армянскі паэт.Засл. дз. культ. Арменіі (1967). Засл. дз. культ. Украіны (1972). Скончыў Тэбрызскую арм. семінарыю (1920). Настаўнічаў. З 1922 жыў у Арменіі. Друкаваўся з 1919. Аўтар зб-каў грамадз. і патрыят. лірыкі «Краіна Савецкая» (1930), «Поўдзень» (1935), «Балады» (1944), «Хрызантэма» (1968, Дзярж. прэмія Арменіі 1970), «Выбранае. Вершы і балады» (1974) і інш. Пераклаў на арм. мову вершы Я.Купалы «Хвалююцца морскія хвалі...», «Алеся», «Хлопчык і лётчык». На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў М.Чарняўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Мікалай Емяльянавіч) (н. 7.10.1936, в. Турышчавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік і педагог. Дац. (1990). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1958). З 1967 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па праблемах выкладання фізікі, пытаннях пераемнасці навучання ў школах і ВНУ. Аўтарнавуч. дапаможнікаў для школ і падрыхтоўчых аддз.ВНУ.
Тв.:
Ошибки на вступительных экзаменах по физике: Справ. пособие. 2 изд. Мн, 1992;
Решение задач по физике. 3 изд. Мн, 1999;
Физика в вопросах и задачах. Мн., 2000;
Задачи по физике с анализом их решения. 2 изд. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФА́РАЎ (Назір) (9.1.1905, г. Джызак, Узбекістан — 1.4.1985),
узбекскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Узбекістана (1950). Нар. пісьменнік Узбекістана (1975). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў апавяд. і нарысаў «Землякі» (1958), «Залаты месяц» (1961), «Кропля крыві» (1967), аповесцей «Празорлівая дзяўчына» (1961), «Аб пражытым і перажытым» (1968, Дзярж. прэмія Узбекістана 1968), рамана «Наўруз» («Час белых буслоў», 1973) і інш., п’ес «Абуджэнне» (1938), «Золак Усходу» (1948), драмы «Школа жыцця» (1954), камедыі «Каму гора, каму смех» (1963) і інш. Адзін з аўтараў сцэнарыя фільма «Бура над Азіяй» (1965). На бел. мову раман «Дні праклёну і дні надзеі» (1982) пераклаў А.Жук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІВО́НІК (Васіліса Сямёнаўна) (1907, в. Літвінкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.12.1990),
удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. Брэсцкага, сакратар Гродзенскага, Слонімскага і Пінскага акр. к-таў КПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (май 1935). У сак. 1936 арыштавана польск. ўладамі і прыгаворана да 10 гадоў турмы. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У Вял.Айч. вайну ўдзельніца партыз. барацьбы на тэр. Жабінкаўскага і Брэсцкага р-наў, чл. Жабінкаўскага раённага антыфаш. к-та. Пасля вайны на парт. і сав. рабоце ў Брэсце. Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1969). Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІРА́ДСЫ ((Siemiradzki) Хенрык) (Генрых Іпалітавіч; 22.10.1843, с. Печанегі Харкаўскай вобл., Украіна — 23.8.1902),
польскі і расійскі жывапісец, прадстаўнік акадэмізму. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (з 1873), праф. (з 1877). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1864—70), пенсіянер АМ у Мюнхене (1871) і Рыме (1872—77). Жыў пераважна ў Рыме. Аўтар карцін на ант. і раннехрысціянскія сюжэты, якія вызначаюцца майстэрствам кампазіцыі і малюнка, светлым каларытам, дэталёвай распрацоўкай эфектаў сонечнага асвятлення: «Светачы хрысціянства» (1876), «Танец сярод мячоў», «Оргія часоў Тыберыя на востраве Кіпры» (абодва 1881), «Хрыстос у Марфы і Марыі» (1886), «Фрына на свяце Пасейдона ў Элеўсіне» (1889) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРВЭ́ ((Servais) Адрыен Франсуа) (6.6.1807, каля г. Брусель — 26.11.1866),
бельгійскі віяланчэліст. кампазітар, педагог. Вучыўся ў Брусельскай каралеўскай кансерваторыі (1831—34), з 1848 праф. у ёй. Іграў у арк. «Тэатр дэ ла Манэ». Канцэртную дзейнасць пачаў у 1834 у Парыжы. З 1836 гастраліраваў у краінах Еўропы, неаднаразова ў Расіі (з 1839). Выступаў таксама ў ансамблі з А.В’ётанам і Ю.Леанарам, сумесна з якімі напісаў шэраг інстр. ансамбляў. Аўтар 2 канцэртаў, 16 фантазій для віяланчэлі. Яго мастацтва вызначалася віртуознасцю выканання, тэмпераментам. Сярод вучняў: яго сын Жазеф С., А.Германоўскі, Я.Карловіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАЎ (Валерый Якаўлевіч) (н. 28.11.1945, г. Цюмень, Расія),
бел. мастак. Муж Г.М.Сіверцавай. Скончыў Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1971). З 1978 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў галінах комплекснага маст. праектавання інтэр’ераў, выставак, манум.-дэкар. мастацтва. Аўтар праектаў маст. афармлення інтэр’ераў гал. корпуса Нац.АН Беларусі (1981), рэстарана «Свіцязь» (1984), Палаца моладзі і школьнікаў (1988), рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—99) у Мінску; манум.-дэкар. скульптуры са зварнога металу для фасада Палаца культуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. (у сааўт., 1987) і інш.
В.Сіверцаў. Фрагмент фасада Дома культуры ў Слоніме. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́Р (Сяргей Іванавіч) (25.5.1937, в. Янаўшчына Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.7.1998),
бел. географ. Д-рпед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў БДУ (1964). З 1971 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1974 у БДУ, адначасова з 1995 нам. рэдактара час. «Геаграфія: праблемы выкладання». Навук. працы па эканам. геаграфіі Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. Мн., 1989;
Хрестоматия по экономической географии БССР. Мн., 1991 (у сааўт.);
Займальная геаграфія Беларусі. Мн., 1995 (разам з С.М.Адзінцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНО́ЎСКІ (Іосіф Бенцыянавіч) (24.4.1892, г Бабруйск Магілёўскай вобл. — 8.10.1967),
бел. бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1957). Скончыў Бернскі ун-т (1914; Швейцарыя). У 1918—21 заг. Бабруйскай гар. б-кі. У 1922—37, 1944—61 дырэктар Дзярж. б-кі БССР імя Леніна, у 1937—41 — Навук.мед. б-кі Беларусі. Выкладаў у Маскоўскім бібліятэчным (1942—44) і Мінскім пед. (1944—57) ін-тах. Аўтар прац па тэорыі і методыцы бібліятэказнаўства. На бел. мову перакладаў творы Г.Гейнэ, А.Міцкевіча, на рус. — Э.Верхарна.
Тв.:
Белорусская советская библиография. Ч. 1. Мн., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕ́НКА (Георгій Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1923, с. Сватава Луганскай вобл., Украіна),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1970). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічаў, працаваў на ніве нар. асветы ў Беларусі. У 1970—94 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1960. Даследуе рус.-бел., бел.-балгарскія літ. ўзаемасувязі, праблемы развіцця сучаснай бел. прозы і паэзіі, жанры і стылі бел. л-ры. Аўтар манаграфій «Іван Навуменка», «Ніл Гілевіч» (абедзве 1981), «Ф.В.Гладкоў. Семінарый» (1982), «Насуперак канону» (1997, пра А.А.Лойку), арт. пра А.Адамовіча, М.Арочку, Гладкова, М.Даніленку, В.Карамазава, М.Лынькова і інш.