та (г. Остын), у 1984—90 дырэктар Ін-та матэм. навук у г. Мадрас. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай оптыцы, квантавай тэорыі поля, тэорыі калібровачных палёў. Разам з Р.Ю.Маршаком распрацаваў універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (1957). Выказаў гіпотэзу аб існаванні тахіёнаў — часціц, што рухаюцца са звышсветлавой скорасцю (1962). Сфармуляваў аптычную тэарэму эквівалентнасці (1963).
Тв.:
Рус.пер. — Введение в физику элементарных частиц М., 1962 (разам з Р.Маршаком);
Основы квантовой оптики. М., 1970 (разам з Дж.Клаўдэрам);
Частицы за световым барьером (разам з О.Біланюком) // Эйнштейновский сб., 1973. М., 1974;
Doubt and Certainty. Cambridge, 1999 (разам з Т.Ротманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛБУ́ХІН Фёдар Іванавіч (16.6.1894, в. Андронікі, цяпер Талбухінскі р-Н Яраслаўскай вобл., Расія — 17.10.1949),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1944). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), штабной службы (1919), курсы ўдасканалення (1930) і Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну на Зах. фронце, у штабе дывізіі, арміі. З 1938 нач. штаба Закаўказскай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба Закаўказскага, Каўк. і Крымскага франтоў, у маі—ліп. 1942 нам.каманд. войскамі Сталінградскай ваен. акругі. Зліп. 1942 каманд. войскамі 57-й і 68-й армій. Зсак. 1943 камандаваў войскамі Паўд., зкастр. 1943—4-га Укр., з мая 1944—3-га Укр. франтоў. Войскі на чале з Т. удзельнічалі ў Сталінградскай бітве 1942—43, вызваленні Украіны і Крыма, у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Зліп. 1945 галоўнакамандуючы Паўд. групай войск, адначасова Старшыня саюзнай кантрольнай камісіі ў Румыніі і Балгарыі. Са студз. 1947 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАБА́РАЎСК,
горад, цэнтр Хабараўскага краю, у Расіі. 604 тыс.ж. (2001). Порт на р. Амур. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергет. і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, станкі, кабель і інш.), нафтаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч., хіміка-фармацэўтычная, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 8 ін-таў. Тэатры: драм., муз. камедыі, юнага гледача. Філармонія. Музеі: маст. і краязнаўчы.
Засн. ў 1858 як ваен. пост Хабараўка (названы ў гонар рус. землепраходца Е.П.Хабарава). З 1880 горад Хабараўка, адм. цэнтр Прыморскай вобл., з 1884 — Прыамурскага ген.-губернатарства. У 1893 перайменаваны ў Х. У 1897 злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 засн.ваен.з-д «Арсенал». У пач. 20 ст. Х. — буйны гандл. цэнтр Д. Усходу, з 1904 база Амурскай ваен. флатыліі. У 1916 пабудаваны чыг. мост цераз Амур, які злучыў Х. з чыгункай Усх. Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў ліст. 1922 Х. увайшоў у Рас. Федэрацыю. З 1926 цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 — Хабараўскага краю. У 1940 злучаны чыгункай зг. Камсамольск-на-Амуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЕ́ГА Уладзімір Пятровіч (н. 18.6.1939, в. Сялец Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. перакладчык. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1961), Данецкае вышэйшае ваен.-паліт. вучылішча інж. войск і войск сувязі (1973). У 1962—88 у Сав. Арміі. Жыве ў Германіі. Друкуецца з 1971. На ням. мову пераклаў раман «Людзі на балоце» І.Мележа (1974, з Г.Чапегай, Г.Бярозкам), аповесці «Абеліск» (1975) і «Здрада» (1978) В.Быкава, «Раданіца» А.Кудраўца (1983, усе з Чапегай, Н.Рандавым), кн. «Зямля пад белымі крыламі» У.Караткевіча (1983), «Танец з вужакамі» А.Разанава (2002, з Э.Эрб), асобныя творы Я.Коласа, Цёткі, М.Гарэцкага, Я.Брыля, К.Крапівы, П.Галавача, М.Зарэцкага, Я.Скрыгана, В.Каваля, Л.Калюгі, Я.Нёманскага, Н.Артымовіч, кнігі для дзяцей В.Віткі, А.Якімовіча, «Беларускія народныя казкі» (1986, усе з Чапегай). На бел. мову зням. пераклаў раманы «Пара ў дарогу, буслы» Г.Ота (1982, з Я.Семяжонам), «Апасіяната» А.Аменды (1983), «Ісусавы вучні» Л.Франка (1989, абодва з Чапегай), «Пякучая таямніца» С.Цвэйга (1994) і інш.