МІХА́ЙЛАЎ-СТАЯ́Н (сапр.Стаян-Себаў) Канстанцін Іванавіч
(25.3.1853, в. Пятроўка Адэскай вобл., Украіна — 13.6.1914),
балгарскі спявак (тэнар), рэжысёр, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. У 1888—94 артыст Вял.т-ра ў Маскве, Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. Выступаў у оперных спектаклях у Віцебску, розных гарадах Расіі. Выкладаў. З 1907 у Балгарыі. З 1908 заснавальнік і кіраўнік «Балгарскага опернага таварыства» (з 1921 Сафійская нац. опера). Сярод партый: Манрыка, Радамес («Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Ленскі, Герман («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Аўтар тэарэт. прац па мастацтве спеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЛОТ»
(«Młot», «Молат»),
масава-палітычная газета, орган ЦК КП(б) Беларусі. Выдавалася з 18.12.1918 да 7.3.1926 на польск. мове, напачатку ў Мінску, з № 41 1919 у Вільні, з № 84 1919 у Мінску, а № 150 1919—20 у Смаленску; з 25.2.1920 да 20.2.1921 не выходзіла. Спачатку «М.» — орган ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), з 30.12.1918 — орган ЦВК груп Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП) у Расіі, з 23.2.1919 — орган ЦВК КПРП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, з 9.3.1921 — орган Польск. бюро пры Цэнтр. бюро КП(б) Беларусі, з лют. 1924 — орган Польск. бюро пры Часовым Бел. бюро ЦК РКП(б), з 3.4.1924 да 17.5.1924 — орган Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б), Асвятляла пытанні грамадска-паліт. жыцця Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ БЕЛАРУ́СКІХ, РУ́СКІХ, ЛАТЫ́ШСКІХ І ЛІТО́ЎСКІХ ПАРТЫЗА́Ну гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыты ў 1981 у г.п. Расоны Віцебскай вобл. Да 1990 філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 683 м², больш за 5,3 тыс. экспанатаў асн. фонду, 13 залаў (2000). Адна зала прысвечана кіраўніку Расонскага патрыят. падполля П.М.Машэраву, другая — падзеям перыяду станаўлення сав. улады на Расоншчыне, астатнія — падзеям часоў Вял.Айч. вайны. Экспазіцыя расказвае пра ход абарончых баёў у 1941, удзел землякоў у баях, арганізацыю падполля і партыз. руху ў Расонска-Асвейскім краі, дзейнасць падп. райкомаў, злачынствы акупантаў у партыз. краі, вызваленне рэгіёна ад захопнікаў. Асн. экспазіцыя распавядае пра сумесную барацьбу партызан Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі супраць фаш. захопнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШСКІ ЗА́МАК Існаваў у 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. каля в. Старая Мыш
(Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) на высокім правым беразе р. Мышанка. Квадратны ў плане (50 × 50 м) замак быў абнесены з У, Пд і З земляным валам (шыр. каля 15, выш. 3,5—4 м) і абарончым ровам (шыр. 30, глыб. да 15 м, адхоны берагоў 45°),
з Пн ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і паўн. краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі па вуглах. У 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пасля працяглай аблогі замак узяты рус. войскамі і спалены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ККІ ЛАК,
разнавіднасць тэхнікі афорта. Малюнак выконваюць цвёрдым алоўкам, або драўлянай палачкай на тонкай зярністай паперы, пакладзенай на дошку, пакрытую мяккім гравюрным грунтам (сумесь звычайнага афортнага грунту з тлушчам). Ад націску алоўка часцінкі грунту прыліпаюць да паперы адпаведна лініям малюнка, пасля чаго здымаюцца разам з ёю і агаляюць патрэбную для траўлення паверхню. Гравюрам, выкананым у тэхніцы М.л., характэрны мяккі жывапісны зярністы штрых, які перадае спецыфіку малюнка алоўкам або вугалем. Тэхніка М.л. вядома з 17 ст., пашырана ў 19—20 ст. (К.Кальвіц у Германіі, А.Кіпрэнскі ў Расіі і інш.). На Беларусі ў тэхніцы М.л. працавалі Л.Марчанка, А.Паслядовіч, у спалучэнні з інш. тэхнікамі працуюць А.Басалыга, А.Кашкурэвіч, Э.Пешкаў, У.Савіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЯЦЕ́ЛІЦА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4, характэрны 6-тактавыя перыяды. Тэмп хуткі. Упамінанні пра «М.» вядомы з пач. 17 ст. Мае шмат варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак (звычайна бойкага гумарыст. зместу, зафіксаваны ў працах М.Федароўскага, П.Шпілеўскага і інш.). У найб. пашыраным варыянце танца (запісаны П.Шэйнам) выканаўцы трымаюць у руках ручнікі або паясы, часам і хустачкі. Асн. рух — крок-бег. Утвараючы розныя харэаграфічныя малюнкі, выканаўцы імітуюць мяцеліцу. На сцэне ўпершыню выкарыстаны ў оперы «Ідылія» («Сялянка») С.Манюшкі на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча (1852). Яскравыя сцэн. варыянты «М.» стварылі К.Алексютовіч, А.Ермалаеў (у балеце «Салавей» М.Крошнера), А.Апанасенка ў Дзярж, ансамблі танца Беларусі. Пашырана па ўсёй Беларусі. Падобны танец вядомы ў Расіі і на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШЧЭ́РА,
старажытнае угра-фінскае племя, якое ў 2—15 ст. жыло ўздоўж сярэдняга цячэння р. Ака ў Расіі. Культура М. блізкая да стараж.-мардоўскай. Захаваліся могільнікі і гарадзішчы М. 2—12 ст. У 1152 суздальскі кн.Юрый Далгарукі заснаваў на землях М. горад Гарадзец-Мяшчэрскі (з 1471 Касімаў). М. згадваецца ў Тлумачальнай Палеі — помніку стараж.-рус. л-ры 13 ст., у рус. летапісах, у т. л. ў сувязі з Казанскімі паходамі 1545—52. Б.ч. М. да 16 ст. асімілявана рус. насельніцтвам, другая частка, што жыла на тэр.Казанскага ханства (15—16 ст.), злілася з татарамі. Паводле большасці даследчыкаў, нашчадкамі М. з’яўляецца этнагр. група татар-мішараў (старая назва мешчаракі) у Татарстане і Башкоргастане. Ад племя М. паходзіць назва Мяшчорскай нізіны.
рускі пісьменнік, выдавец. Князь. Скончыў вучылішча правазнаўства. Служыў у Міністэрстве ўнутр. спраў. Засн. і выдаваў у Пецярбургу кансерватыўна-манархічную газ. «Гражданин» (з 1872), часопісы «Добро» (1881) і «Дружеские речи» (1905). Раманы «Жанчыны з пецярбургскага вялікага свету», «Адзін з нашых Бісмаркаў» (абодва 1874), «Лорд-апостал у вялікім пецярбургскім свеце» (1876), «Мужчыны пецярбургскага вялікага свету» (1897) і інш. з жыцця велікасвецкага кола. Аўтар антынігілістычных раманаў «Запіскі гімназіста, які застрэліўся» (1875) і «Тайны сучаснага Пецярбурга» (1876—77), паэмы «Таўрыда» (1863), аповесцей, камедый, зб-каў публіцыстыкі «Нарысы цяперашняга грамадскага жыцця ў Расіі» (зб. 1—2, 1868—70), «Прамовы кансерватара» (1876), артыкулаў пра Ф.Дастаеўскага, А.Талстога, Л.Талстога, Ф.Цютчава і інш. Выдаў «Мае ўспаміны» (т. 1—3, 1897—1912).
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1951), з 1980 выкладае ў ім. Працаваў з А.А.Алавым: «Трывожная маладосць» (1955, паводле рамана «Старая крэпасць» У.Бяляева), «Павел Карчагін» (1957, паводле рамана «Як гартавалася сталь» М.Астроўскага), «Бег» (1971, паводле М.Булгакава), «Легенда пра Тыля» (1977, паводле рамана «Легенда пра Уленшпігеля» Ш. Дэ Кастэра), «Тэгеран-43» (1981, СССР—Швейцарыя—Францыя, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве), «Бераг» (1984, паводле Ю.Бондарава) і інш. Самастойна паставіў фільмы: «Выбар» (1988), «Закон» (1990), «Дзесяць гадоў без права перапіскі» (1991), «Белае свята» (1994). Творчасці Н. ўласцівы эмацыянальнасць, драматызм канфлікту, майстэрства выкарыстання сродкаў кінематаграфічнай выразнасці. Піша сцэнарыі. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЕ ПРА́ВА», партыя «Народнага права»,
рэвалюцыйна-дэмакратычная арг-цыя ў Расіі ў 1890-я г. Утворана пры ўдзеле б. членаў «Народнай волі» і інш. народніцкіх арг-цый. Мела на мэце аб’яднанне рэв. і інш.апазіц. сіл для звяржэння самадзяржаўя і ўсталяванне ў краіне дэмакр. ладу. Групы «Н.п.» дзейнічалі ў Пецярбургу, Маскве, Арле, Саратаве, Ніжнім Ноўгарадзе, Баку, Тбілісі і інш.Арг-цыя мела друкарню ў Смаленску, вяла прапаганду сярод інтэлігенцыі і рабочых. Лідэры: М.А.Натансон, М.Ф.Аненскі, А.І.Багдановіч (ураджэнец Беларусі) і інш. У 1894 большасць членаў «Н.п.» арыштавана. Уцалелыя нарадапраўцы (Багдановіч і інш.) у 1896—98 выдалі нумар газ. «Борьба», шэраг брашур, 2 зб-кі «Наше время». У пач. 20 ст. многія б. члены «Н.п.» сталі эсэрамі, некаторыя сацыял-дэмакратамі, кадэтамі.